Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
16.04.2009

Выйшаў новы даведнік даведнік для абітурыентаў ССНУ

Даведнік для абітурыентаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў выйшаў у выдавецтве «Вышэйшая школа». Зараз выпускнікі 2009 гады могуць азнаёміцца з правіламі прыёму, поўнай і дакладнай інфармацыяй аб формах навучання, спецыяльнасцях і спецыялізацыях, кваліфікацыях, якія можна атрымаць у выніку навучання, уступных выпрабаваннях, леташнім прахадным бале, прыкладным плане прыёму, кошце навучання. Нялішняй будзе інфармацыя аб магчымасці атрымаць месца ў інтэрнаце. У даведніку адзначаныя спецыяльнасці, на якія прымаюцца асобы з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама змешчаныя новыя праграмы ўступных выпрабаванняў на 2009 г.

Паводле газеты Звязда




16.04.2009

Гэтую маляванку зрабілі вучоныя-эколагі Іна Зеніна і Валер Дранчук разам з мастаком Пётрам Арлоўскім. Кніжка вытрымала два перавыданні, мае шмат добрых водгукаў педагогаў-дашкольнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў. Яны адзначаюць, што кніга мае выразны прыродаэтычны змест, вучыць дзетак любіць і заўважаць сваё. А зараз вы самастойна зможаце раздрукаваць размалёўкі для сваіх дзетак.
Калі ласка, пампуйце МАЛЯВАНКА

16.04.2009

http://dzietki.org/ — Сайт, прысвечаны выхаванню беларускіх дзетак. Там вы знойдзеце кніжкі, казкі, малюнкі, калыханкі, песенькі, гульні, дыяфільмы, сцэнары святаў, парады, інфармацыю пра беларускамоўныя садкі — усё, што можа дапамагчы выхавацелям і бацькам гадаваць маленькіх беларусаў.
http://dziacinstva.net/ – Сайт змяшчае вялікую колькасць дыяфільмаў, пераклады ілюстраваных дзіцячых кніжак, песенькі, вершы.

15.04.2009

ФЕСТЫВАЛЬ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЬШЧЫНЫ “КВЕТКА ПАЛЫН”
Арганізатары запрашаюць стаць гасцямі на першым пілотным фестывалі «Кветка Палын». Гэты фестываль ёсць прэзентацыя будучых фолькфэстаў 2010 і 2011 гадоў, якія прысвячаюцца разуменню культурнай трагедыі Чарнобыльскага рэгіёну.
На фестывалі будзе гаварыцца, грацца, спявацца толькі пра зніклую частку Еўрапейскай цывілізацыі. Яна ўжо ніколі не вернецца на гэтыя землі такой, якая была. Адзінае, што можна рабіць – папулярызаваць гэтую культуру як вялікую дохоўную спадчыну Усходняга Палесся і земляў цэнтральнага Падняпроўя.
Фестываль адбудзецца 3 мая 2009 года ў  Мінску, Пр-т Газеты Праўды, 11 пры падтрымцы Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ІВВ.
Калі ласка, зарэгіструйце гасцей з вашага боку напярэдадні.  
Звяртайцеся да  Васіля Грыня, прадзюсара фестывалю
маб + 375 29 6318569,  e-mail hryn@anitex.by
Як толькі вы праінфармуеце арганізатараў,  вам дашлюць персанальныя запрашэнні на фестываль.
Больш пра фестываль мажна даведацца  на старонцы http://www.folk.by/palyn.html


14.04.2009

Семінар па праблемах захвання і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны

Дэпартамент гісторыі і бакалаўрская праграма «Культурная спадчына і турызм» Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта праводзяць 30 мая 2009 году ў Вільні другі навукова-практычны семінар па праблемах захавання і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны (першы семінар адбыўся ў лютым 2004 году ў ЕГУ, Мінск).

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца спецыялісты ў галіне культурнай спадчыны, музейныя супрацоўнікі, выкладчыкі, студэнты бакалаўрскіх і магістарскіх праграм, аспіранты беларускіх і літоўскіх універсітэтаў.


Падрабязная інфармацыя – у файле.


Паводле belngo.info




13.04.2009

Міжнародны трэнінг па працы з групамі

8-дзённы міжнародны трэнінг аб дызайне, кіраванні і ацэнцы навучання і групавых працэсаў у нефармальнай адукацыі і працы з моладдзю. Трэнінг накіраваны на трэнераў, лідэраў груп з досведам працы з моладдзю.


Мерапрыемства адбудзецца 30 мая – 7 чэрвеня 2009 году ў г. Дыліжан, Арменія.


Працоўная мова – англійская.


Удзельнікам прадстаўляецца пражыванне і сілкаванне, кампенсуецца 70% ад транспартных выдаткаў. Арганізатарамі прадугледжаны ўнёсак удзельнікаў 30 еўра.


Для ўдзелу ў трэнінгу накіруйце запоўненую заяўку на эл. адрас vrecer@dieloop.at (Marcus Vrecer) да 20 красавіка 2009 году.


Праграму трэнінга можаце спампаваць тут.




