Архіў навін
Паводле «Вячэрні Гродна»
Мінулагодняе свята 1 верасня толькі адна першакласніца адзначыла на роднай мове. У чацвер Святлана Астроўская пайшла ўжо ў другі клас, а яе малодшы брат Ян — у першы. У сям’і Астроўскіх ужо двое дзетак будуць навучацца па-беларуску. Дырэктар СШ №32 Мікалай Байко паведаміў, што ў беларускамоўны клас у гэтую навучальную установу будуць ездзіць дзеці з Ленінскага раёна горада. Адпаведна СШ №34 запрашае першакласнікаў з Кастрычніцкага раёна.
Старшыня Гродзенскага аддзялення РГА «Таварыства беларускай школы» Таццяна Канопкіна лічыць, што агітацыі грамадскіх арганізацый зараз малавата. Беларускамоўныя класы варта зрабіць прэстыжнымі. Прадстаўнік бацькоўскага камітэта па адкрыцці беларускага класса Аксана Астроўская упэўнена, што для папулярызацыі ідэі беларускамоўнага навучання неабходна «перакласці» на родную мову і вышейшую адукацыю: «Тады бацькі ўбачаць перспектыву для сваіх дзяцей і на будучае».
Прапануецца дадатковае навучанне па спецыялізацыях: журналістыка; найноўшая гісторыя; філасофія/літаратура, а таксама спецкурс па фатаграфіі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Мінску.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў. Сертыфікат Калегіюму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Навучаньне ў БК – бясплатнае. Пачатак заняткаў з 3 кастрычніка 2011 г. Заяўкі прымаюцца да 25 верасня 2011 г.
Педагагічны Ўніверсітэт Грамадскіх Ведаў у Варшаве WSP TWP запрашае ўсіх зацікаўленых на семінар “Усходняе Партнэрства – навуковае супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі."
Мэта сэмінара – наладжванне кантактаў і пачатак працы над праектамі, якія будуць спрыяць збору сродкаў на стыпендыі і адукацыю для студэнтаў з краін-удзельніц Усходняга партнэрства. Семінар адбудзецца 19–20 верасня 2011 года ў Варшаве (Польшча). Працоўная мова – польская.
Каб прыняць удзел у семінары, неабходна даслаць заяўку на электронны адрас: o.pankiv@wsptwp.eu
Тут можна спампаваць афіцыйнае запрашэнне і праграму семінара.
Час правядзення: 24 верасня 2011 года аб11 гадзіне.
Месца правядзення: сядзіба ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13).
Парадак працы
• Справаздачныя выступленні старшыні РГА “ТБШ”, бухгалтара, рэвізійнай камісіі.
• Выступленні сяброў канцылярыі, рады і дэлегатаў. • Выбары старшыні РГА “ТБШ”, намеснікаў, сяброў рады, канцылярыі, рэвізійнай камісіі.
• Правядзенне нацыянальнай канферэнцыі “Пострэформенны стан беларускай адукацыі”.
Праблемнае поле дыскусій:
- Параўнальны аспект сістэмы адукацыі за мяжою і ў нас. Калі далучыцца Беларусь да Балонскага працэсу?
- Змены ў адукацыі пасля апошняй рэформы. Стан навучання і выхавання ў адукацыйных установах рэгіёнаў.
- Што трэба зрабіць, каб беларуская школа была беларускай па сутнасці?
Планы па скарачэнні тэрмінаў навучання ў ВНУ, агучаныя некалькі раз напачатку новага навучальнага года кіраўніком краіны, а таксама адсутнасць рэформ, якія набліжаюць беларускую адукацыю да еўрапейскіх стандартаў, выклікаюць занепакоенасць педагагічнай грамадскасці. Ёсць апасенні, што сістэме вышэйшай адукацыі Беларусі пагражае туркменізацыя. Гэтая думка чырвонай ніткай праходзіла ў выступах экспертаў на прысвечаным адукацыйным праблемам паседжанні Ліберальнага клуба.
Чытаць цалкам
Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» 24–25 верасня 2011 г. праводзіць семінар «Аб Еўрапейскім Саюзе ў вышэйшай школе: формы і метады працы». Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца выкладчыкі разнастайных дысцыплін (па гісторыі, палітолагі, філасофіі, міжнародным адносінам, культуролагі і г. д.), звязаных з ЕС, а таксама супрацоўнікі міжнародных аддзелаў ВНУ.
Семінар пройдзе ў Мінску. Іншагароднія ўдзельнікі семінара забяспечваюцца пражываннем і харчаваннем. Для ўдзелу ў семінары неабходна да 19 верасня 2011 г. даслаць арганізатарам запоўненую форму заяўкі (cпампаваць заяўку).
Колькасць удзельнікаў абмежавана.
