Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
31.10.2007

Конкурс «Легенды для помнікаў"
Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Гісторыка» абвяшчае творчы конкурс гістарычнай тэматыкі «Легенды для помнікаў". Агульны сэнс яго ў тым, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемаў таго ці іншага гістарычнага аб'екту, моладзь (як найбольш актыўную частку грамадства) – да вырашэння пытанняў аховы нашай гістарычна-культурнай спадчыны, а заадно паставіць, нарэшце, побач са старымі сядзібамі ды сівымі камянямі, як гэта робіцца ва ўсім цывілізаваным свеце, інфармацыйныя стэнды. Каб кожны, і наш суайчыннік, і замежнік, маглі спыніцца побач з цікавым аб'ектам ды тут жа і прачытаць пра яго тое-сёе.
Таму, сябры, калі вам 
* неабыякавы лёс помнікаў беларускай гісторыі,
* не ўсё адно, што даведаюцца пра Беларусь замежныя турысты,
* хацелася б, каб усе ведалі пра блізкую Вам гістарычную мясціну,
* не шкада некалькіх аркушыкаў паперы і некалькіх гадзінаў вольнага часу на карысць Бацькаўшчыны,
* карціць атрымаць помны падарунак,
* не болей за 21 год,
то хутчэй чытайце падрабязнасці на http://historyka.org  
Ну а калі Вы, шаноўны, ужо маеце 22 або нават 78 год, Вы можаце стаць чыімсьці кіраўніком і дапамагаць у напісанні конкурснай працы. У гэтым выпадку хутчэй раздрукоўвайце рэгламент і збірайце сваю каманду!

30.10.2007

Семінары-майстэрні «Метадычны партфоліо універсітэцкага выкладчыка»

Цэнтр праблем развіцця адукацыі БДУ запрашае выкладчыкаў, метадыстаў, куратараў студэнцкіх груп да ўдзелу ў семінарах-майстэрнях, якія праводзяцца ў межах серыі «Метадычны партфоліо універсітэцкага выкладчыка».

30.10.2007

Cустрэча Еўрапейскіх Школьных Клубаў

22–25 лістапада 2007 году ў Варшаве адбудзецца міжнародная сустрэча Еўрапейскіх Школьных Клубаў (ЕШК), якую праводзіць Польская фундацыя імя Робэрта Шумана.


Галоўным элементам міжнароднай сустрэчы ЕШК будзе наведванне паседжання Еўрапейскай Рады. Удзельнікі змогуць не толькі атрымаць новыя веды пра Еўрапейскі Саюз, але і ўзмацніць кантакты са сваімі замежнымі партнерамі, наладзіць новыя знаёмствы.

30.10.2007

Канферэнцыя “Масты свабоднай інфармацыі”

4 снежня 2007 г. ў г. Луцк (Украіна) адбудзецца канферэнцыя „Масты свабоднай інфармацыі” (Free Media Bridges). Арганізатар канферэнцыі – цэнтр “Наша справа” – запрашае да ўдзелу ў ёй студэнтаў, моладзь, прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый і ўсіх зацікаўленых асобаў. Удзельнікі
канферэнцыі – прадстаўнікі арганізацый з Беларусі, Германіі, Польшчы,
Украіны і Францыі – засяродзяцца на 3-х асноўных тэмах: праграма “Моладзь у дзеянні”, далучэнне моладзі да медыя-праектаў, праграмы палітычнай асветы.

