Архіў навін
Свята ў школьным клубе ЮНЭСКА
Шаноўныя калегі!
Запрашаем вас 20 снежня на святкаванне 5-годдзя надання клубу пры СШ№45 пачэснага звання ЮНЭСКА. Пачатак у 11 гадзін у метадычным кабінеце школы (вул. Чкалава, 47А). Вас чакае сяброўская сустрэча, канцэрт, абмеркаванне планаў.
Зацікаўленыя – тэлефануйце куратару клуба Ніне Каўпак па e-mail Nina-valoshki@tut.by або па маб. тэл. 5969068.
Стыпендыі фонду “Ротары” па магістарскіх праграмах
«Што трэба школьнікам ведаць пра ЕС?»
ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае Вас на круглы стол «Што трэба шляхта школьнікам Беларусі аб Еўрапейскім Саюзе?», на якім будуць абмяркоўвацца вынікі рэалізацыі праграмы «ЕС і Беларусь: ад спазнання да разумення, ад разумення да супрацоўніцтва» (жнівень-снежань 2007 г.), а таксама перспектыўныя кірункі навучальных дзеянняў у кантэксце Еўрапейскага Саюза.
Круглы стол адбудзецца 26 снежня 2007 году ў Мінскам міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й. Рау (г. Мінск, пр. Газеты «Праўда», 11).
Зрабі свой унёсак у “адкрыццё” Новага Свету!
Гарадзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» абвяшчае спабор «Лепшая праца пра «Новы Свет».
Новы Свет – гістарычная назва часткі горада ў раёне сучасных вуліц Ціміразева – 17 верасьня – 1 мая – Багдановіча – Астроўскага – Горкага, а таксама на правым беразе рэчкі Гараднічанкі (раён вуліц Лермантава, Мядовая, Цагляная, Завершчызна, Чкалава і інш.). Новы Свет – гэта выдатныя помнікі архітэктуры мадэрну, канструктывізму і неабарока. Тут жылі выдатныя гарадзенцы: лекар Беклемішаў, стваральнік гарадзенскага заапарка Ян Каханоўскі, беларускі гісторык Вацлаў Папуцэвіч, прайшлі дзіцячыя гады Максіма Багдановіча.
«Старыя інструменты Беларусі» ў пятніцу ва Універсітэце культуры
У пятніцу, 7.12.07, адбудзецца прэзентацыя фільму «Старыя інструменты Беларусі», а таксама сустрэча з рэжысёрам Змітром Сасноўскім.
Дзе: Універсітэт культуры, каб.114.
Калі: 13.30.
Уваход вольны
Паводле «Нашай Нівы»
У Мінску адкрылася выстава Міколы Купавы
Выстава жывапісу і графікі Міколы Купавы, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, адкрылася 4 снежня ў мінскай галерэі «Артблік» па вуліцы Някрасава.
Нацыянальная свядомасць і грамадзянская адукацыя
Прапануем Вашай увазе матэрыялы круглага стала “Месца беларускай нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага беларускага грамадзяніна”, у т. л. даклады «Нацыянальная свядомасць і дэмакратыя» (Алесь Астроўскі), «Вобраз сучаснага беларуса» (Аляксандр Краўцэвіч), «Зацемкі да акрэслення нашай пазіцыі" (Ігар Кузьмініч).
Спампаваць файл (pdf, 208 КБ)
Прапануем Вашай увазе матэрыялы круглага стала “Месца беларускай нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага беларускага грамадзяніна”, у т. л. даклады «Нацыянальная свядомасць і дэмакратыя» (Алесь Астроўскі), «Вобраз сучаснага беларуса» (Аляксандр Краўцэвіч), «Зацемкі да акрэслення нашай пазіцыі" (Ігар Кузьмініч).
Спампаваць файл (pdf, 208 КБ)
Новы бюлетэнь для настаўнікаў
Шаноўныя калегі!
Прапануем вашай увазе бюлетэнь «Куток настаўніка», выдадзены ГА «Адукацыйны цэнтр ПОСТ». Спадзяемся, што ён стане вашым добрым спадарожнікам поруч з нашым «Настаўнікам»!
Спампаваць pdf-файл (343 КБ) можна тут.
Генадзь Бураўкін аб «правінцыйнасці» беларускай літаратуры: