Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
13.09.2007

ТБМ дамаглося, каб гісторыю і геаграфію выкладалі па-беларуску.
Паводле Еурапейскае радыё для Беларусі
Tаварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны дамаглося, каб вучні старэйшых класаў рускамоўных агульнаадукацыйных школаў атрымалі магчымасць вывучаць геаграфію і гісторыю Беларусі на беларускай мове. Яшчэ летась пад гэтым патрабаваннем былі сабраныя тысячы подпісаў, якія адправілі ў Адміністрацыю прэзідэнта. Міністэрства адукацыі адрэагавала нядаўняй публікацыяй інструктыўна-метадычнага ліста, які дазваляе вывучаць геаграфію і гісторыю Беларусі і на беларускай мове, калі ў вучняў альбо іх законных прадстаўнікоў ёсць такое жаданне. >>>

13.09.2007

  Прапануем пазнаёміцца з метадычнай распрацоўкай урока інфарматыкі ў 5 класе «Чорная скрынка».
Аўтар: Дзмітры Кулагін – Калінінградская вобл. г. Несцераў. Распрацоўка занаяла другое месца ў ІІ Міжнародным конурсе «Сучасны урок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання».

12.09.2007

Настаўнікі з Кобрына сталі пераможцамі II Міжнароднага конкурсу «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі ў навучанні і выхаванні"
У Конкурсе прымалі ўдзел педагогі з Беларусі, Рэспублікі Саха (Якутыя), Расіі, Украіны. Пераможцамі ў конкурсе метадычных распрацовак выхаваўчых заняткаў сталі Іна Чахомова, Андрэй Чахомаў з г. Кобрына. Яны прадставілі метадычны матэрыял па экалогіі для 11 класа «Усё жывое на Зямлі мае права на жыццё«.

12.09.2007

Інтэрнэт для школьных філолагаў
Брэст/АНТБ, з 12-га па 17-га верасня IATP правядзе дыскусію «Рэсурсы Інтэрнэту для выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры» у камп'ютэрным класе IATP, Брэсцкі філіял РНТБ. тут

11.09.2007

Прэзентацыя 'Магчымасці адукацыі і працаўладкавання моладзі'
Прадстаўніцтва Сусветнага банку ў Рэспубліцы Беларусь і Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашаюць Вас прыняць удзел у прэзентацыі вынікаў міжнароднага праекту «Магчымасці адукацыі і працаўладкавання моладзі".


Прэзентацыя адбудзецца 20 верасня ў 17.30 у малой актавай зале УП ФПБ «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін» па адрасе: Мінск, вул. Казінца, 21, корпус 3.


Удзельнікі прэзентацыі атрымаюць кампакт-дыскі для выкладчыкаў, старшакласнікаў і студэнтаў «Мая кар'ера».



11.09.2007

Навучанне для лідэраў навучальных гурткоў
15–16 верасня адбудзецца трэнінг для новых лідэраў навучальных гурткоў, які арганізуецца Рэсурснай праграмай навучальных гурткоў у г.Гомелі па адрасе: пр.Леніна, 34а. Пачатак трэнінгу ў 11.00. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 13 верасня. Электронны адрас: hurtki.team@gmail.com
29 верасня адбудзецца семінар для дасведчаных лідэраў навучальных гурткоў у г.Гомелі па адрасе: пр.Леніна, 34а. Пачатак семінара ў 11.00.

11.09.2007

У Чырвоным касцёле ладзіцца імша за настаўнікаў

Галоўная нядзельная імша ў Чырвоным касцёле, якая адбылася 9 верасня, была адпраўлена ў інтэнцыі настаўнікаў-пенсіянераў, якія нават у савецкія гады здолелі даць вучням не толькі веды, але і добрыя душэўныя якасці. Падчас казані біскуп Дзям’янка рытарычна запытваў, чым веды адрозніваюцца ад мудрасці.

11.09.2007

Уладзімір Арлоў пра навучанне ў савецкай школе:
«У школе не вывучалі Інфлянцкай вайны, не вывучалі найстрашнейшай вайны 1654—1667 г. Беларусь страціла тады палову насельніцтва, сваю эліту, шляхту, мяшчанства. Гэта была дэмаграфічная, эканамічная, культурная катастрофа, ад якой краіна не адышла дагэтуль. Якраз тут мне бачацца карані нашых сучасных балючых праблемаў.


За тры гадзіны аўтобусам ад Полацку знаходзіцца славутае дзякуючы Пушкіну сяло Міхайлаўскае. У школе мы штогод ездзілі туды на экскурсіі. Усё там я ведаў на памяць, сам мог быць гідам. Затое ніколі не зрабілі нам экскурсіі па Полацку, не распавялі пра Сафію.»

Чытаць поўны тэкст інтэрв'ю Нашай Ніве.

11.09.2007

Краязнаўчыя матэрыялы аб Тальцы
Новыя матэрыялы ў раздзеле «Краязнаўства», складзеныя кіраўніцай краязнаўчага гуртка
Талькаўскай СШ Наталляй Валянцінаўнай Ільініч:
Сцэнар правядзення школьнага свята «Наш край» (doc, 52 КБ)
Пытанні і адказы для конкурса гістарычных ведаў (doc, 120 КБ)
Аповед пра школьны краязнаўчы музей (doc, 71 КБ)

Старонкі