Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.06.2009

Акцыя для школьнікаў і студэнтаў
З 28-га мая па 28-га чэрвеня інтэрнэт-супольнасць Moladz.org і кампанія “Будзьма” праводзяць грандыёзны розыгрыш падарункаў для студэнтаў ды школьнікаў. Стаць удзельнікам акцыі здольны любы малады чалавек, які атрымлівае адукацыю ў беларускіх ВНУ (школах\ каледжах і г.д.), а таксама вучні беларускамоўных класаў, створаных па-за межамі Рэспублікі Беларусь.
Падарунак зможа атрымаць толькі той, хто мае ў 2008–2009 навучальным годзе 10 (дзесяць) балаў па прадмеце беларуская мова або беларуская літаратура.
Да 28-га чэрвеня ўдзельнікі павінны даслаць сваё імя ды кантактны тэлефон на электронную скрыню арганізатараў, а 29-га чэрвеня адбудзецца розыгрыш падарункаў.
Кантактная інфармацыя
 321 48 76 (Velcom)
www.moladz.org
http://vkontakte.ru/club3353897
vkonkurs@gmail.com

Паводле www.moladz.org


09.06.2009

Ці стануць тэсты прасцейшымі?

Завяршаюцца выпускныя экзамены. Праз некалькі дзён пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне, па выніках якога будуць залічваць студэнтаў у ВНУ.


Сёлета адбудуцца два выпускі: проста 11-я клясы, якія апошнімі вучыліся па 11-гадовай праграме, і 11-я “штрых”, якія меліся першымі вучыцца па праграме 12-годкі, але вымушаныя праходзіць год за два. Праўда, Міністэрства адукацыі сцвярджае, што выпускнікоў будзе не ўдвая, а ўсяго на 10% больш.


У лідэрах на цэнтралізаваным тэставанні сёлета матэматыка — яе будуць здаваць 116 тысяч. На тэст па рускай мове зарэгістравалася 110 тысяч (летась яе здавалі 107 тысяч). А вось колькасьць ахвотных здаваць беларускую сёлета зменшылася — 65 тысяч супраць 68 тысяч летась.


У мінулым годзе вынікі тэставання былі, мякка кажучы, не вельмі паспяховыя. Амаль палова выпускнікоў напісала матэматыку і траціна — рускую мову менш чым на 20 балаў.


Чытайце далей на старонцы Радыё Свабода





09.06.2009

Семінар па арганізацыі вэб-кампаніяў

Моладзевыя актывісты (НЕ IT-спецыялісты), якія жадаюць пазнаёміцца з сучаснымі сродкамі вэб-камунікацыі і пачаць выкарыстоўваць новыя магчымасці ў сваёй штодзённай дейнасці, запрашаюцца да ўдзелу ў семінары па арганізацыі вэб-кампаніяў.


Семінар адбудзецца ў Вільні з 13 па 15 ліпеня 2009 году. Арганізатары забяспечваюць праезд, візы, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.


Каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца тут, і даслаць яе на адрас: seminar.webcampaigns@gmail.com


Апошні тэрмін падачы заявак: 21 чэрвеня 2009 году. Аб выніках адбору будзе паведамлена 22 чэрвеня.


З пытаннямі звяртайцеся на тэл. +375 29 6616440

Паводле рассылкі belngo.info




08.06.2009

Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі, жадае паглыбіць свае веды і падзяліцца ўласным досведам, да удзелу ў двух цыклах семінараў-практыкумаў. Кожны цыкл будзе складацца з семінараў па наступных тэмах:
Тэма І
-
Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі, паводле якога ацэнка «дапамагае вучыцца».
Тэма ІІ
-
Найноўшыя метады выкладання па тэмах актыўнага супрацоўніцтва на мясцовым узроўні: прынцып супрацоўніцтва, праца над праектамі, інш.
Тэма ІІІ
- Сацыяльныя навыкі вучня
У кожным з двух цыклаў прымуць удзел да дваццаці слухачоў. Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны удзел у азнаямленчай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы.
Арганізатары забяспечваюць:
Выкладанне дасведчаных інструктараў з лепшых навучальных цэнтраў Польшчы
Магчымасць для абмену досведам і перадавой практыкай з іншымі удзельнікамі
Публікацыю матэрыялаў, падрыхтаваных удзельнікамі семінара
Магчымасць усталявання супрацоўніцтва па адукацыйных пытаннях ў адной з беларускіх газет
Сертыфікат аб заканчэнні курсу
Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў
Даты семінараў:
Першы цыкл
Семінар І 4–5 ліпеня
Семінар II 11–12 ліпеня
Семінар III 18–19 ліпеня
Азнаямленчая вандроўка кастрычнік 2009 года
Другі цыкл
Семінар І 1 – 2 жніўня
Семінар II 8 – 9 жніўня
Семінар III 15 -16 жніўня
Азнаямленчая вандроўка лістапад 2009
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да 25 чэрвеня ўключна па адрасе metodyka2009@gmail.com.
Падрабязная абвестка і анкета знаходзяцца тут
 


06.06.2009

Замежныя стыпендыі і стажыроўкі для беларусаў

Славацкая арганізацыя Pontis Foundation традыцыйна прапануе інфармацыю пра навуковыя і адукацыйныя праграмы за мяжой, у якіх могуць удзельнічаць беларусы.
Славацкія калегі спадзяюцца, што беларускія студэнты, навукоўцы і супрацоўнікі выкарыстаюць магчымасьць стаць часткай міжнароднай акадэмічнай супольнасці і актыўна фармаваць дыскусію пра новы погляд на будучыню краіны.

