Архіў навін
Беластоцкія настаўнікі дапамагаюць беларускім
У Беластоку адбылася прэзентацыя паказнога алфавіту для навучання беларускай мове першакласнікаў. Дапаможны метадычны матэрыял выдала Аб’яднанне бацькоў АБ-БА.
Алфавіт – гэта асобныя карткі, якія паказваюць літары і малюнкі да іх, апрача таго ў камплект ўключаны дапаможныя матэрыялы для вывучэння беларускай граматыкі. Як зазначыла Тамара Мацкевіч, намеснік старшыні Таварыства беларускай школы, кіраўнік адукацыйнага аддзела “Цэнтра Супольнасць”, якая адмыслова прыехала з Мінску ў Беласток, такое выданне вельмі дачасу, бо сённяшнія вучні патрабуюць больш вобразных дапаможных матэрыялаў, уключаючы музычныя і лічбавыя прэзентацыі. " Каб атрымаць складнік, які мы называем веды, абавязкова патрэбныя іншыя методыкі. Не проста перадача інфармацыі, а яшчэ кампутарнае засваенне, навучанне з дапамогай інтэрнтэту, камунікацыйных тэхналогіяў. Калі казаць пра навучанне беларускай мовы, дык мне здаецца, што вельмі важна выкарыстоўваць актыўныя методыкі навучання, бо нашыя дзеці жывуць не ў беларусмоўным асяроддзі".
Алфавіт на патрэбы сваёй працы стварыла настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк, якая падзялілася ім з калегамі па прафесіі, а таксама падаравала некалькі асобнікаў Таварыству беларускай школы, якія будуць перададзеныя ў беларускамоўныя школы.
Паводле Радыё Рацыя.
Шаноўныя калегі!
Каманда Nastaunik.info віншуе вас з прафесійным святам, зычыць здароўя, маральнай моцы, плёну ў нялёгкай і важнай працы!
Застаемся разам!
Свята песні і танцу Латвіі ў фотаздымках
З 6 па 9 кастрычніка ў Нацыянальнай школе прыгажосці ў Мінску (вул. Мельнікайтэ, 4, ст. м. «Фрунзенская») пад знакам 90-годдзя юбілею Латвійскай дзяржавы будзе праводзіцца фотавыстава «Традыцыя Свята Песні і танца ў Латвіі".
У экспазіцыі 39 фатаграфій розных фатографаў з Латвіі, якія паказваюць фіксаваныя імгненні і эмоцыі ўдзельнікаў нацыянальнага свята Песні і танца Латвіі ў момантах рэпетыцый, паказаў, канцэртаў і вялікага заключнага канцэрта ў эстрадзе Mezaparks.
Штогадовае свята песні і танца мае ўпершыню ладзілася больш за 130 гадоў таму і з'яўляецца неад'емнай часткай латвійскай нацыянальнай традыцыі.
Паводле Народнай Волі
Падаруй кнігу дзіцячаму дому па-беларуску
Бліжэйшым часам інфармацыйная кампанія ў межах акцыі “Беларускую кнігу – дзецям” распачнецца ў 18 гарадах Беларусі і адпаведна ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродненскай і Мінскай абласцях.
Арганізатары заяўляюць, што ў некалькіх выдавецтвах выказалі жаданне ахвяраваць беларускамоўныя дзіцячыя кніжкі, былі адасланыя лісты-звароты да некаторых грамадскіх арганізацыяў і яшчэ раз заклікаюць падтрымаць кампанію ўсіх неабыякавых.
Паводле vialejka.org
Праграма малых грантаў Be the Change! для моладзевых праектаў
Peace Child International – адна з самых вялікіх сетак моладзевых арганізацыяў свету, якая мае кансультатыўны статус ПРААН, ажыццяўляе праграму малых грантаў Be The Change!. Праграма скіраваная на дапамогу моладзі ва ўсіх кутках свету з тым, каб яна актыўна была заангажаваная ў грамадскія справы, асабліва па пытаннях міру, правоў чалавека і навакольнага асяроддзя. Праграма арыентаваная на аказанне фінансавай падтрымкі моладзевым ініцыятывам, якія працуюць дзеля развіцця мясцовай супольнасці.
