Архіў навін
Чарговая падборка казак слонімскага пісьменніка і педагога Аляксея Якімовіча дапаможа вучням сярэдняй школы засвоіць матэрыял па беларускай мове:
Пад дубам • Жучок і Мухалоўка • Як Жучок і Паласацік збіраліся на рэчку • Казка ці каска? • Падфутболіў!..
Лінгвістычныя казкі Аляксея Якімовіча
Чарговая падборка казак слонімскага пісьменніка і педагога Аляксея Якімовіча дапаможа вучням сярэдняй школы засвоіць матэрыял па беларускай мове.
— Шаноўны Клічнік, — распачаў гаворку Пытальнік, — як ты лічыш: слова дуб мае аднакаранёвыя словы?
Клічнік паглядзеў угору.
— Мабыць, мае. Ён вунь як укараніўся!..
Правілы бяспечных паводзін у кабінеце інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій. Склаў Ігар Сасімовіч.
Вера Артэага, Рэспубліка
Шмат хто яшчэ памятае школьныя перажыванні з нагоды незаслужанай ці, наадварот, цалкам заслужанай нізкай адзнакі, як хавалі дзённікі ад бацькоў або самастойна ўносілі туды «праўкі». Зрэшты, з тых часоў мала што змянілася. Сёння школьнікі, можа быць, менш, але таксама хваравіта ставяцца да настаўніцкіх «аўтографаў» і бацькоўскай рэакцыі на іх: «Няўжо ты ў мяне дурней іншых?!» Што ж, школьная адзнака значыла і значыць шмат. Але ці магчыма пазбавіць яе адцення «прысуду» і зірнуць на яе па-новаму? Магчыма, перакананы загадчык кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Міністэрства адукацыі Мікалай Запрудскі.
Марыя Эйсмант, Народная воля
Год таму, 27 студзеня, настаўніцу гісторыі з Талькі Пухавіцкага раёна Наталлю Ільініч звольнілі са школы. Сёння яна расказвае аб тым, як жывецца дысідэнтам у Беларусі і што прыемнае можна знайсці ў такім становішчы.
- Cамае галоўнае, што мне дапамагло, – гэта людская салідарнасць, падтрымка і маральная, і матэрыяльная. Я прывыкла, што беларусы жывуць кожны сам па сабе. А тут такая згуртаванасць! Я падлічыла, што толькі грашовых пераводаў атрымала 169!
Для мяне вельмі важна, што грамадская арганізацыя «Таварыства беларускай школы» дапамагае мне не губляцца прафесійна. Запрасілі рэдагаваць настаўніцкі метадычны сайт «Актыўная ацэнка». Гэта такая інавацыйная, папулярная ў свеце навучальная методыка, якая толькі да нас прыйшла...
Апошні тэрмін падачы заявак – 18 лютага
Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: «Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам».
Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.
Запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукоўцаў і даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі.
Сайт Мінстэрства адукацыі рэкамендуе цікавыя і карысныя матэрыялы для настаўнікаў. Вось цытата з артыкула, спасылка на які знаходзіцца на галоўнай старонцы сайта Міністэрства адукацыі РБ : «власть активно пытается использовать образовательные учреждения в политических целях, грубо вмешиваясь в учебный процесс. Между тем задача школы — учить и воспитывать самостоятельных граждан, а не быть поставщиком массовки, используемой для поддержки любого действующего режима".
Назва артыкула, які рэкамендуецца пачытаць «Школа беспартийности. Школы и вузы нуждаются в немедленной, безоговорочной и решительной деполитизации".