Прапануем пазнаёміцца з бюлетэнем Фонда Понтыса на англійскай мове, змешчаным па адрасе http://arche.by/by/14/300/592/.

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




06.06.2009

Навучальныя візіты ў Польшчу

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд „Барусiя”, Калегіум Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язеранскага і Фонд «Асвета для дэмакратыі» запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Украіны і некаторых рэгіёнаў Расіі на навучальныя візіты ў Польшчу.

Падчас візітыў удзельнікі атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з універсытэцкімі асяродкамі і няўрадавымі арганізацыямі, сустрэцца з лідэрамі грамадскага жыцьця Польшчы, удзельнічаць у лекцыях, трэнінгах, семінарах і культурных мерапрыемствах.

Патрабаванні да кандыдатаў:

-студэнты ад 18 да 21 году ўключна, якія вылучацца дасягненнямі ў навуковай і грамадскай дзейнасці ў сваім асяроддзі.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 1 ліпеня.

Заяўкі дасылаць на эл.адрас nabor2009@studytours.pl.

шая інфармацыя размешчаная на вэб-пляцоўцы http://www.studytours.pl/

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




06.06.2009

Хто паедзе ў Літву?

Віктарыну для замежнікаў ладзіць Міністэрства замежных спраў Літвы да тысячагоддзя краіны.

Удзельнікам віктарыны прапануюцца 15 пытанняў з варыянтамі адказаў, з якіх трэба абраць правільны.

Знаўцы гісторыі Беларусі змогуць лёгка адказаць на пытанні, сярод якіх такія: Хто быў першым каралём Літвы? У якой бітве змагаўся Вялікі князь Вітаўт? Чым знакамітая Канстытуцыя 3 мая 1791 года ды інш.

Найлепшага знаўцу гісторыі, культуры, сучаснай палітыкі Літвы, чакае чатырохдзённая вандроўка ў гэтую краіну на дваіх.

Яшчэ дзесяць удзельнікаў, якія правільна адкажуць на ўсе пытаньні віктарыны, атрымаюць прызы ад Міністэрства замежных спраў.

Апошні тэрмін – 15 ліпеня.

Пытаньні віктарыны і ўмовы ўдзелу разьмешчаны на вэб-пляцоўцы http://quiz.mfa.lt

Паводле Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны




06.06.2009

Права на беларускую мову: юрыдычная школа ў Мінску

Таварыства беларускай мовы пачынае юрыдычную школу «Ведаем свае правы». Яна прызначаная для тых грамадзянаў, якiя хочуць адстойваць сваё права паўнавартасна выкарыстоўваць у жыццi беларускую мову, але не ведаюць, як гэта рабiць найбольш правільна, у адпаведнасцi з дзейсным заканадаўствам. Напрыклад, як дамагчыся выхавання дзiцяцi ў беларускамоўным садку i школцы, цi як атрымаць адказ ад чыноўнiкаў па-беларуску.


Юрыдычная школа будзе складацца з двух этапаў — тэарэтычнага, падчас якога юрысты распавядуць тонкасцi заканадаўства ў сферы рэгулявання моваў, i практычнага, на якiм будуць прааналiзаваныя жыцьцёвыя сытуацыi. Слухачоў курсаў навучаць, як правiльна пiсаць звароты, лiсты і скаргi ў абарону сваiх моўных правоў. Прыканцы арганiзатары плануюць правесцi «круглы стол» на тэму «Нашыя прапановы па паляпшэннi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь адносна функцыянавання дзяржаўнай беларускай мовы».

Усе семiнары i навучанне — цалкам бясплатныя і будуць праходзіць штоаўторак на сядзiбе «Таварыства беларускай мовы» (Мінск, вул. Румянцава, 13). Тэарэтычныя заняткі пройдуць да пачатку лiпеня, практычныя — да верасня.
Паводле рассылкі belngo.info




06.06.2009


Старшыня Аб’яднання Бацькоў, дзеці якіх вывучаюць беларускую мову – АБ-БА Барбара Пякарская і настаўніца беларускай мовы – Аліна Ваўранюк – узнагароджаныя сёння медалямі “Заслужаны дзяяч польскай культуры”.
Узнагарода прызнана за вялікія дасягненні ў развіцці польскай культуры, асабліва ў спрыянні развіцця шматкультурнага дыялогу на Падляшшы. Медалі ад імя міністра культуры і нацыянальнай спадчыны – Богдана Здраеўскага уручыў чалец управы маршалкоўскай управы Падляскага ваяводства – Мячыслаў Казімеж Башко.
Зараз у Ваяводскім Асяродку Анімацыі Культуры праходзіць прэзентацыя творчасці дзяцей і моладзі якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку.
Паводле Радыё Рацыя.


04.06.2009


Прапануем вашай увазе кароткі тлумачальны слоўнік па астраноміі, складзены паводле «Слоўніка фізічных і астранамічных тэрмінаў» А.І. Болсуна і Я.Н. Рапановіча.


Спампаваць тлумачальнік (doc, 192 КБ)


Паводле сайтаАструм 8




Старонкі