Прыняць удзел у спаборы могуць маладыя людзі ва ўзросце да 25 год.
Апошні тэрмін падачы заявак: 31 кастрычніка 2008 году.
Падрабязнасці і форму заяўкі глядзіце па адрасе http://www.peacechild.org/btc
Паводле рассылкі belngo.info
Міжнародны конкурс «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання»
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Фонд «Адукацыя для дэмакратыі" (Польшча), Лабараторыя Грамадзянскай Адукацыі «Пошук» (Украіна) і арганізацыі,якія уваходныя ў Міжнародную Сетку EDITNET.
Мэта конкурсу: стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі і іх папулярызацыя, а таксама стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.
Конкурс «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхаванні" праводзіцца па двух кірунках:
- " Конкурс метадычных распрацовак заняткаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій навучання на занятках па школьных прадметах;
- " Конкурс метадычных распрацовак выхаваўчых заняткаў на тэму «Аб'яднаная Еўропа: гісторыя, рэаліі і перспектывы»
Тэрміны правядзення конкурсу: з 1 верасня па 30 лістапада 2008 года.
Метадычныя распрацоўкі могуць быць прадстаўленыя да 30 лістапада і накіраваныя ў электроннай форме на электронную пошту: chabox@yandex.ru. Прадстаўленыя працы будуць размешчаныя ў Інтэрнэце на старонцы EDITNET www.editnet.org
ПАЛАЖЭННЕ, УМОВЫ, ФОРМА ЗАЯЎКІ
Тэксты папулярных беларускіх песняў, якія ахвотна выконваюцца моладдзю ў летніках і на вечарынах, дасланыя настаўнікам гісторыі і геаграфіі Кансталінскай базавай школы Браслаўскага раёна Віктарам Бунтам.
Песні сабраныя ў асобнай кнізе, выдадзенай Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя Ота Хедэмана (Браслаў, 2003. – 58 ст.).
Адзіным файлам (doc, 134 КБ) можна спампаваць наступныя тэксты песень:
Чытаць спіс/
Спявайце разам!
Тэксты папулярных беларускіх песняў, якія ахвотна выконваюцца моладдзю ў летніках і на вечарынах, дасланыя настаўнікам гісторыі і геаграфіі Кансталінскай базавай школы Браслаўскага раёна Віктарам Бунтам.
Песні сабраныя ў асобнай кнізе, выдадзенай Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя Ота Хедэмана (Браслаў, 2003. – 58 ст.).
Адзіным файлам (doc, 134 КБ) можна спампаваць наступныя тэксты песень:
Чытаць спіс/
Дзелавыя метады для дзелавога стылю
Вучань школы апавядае пра ўвядзенне «цывільнага» стылю адзення.
«Завуч,дзяжурныя па школе і іх класуха.Глядзяць яны нас нас і як пачынаюць араць. «Вы бачыце як апрануты нашыя дзяжурныя. Так павінны апранацца вы. Дзяжурныя будуць хадзіць і фатаграфаваць тых хто не ходзіць па дзелавому і потым іх фатаздымкі будуць выкладаць у стэнгазеце.Калі будзе 2 публікацыі выклік на Пэдсавет»
Чытаць цалкам/
Адукацыйны візіт у Брусель
З мэтай стварэння больш эфектыўных камунікацыйных каналаў з інстытуцыямі Еўрапейскага саюза, а таксама для лепшага разумення функцыянавання Еўрапейскай камісіі, Рады ЕС і Еўрапейскага парламента прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і спецыялістамі ў розных галінах, “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна) арганізуюць шэраг адукацыйных візітаў у Брусель.
Чытаць цалкам/