10.04.2009

Уступная кампанія ва Уроцлаве

Праект «Teraz Wroclaw» абвяшчае аб пачатку ўступнай кампаніі ва Уроцлаве, Польшча. Ужо трэці год запар праект дапамагае моладзі з Усходняй Еўропы стаць студэнтамі буйных вышэйшых навучальных установаў Ніжняй Сілезіі.

Галоўная мэта праекту – не толькі запрасіць моладзь атрымаць адукацыю ва ўроцлаўскіх вышэйшых навучальных установах, але і даць інфармацыйную і кансультацыйную падтрымку яго ўдзельнікам. Дапамога ў выбары навучальнай установы і накірунку навучання, кансультацыі па працэдуры ўступлення, афармленне дакумэнтаў, падтрымка на першым этапе навучання, моўна-адаптацыйны курс – усё гэта асыстэнты «Teraz Wroclaw» гарантуюць удзельнікам праекту бясплатна.




10.04.2009

Міжнародны конкурс для журналістаў

Звяз моўнага і культурніцкага абмену MitOst і Фонд імя Робэрта Боша (Германія) абвесцілі міжнародны конкурс для журналістаў «1989–2009: Еўрапейскі дыялог», які прысвечаны 20-годдзю мірных рэвалюцый у еўрапейскіх краінах.


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты друкаваных і ан-лайн СМІ ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Тэксты могуць быць прадстаўленыя на дзяржаўных і рэгіянальных мовах, і мусяць быць апублікаваныя ў пэрыяд са жніўня 2009 году. Працоўныя мовы праграмы: англійская і нямецкая.


Міжнароднае журы абярэ 10 аўтараў, якія будуць запрошаныя на святочную ўзнагароду ў Берлін увосень 2009 году. Лепшыя матэрыялы будуць узнагароджаныя прызамі ў памеры 2500, 2500 і 1000 еўра. Удзельнікі атрымаюць магчымасць наведаць шэраг рэдакцый і пазнаёміцца з дасведчанымі нямецкімі журналістамі і прадстаўнікамі палітыкі і культуры.


Лепшыя працы будуць апублікаваныя ў лютым 2010 году ў спецыяльным зборніку, які будзе прэзентаваны ў межах агульнай кампаніі за партнэрства з рознымі СМІ.


Заяўкі і пытанні дасылайце па адрасе:
Міжнародны конкурс для журналістаў «1989–2009: Еўрапейскі дыялог»,
Joanna M. Rother, MitOst e.V., Schillerstr. 57, 10627 Berlin, Germany, medienprojekt1989@mitost.org


Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце www.mitost.org/medienprojekt1989.html


Паводле рассылкі belngo.info




09.04.2009

Акадэмія Салідарнасці

Tertio Millennio і Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці запрашае да ўдзелу ў працы “Акадэміі Салідарнасці”.


Мерапрыемствы ў межах “Акадэміі Салідарнасці” пройдуць 19–24 ліпеня ў Гданьску. Яны разлічаныя, перш за ўсё, на студэнтаў і моладзевых актывістаў з Польшчы і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы – Беларусі, Арменіі, Азейбарджану, Эстоніі, Казахстану, Грузіі, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны.


Плануецца, што ў мерапрыемствах Акадэміі Салідарнасці возьмуць удзел больш за 70 маладых людзей.


Падчас заняткаў, якія будуць весціся на англійскай мове, будуць абмеркаваныя пытанні па змене грамадскай думкі і падвышэнні ўзроўня развіцця грамадзянскай адукацыі. Лекцыі будуць чытаць вядомыя прадстаўнікі рэлігійных і палітычных арганізацый, такія як прафэсар Ежы Бузэк, прафэсар Анджэй Пачкоўскі, кс. Мацей Зэмба, былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса.


Для ўдзельнікаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы зарэзервавана 50 месцаў.


Галоўным чынам, “Акадэмія” накіраваная на студэнтаў, якія не дасягнулі 29-гадовага ўзросту.


Арганізатары прадстаўляюць харчаванне, жытло і аплочваюць праезд цягніком (альбо любым іншым танным транспартам) да Гданьску для удзельнікаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Кошты пералётаў самалётам аплочвацца ня будуць.


Апошні тэрмін падачы заявак – 15 мая.


Падаць заяўку можна на вэб-пляцоўцы па адрасе http://www.akademiasolidarnosci.pl/zapisz_sie/formularz.


Паводле рассылкі belngo.info




08.04.2009

Міхась Булавацкі: Матэматыка памiж Гхагхрай i Марамбiджай

Прапануем вашай увазе артыкул магілёўскага настаўніка матэматыкі Міхася Булавацкага, надрукаваны пяць гадоў таму ў газеце «Звязда». Нягледзячы на тое, што выйшаў гэты матэрыял даўно, разгляданыя праблемы не губляюць сваёй актуальнасці: беларускія пяцікласнікі, якія часам нават не ведаюць, як называюцца буйныя беларускія рэкі, працягваюць вылічваць даўжыню кітайскіх Цзялiнцзяна і Ханьшуя; нягледзячы на пастаянныя рэформы і "інавацыі"

Аўтар артыкула не застаўся ў баку і ад дыскусіі на сайце Alma mater, датычнай легендарнаму ўжо зборніку задач Латоціна-Чабатарэўскага.



/

Старонкі