Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
06.08.2009

Сталіца адной з наймагутных у сярэднявечнай Еўропе дзяржаў Вялікага княства Літоўскага. Места, дзе на пачатку 20 стагоддзя нарадзіўся наш нацыянальны рух і быў створаны «праект Беларусь». Горад нашай страчанай мары, які ўжо сем дзесяцігоддзяў ёсць сталіцай суседняй Літвы.
Аўтары дапаможніка паспрабавалі сістэматызываць і падаць у зручным выглядзе інфармацыю, для беларусаў, які хацелі б убачыць нашую духоўную сталіцу. Яны засяродзіліся толькі на тых аб’ектах, якія можна памацаць рукамі, іншымі словамі – якія захаваліся дасюль.
Крыніца інфармацыі http://news.tut.by/culture/144187.html
Спампаваць PDF-версію (1,34 Мb)

06.08.2009

Дапаможнік-гід па беларускай Вільні (+Фота)

04.08.2009

Беларуская мова 1 клас для школ з рускай мовай выкладання

Метадычныя рэкамендацыі са сцэнарыямі ўрокаў па першым раздзеле вуснага курсу «Беларуская мова. 1 клас» для настаўнікаў агульнаадукацыйных установаў з рускай мовай навучання.
Аўтары Н. Антонава, Г. Галяш
Крыніца інфармацыі: сайт http://www.adu.by/
Спампаваць тут

03.08.2009

Ад англійскай да мальтыйскай і японскай

У «Настаўніцкай газеце» выйшла рэцэнзія на кнігу «Кароткая граматыка англійскай мовы» Марыі Васючэнкі, якая поруч з «граматыкамі" латышскай, лацінскай, нарвежскай і польскай моў, укладзенымі Лявонам Баршэўскім, Андрэем Гуцавым, Аляксандрам Жлуткам, Вольгай Цвіркай, выйшла ў серыі «Беларускія ЕўраГраматыкі", укладзенай Уладзімірам Сіўчыкавым.
Прапануем вашай увазе тэкст артыкула

Школа адукатараў-2009

Мэтай школы з’яўляецца павышэнне ўзроўню кваліфікацыі спецыялістаў, якія адказваюць за распрацоўку і правядзенне адукацыйных і асветніцкіх праграм і мерапрыемстваў у вашых арганізацыях і ініцыятывах.

Удзельнікі Школы, якая будзе працаваць 4–6 верасня 2009 г., пазнаёмяцца з метадалогіяй распрацоўкі праграм адукацыйных мерапрыемстваў (вызначэнне мэтавых групаў, мэты і задач, крытэрыяў ацэнкі паспяховасці мерапрыемства, складанне праграмы, выбар трэнераў/фасілітатараў/экспертаў і г.д.), навучацца складаць заяўкі на падтрымку адукацыйна-асветніцкіх праектаў і асобных мерапрыемстваў, атрымаюць досьвед фасілітацыі такіх мерапрыемстваў.

Аўтары самых цікавых ідэяў адукацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў атрымаюць магчымасць правесці іх у межах агульнабеларускага Тыдня нефармальнай адукацыі, які будзе ладзіцца з 20 да 27 верасня 2009 г.! Тэма Тыдня – «Нефармальная адукацыя ў Беларусі – да лепшай якасці жыцця».

Адбор удзельнікаў Школы адукатараў будзе адбывацца на конкурснай аснове.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць да 10 жніўня на адрас электроннай пошты aha.info@gmail.com запоўненую анкету-заяўку, узор якой прыкладзены асобным файлам, а таксама рэкамендацыйны ліст у вольнай форме ад імя прадстаўніка кіраўніцтва арганізацыі.

03.08.2009

Краязнаўчы маршрут: «Ведай свой горад»

Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 15 – 17 гадоў распрацавалі і правялі настаўніцы ліцэя Беларуска-Расійскага універсітэта Сяргеева Святлана Валянцінаўна і Шаршнёва Наталля Рыгораўна. Прапанавая актыўная форма працы з вучнямі мае на мэце стымуляванне цікаўнасці да краязнаўства, павышэнне ўзроўню ведаў не толькі па гісторыі горада, але і геаграфіі краю, накіравана на фарміраванне патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.
Настаўніцы дзеляцца досведам арганізацыі і правядзення апісанай краязнаўчай гульні са сваімі ліцэістамі ў Магілёве.

Спампаваць матэрыял

Запрашаем на семінар-канферэнцыю па праблемах сістэмы адукацыі ў Беларусі

Запрашаюцца актыўныя маладыя жанчыны, якіх хвалюе сучасны стан школьнай і дашкольнай адукацыі і якія гатовыя падзяліцца сваім бачаннем таго, што і як трэба мяняць у гэтай сістэме.

Падчас семінару ўдзельніцы будуць мець магчымасць абмеркаваць сваё бачанне праблемаў у школьнай і дашкольнай адукацыі Беларусі, азнаёміцца з рэформамі ў літоўскай сістэме адукацыі і сустрэцца з яе прадстаўнікамі, а таксама разам падумаць пра рашэнні хай сабе дробных, а ў той жа час вельмі важных праблем.

Семінар будзе адбывацца ў Вільні (Літва), 11–13 верасня (пятніца-нядзеля).

Удзел у семінары бясплатны.

Арганізатары таксама аплачваюць праезд, візы, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.

Працоўныя мовы – беларуская і руская. Пры неабходнасці, будзе ажыццяўляцца пераклад з англійскай.

Зацікаўленых просім спампаваць анкету і даслаць яе на адрас seminar.educationby@gmail.com

Дэдлайн – 11 жніўня.

28.07.2009

Увага! Выйшла новая кніжка па астраноміі на беларускай мове
Яе аўтар — Кастусь Цыркун. Кніга называецца «Над намі — неба: міфы і паданні пра зоркі, сузор'і і планеты». Кніга адрасуецца вучням сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Выдавец: «Мастацкая літаратура». Рэцэнзію Міколы Чэмера на гэтую кнігу можна пачытаць у «Настаўніцкай газеце».

Старонкі