Архіў навін
Навукова-практычнае літаратурна-краязнаўчае даследванне клуба ЮНЕСКА «Прадслава» прысвечана разгляду некаторых сацыяльна-мастацкіх з’яў у творчасці беларускіх паэтаў Тодара Кляшторнага і Тадзіяны Кляшторнай. Даслала Ніна Каўпак, ДАСШ №45 г. Віцебска.
«Слова пра бацьку і дачку»
Навукова-практычнае літаратурна-краязнаўчае даследванне. Даслала Ніна Каўпак (ДАСШ №45 г. Віцебска») на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Навукова-практычнае літаратурна-краязнаўчае даследванне клуба ЮНЕСКА “Прадслава” прысвечана разгляду некаторых сацыяльна-мастацкіх з’яў у творчасці беларускіх паэтаў Тодара Кляшторнага і Тадзіяны Кляшторнай – бацькі і дачкі, ураджэнцаў спеўнай лепельскай зямлі.
З досведу падрыхтоўкі і правядзення ў школе краязнаўчага даследавання
Даслала Наталля Ільініч (в.Талька, Пухавіцкі раён) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
7 школьных каманд (5–11 кл.) ажыццявілі этнаграфічныя экспедыцыі ў «сваю» вёску, паспрабавалі знайсці элементы матэрыяльнай і духоўнай культуры згодна з прапанаваным планам.
«Этнаграфія маёй вёскі»
З досведу падрыхтоўкі і правядзення ў школе краязнаўчага даследавання. Даслала Наталля Ільініч (в.Талька, Пухавіцкі раён) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
7 школьных каманд (5–11 кл.) ажыццявілі этнаграфічныя экспедыцыі ў «сваю» вёску, паспрабавалі знайсці элементы матэрыяльнай і духоўнай культуры згодна з прапанаваным планам. Паводле вынікаў экспедыцый праведзена этнаграфічная гульня-віктарына.
Патрыятычнае і сямейнае выхаванне асобы
Праграма, дапаможныя матэрыялы. Даслала Наталля Пракаповіч (САШ № 2 г. Паставы) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Аўтарская праграма патрыятычнага і сямейнага выхавання асобы на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў і дапаможныя матэрыялы (краязнаўчыя прэзентацыі і фільм, аўтарскія кніжкі-размалёўкі) прызначаны для правядзення заняткаў з дзецьмі на факультатывах у школах. Могуць выкарыстоўвацца для заняткаў з групамі дарослых.
Сёлета зноў можна 24 гадзіны ў суткі глядзець за жыццём сокалаў, якія гняздуюць у дэкаратыўнай нішы ў звычайным брэсцкім шматпавярховіку. Камеру каля гнязда птушак апантаныя біёлагі з ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ўсталявалі ў сярэдзіне красавіка. Такім чынам быў запушчаны інтэрнэт-праект «Сокал-пустальга онлайн. Першы месяц праляцеў хутка, але гэта як раз той выпадак, калі не можна сказаць, што незаўважна: як для птушак, так і для людзей. У сокалаў ужо вылупіліся першыя птушаняты, Назірайце за жыццём птушак разам з вучнямі!
Глядзець онлайн-рэпартаж з гнязда.
Больш пра праект
Cцэнар краязнаўчага конкурсу
Даслала Галіна Сыраежкіна (СШ 17 г. Барысава) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Мэты конкурсу: фарміраванне асобы грамадзяніна, які ашчадна ставіцца да прыроды і сацыякультурных каштоўнасцяў Радзімы, адказвае за шлях роднага краю. Класы: 8–11.
Cцэнар для школьнага драматычнага гуртка. Для вучняў 1–11-ых класаў, іх бацькоў і настаўнікаў. Даслаў Мікола Жуковіч, Бярозаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 1.
«Дзіцячыя вячоркі»
Cцэнар для школьнага драматычнага гуртка. Даслаў Мікола Жуковіч (Бярозаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 1) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Для вучняў 1–11-ых класаў, іх бацькоў і настаўнікаў.
Ад аўтара: хацелася праз сучасную тэхналогію “рэканструкцыя дзеі” на школьнай сцэне нязмушана паказаць юным грамадзянам працэс пераемнасці і беражлівыя адносіны былых пакаленняў да сваёй нацыянальнай духоўнай спадчыны; зацікавіць гісторыяй і побытам жыцця дзяцей сярэдзіны ХХ стагоддзя; пазнаёміць юных гледачоў з разнастайнымі жанрамі дзіцячага фальклору, якія звычайна застаюцца па-за межамі вучэбных прадметных праграм: з дражнілкамі, лічылкамі, прымхліцамі, гульнямі, танцамі, паданнямі, жартамі (анекдотамі), песнямі, а таксама з прызначэннем, відамі і сімволікай нацыянальнага ручніка, тапанімікай роднага паселішча.
«Што я ведаю пра Барысаўшчыну»
Cцэнар краязнаўчага конкурсу. Даслала Галіна Сыраежкіна (СШ 17 г. Барысава) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Мэты конкурсу: фарміраванне асобы грамадзяніна, які ашчадна ставіцца да прыроды і сацыякультурных каштоўнасцяў Радзімы, адказвае за шлях роднага краю. Класы: 8–11.