Архіў навін
7 студзеня - Палац культуры ветэранаў
Cвяточны канцэрт з удзелам зорак акустычнай музыкі.
Таццяна Беланогая, Зміцер Бартосік, Андрэй Хадановіч, Эдуард Акулін, Андрэй Плясанаў, Аляксей Галіч з праграмай на свята Божага нараджэння. Прэзентацыя дыска «Калядныя песні Данчыка» Усім дзеткам падарункі ад арганізатараў і Святога Мікалая!
Сяргей Гарбацэвіч дэманструе мадэль электрарухавіка на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку 2011».
Інтэрактыўны праект дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ), створаны да 20-годдзя прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці. Сайт, які гаворыць з дзецьмі і бацькамі на роднай мове – мове старадаўніх народных казак, сабраных у розных рэгіёнах Беларусі.
5 студзеня 2012 г.
ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» у рамках праграмы «Наш сусед – Еўрасаюз» праводзіць Круглы стол «Аб Еўрапейскім Саюзе ў школе: досвед, выклікі, перспектывы».
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі устаноў адукацыі, якім цікавая гэтая тэма і якія плануюць выкарыстаць атрыманы досвед у сваёй практычнай дзейнасці.
Круглы стол пройдзе ў клубным пакоі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Я. Раў (пр. Газеты Праўда 11).
Абавязковая ўмова ўдзелу – папярэдняя заяўка да 3 студзеня 2012 г.
Апошні тэрмін падачы заявак – 2 красавіка 2012 г.
Навучальная праграма для бакалаўраў у філіяле Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе ахоплівае эканамічныя і бізнес-дысцыпліны, што дазваляе яе выпускнікам атрымаць больш шырокія магчымасці ў будучыні для працаўладкавання.
Шведскі ўрад прадстаўляе 20 грантаў на фінансаванне 3 гадоў навучання па бакалаўрскай праграме. Перавага будзе аддадзена грамадзянам Беларусі і Малдовы.
Кандыдаты павінны адпавядаць наступным патрабаванням:
1. Мець дыплом аб сярэдняй адукацыі.
2. Мінімальная адзнака па матэматыцы і англійскай мове не меней за 7 па дзесяцібальнай шкале.
У межах рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Заалагічныя чытанні – 2012» адбудзецца Дзень маладога даследчыка, які будзе арганізаваны 3 сакавіка 2012 года на базе факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Да ўдзелу запрашаюцца старшакласнікі і студэнты 1–2 курсаў ВНУ разам з навуковымі кіраўнікамі, гатовыя прадманстраваць вынікі сваіх навукова-даследчых работ па заалогіі і / ці батаніцы.
Алесь Кудрыцкі. Прыгоды Капітана Танакі. Мінск: Логвінаў, 2009. Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі.
Прыгоды Капітана Танакі
Алесь Кудрыцкі. Прыгоды Капітана Танакі.
Мінск: Логвінаў, 2009
Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі коміксаў.
Прапануем Вашай увазе пераклад артыкула праф. Яна Каханоўскага (1894–1942), у якім падрабязна разгледжаная методыка дадатковага харчавання птушак у зімовы час вучнямі Гродзенскай гарадской гімназіі імя Адама Міцкевіча ў першую палову 1930-х гадоў. Цікава, што амаль усе практычныя парады па яе арганізацыі і правядзенні могуць быць з поспехам выкарыстаны ў нашых школах і зараз, не гледзячы на тое, што з часу напісання артыкула прайшло больш за 75 год.