29.10.2007

29 кастрычніка Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.
У 1937 годзе, у ноч з 29 на 30 кастрычніка, карнымі органамі ў адным толькі Мінску было знішчана каля 100 бязвінных людзей – выдатных дзеячаў Беларусі. І заўважце каго! Дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, настаўнікі, навукоўцы, літаратары, работнікі асветы, сярод якіх  наркам асветы Аляксандар Чарнушэвіч, рэктар БДУ Ананій Дз'якаў, выбітныя пісьменнікі Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот, Платон Галавач, лідэр патрыятычнай моладзі Алесь Дудар, медыкі, фізікі, юрысты, педагогі, хімікі, географы. Усіх звінавацілі ў антысавецкай дзейнасці.  Вынішчалі эліту беларускай інтэлігенцыі. За перыяд  1937 — 1938 было расстраляна не менш за дзесяць тысяч чалавек.
Гэтым падзеям прысвечаны бюлетэнь аргкамітэта Года памяці  «Рэха гулагу» (12 c., PDF, 2,18 MB), змешчаны на нашым сайце.
Вынікі таго расстрэлу мы адчуваем нават цяпер, праз 70 гадоў! Страх уеўся ў нашы гены і не дазваляе настаўніку падняць галаву, выступіць супраць прыніжальных кантрактаў, несправядлівых загадаў, непатрэбнай бюракратыі. Рукамі запалоханых настаўнікаў робяцца фальсіфікацыі на выбарах, выганяюцца за погляды лепшыя вучн і студэнты. Асабліва зараз, калі ідзе пераслед за іншадумства, трэба каб кожны сумленны грамадзянін і кожны выканаўца бяздумных загадаў, ведаў – пра яго будуць памятаць. І тое, што прачытаюць у падобным бюлетэні яго дзеці, – залежыць ад яго.

29.10.2007


2007 год – год памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсій. 70 год таму сотні тысячаў беларусаў патрапілі ў жорны масавых камуністычных рэпрэсіяў, у якіх мэтанакіравана знішчалі як нацыянальную эліту, так і простых людзей.
Для пабудовы лепшай будучыні нам патрэбна гістарычная праўда і памяць. Асабліва зараз, калі ідзе пераслед за іншадумства лепшых настаўнікаў і студэнтаў, трэба каб кожны нескароны грамадзянін і кожны выканаўца бяздумных загадаў, ведаў – пра яго будуць памятаць.

27.10.2007

Кірмаш вышэйшых навучальных устаноў Германіі

9 – 10 лістапада 2007 г. ў Кіеве адбудзецца інфармацыйна-прэзентацыйны кірмаш вышэйшых навучальных устаноў Нямеччыны. Акрамя магчымасці сустрэцца з прадстаўнікамі ВНУ Нямеччыны каля выставачных стэндаў, удзельнікі змогуць падрабязна даведацца аб пражыванні і навучанні ў Нямеччыне. Прафесары і навукоўцы, кіраўнікі аддзелаў працы з замежнымі студэнтамі ВНУ Нямеччыны распавядуць пра міжнародныя, нямецка- і англамоўныя навучальныя праграмы.

27.10.2007

Вучыся дома – атрымлівай дыплом у Еўропе

26.10.2007

Амерыканская праграма стыпэндый Маскі
Дзярждэпартамент ЗША аб'явіў конкурс на ўдзел у праграме стыпендый Эдмунда Маскі на 2008 год. Праграма заснавана ў 1992 годзе Кангрэсам ЗША з мэтай садзеяння развіццю эканомікі і дэмакратыі ў краінах Еўразіі.
Усе ўдзельнікі праграмы пройдуць курс вочнага навучання тэрмінам да двух гадоў, распрацуюць і рэалізуюць праект, звязаны з выбранай спецыяльнасцю і скіраваны на падтрымку мясцовай супольнасці. Іх таксама чакае прафесійная стажыроўка ў летнія месяцы пасля заканчэння першага акадэмічнага года вучобы.

25.10.2007

Мікалай Бусел – беларускі інтэлектуал і мовазнаўца – амаль усё жыццё выкладае замежныя мовы ў вясковай школе в. Дуброва Светлагорскага раёну. Але ведае дзядзьку Міколу, і, дзякуючы яму, вёску Дуброва, увесь беларускі інтэлектуальны свет. Пільна сочыць за ягонымі публікацыямі, артыкуламі, лістамі, трапнымі і смелымі каментарамі...
Дзядзька Мікола – настаўнік-Асоба, настаўнік-нонканфарміст, якіх усё менш і менш у нашых школах.

Старонкі