Кантактныя каардынаты: Тэл.: + 375 29 678 15 04
E-mail: nastaunik@gmail.com
Кантактная асоба: Дзяргай Ала Валянцінаўна
5 лістапада, заяўкі прымаюцца да 17 верасня
Поўны кошт: 19 $ (+ магчымае харчаванне)
У кошт уваходзіць:
• Віза (бясплатная, пры падтрымцы ЕГУ);
• Праезд камфартабельным аўтобусам з Мінска ў Вільнюс і назад (з разліку на адзін аўтобус 45 чалавек, цана на аднаго чалавека 15 $);
• Экскурсія па Вільнюсе (1 $ з чалавека);
• Суправаджэнне (1 $ з чалавека)
• Страхоўка (каля 2 $)
• Харчаванне (абед і вячэра, на жаданне замовім на льготных умовах, ад 6 $)
• Квіток на канцэрт беларускага гурта «J: Мors» (бясплатна)
Для настаўнікаў:
Па пытаннях арганізацыі паездкі ў Вільню для старшакласнікаў (10–11 класы) можна пісаць на электронны адрас student.service @ ehu.lt.
Прымаюцца толькі групавыя заяўкі (35–45 чалавек).
Заяўкі прымаюцца да 17 верасня.
Пра магчымасць індывідуальнай паездкі можна даведацца тут: http://students.ehu.lt/news/novyj-format-dniej-otkrytych-dvieriej-v-ehu-...–6112011
suziralnik, minsk1067
Мінская сярэдняя школа №4 пры дырэктарцы Л.К. Дарафеевай напачатку 1980-х запомнілася Vasamu Suziralniku даволі драконаўскай дысцыплінай. Раней Vas Suziralnik меркаваў, што гэта былі толькі якіясь перажыткі сталінізму. Чамусьці „вобраз“ школы пачатку 80-х асацыяваўся ў Vasaha Suziralnika, — акрамя славутай „мармуровай лесвіцы“, — з 2-м сталінскім выданнем „Большой Советской энциклопедии“, што займала ганаровае месца ў школьнай бібліятэцы і да якой заахвочвалі звяртацца па даведку, як да апошняй інстанцыі. Усё-ж школа насіла імя Кірава яшчэ з 1934 году, ды займае свой будынак на Чырвонаармейскай, 11, з 1936.
Аднак аказалася, што, магчыма, гісторыя справы сягае нават шмат глыбей. Як распавядаецца на сайце школы, сярэдняя школа №4 паўстала з сямігадовай школы №4, што паміж 1936 і 1925 знаходзілася па вуліцы Савецкай, 95. Сямігадовай школаю яна стала на моцы пастановы Наркамасветы БССР ў 1921 годзе, рэарганізаваная з ранейшай школы №4 другой ступені. А тая мінская школа другой ступені №4 была ні чым іншым, як нацыяналізаванай у 1918 мінскай прыватнай гімназіяй Зубакіна і Фальковіча (у інш. крын. Фалковіча).
tut.by
«Беларускамоўнай гiмназii № 23 (Мінск, пр. Незалежнасці, 45) патрэбны дадатковыя 7–10 вучняў у 7-ы і 9-ы класы. Бацькi, калi ласка, звяртайцеся да дырэктара гiмназii. Тут цудоўныя ўмовы для выхавання i творчага развiцця вашых дзетак!» — напісаў старшыня бацькоўскага камітэта гiмназii № 23 Уладзiмiр Шыянок.
Як паведаміла дырэктарка гімназіі Ніна Нікіціна, школьнікам, якія жадаюць зараз пайсці вучыцца ў 7-ы і 9-ы клас беларускамоўнай гімназіі № 23, не трэба здаваць іспыты, адзіная ўмова — прымаюцца толькі вучні з іншых гімназій, а не школ.
— Галоўнае, каб дзіця само жадала, каб навучанне ішло на беларускай мове, — кажа Ніна Нікіціна.
Як удакладніла дырэктарка, 2 месцы ў гімназіі яшчэ ёсць у 8-м класе (з вывучэннем англійская мовы) і 2 месцы ў пачатковай школе (з вывучэннем кітайскай мовы).
Гімназія № 23 знаходзіцца ў цэнтры Мінску. Мова навучання — беларуская. Сярэдняя напаўняльнасць класаў — 19 вучняў. У гімназіі вывучаюць англійскую і кітайскую мовы.
Тэл.: 284–47–62.
Мінск («Crowne Plaza»): 8 верасня 2011 г.
Пачатак чарговага навучальнага года ў Беларусі ізноў сфакусаваў грамадскую ўвагу на шматлікіх праблемах сістэмы адукацыі.
Пытанні, якія будуць «інтэлектуальна праэкзаменаваныя» падчас панэльнай дыскусіі.
- Пра што сведчыць статыстыка беларускай адукацыі?
- Наколькі статыстыка адлюстроўвае паўсядзённыя рэаліі вучняў і выкладчыкаў?
- Што і хто з’яўляюцца «слабым звяном» нашай сістэмы адукацыі?
- Чым занепакоены кіраўнік дзяржавы?
- Чаму сістэма адукацыі знаходзіцца ў стане пастаянных «рэформ-недарэформ-перарэформ»?
- Што ўтрымлівае ў сабе інавацыйны Кодэкс?
- Аб чым гаворыць эканамічны аналіз беларускай сістэмы адукацыі?
З усімі пытаннямі, звязанымі з арганізацыяй і ўдзелам у панельнай дыскусіі, звяртайцеся да Яўгена Прэйгермана (+375 29 5168505) або Аляксандра Апейкіна (+375 29 2552362).