Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
22.05.2012

Ахвотныя могуць звяртацца да 1 чэрвеня

Вандроўка па Беларусі для падлеткаў 15–17 гадоў адбудзецца ў чэрвені. Для ўдзелу неабходны толькі ровар, даведка пра стан здароўя і дазвол ад бацькоў.
Харчаванне ўдзельнікаў аплочвае Гродзенскі цэнтр турызму і краязнаўства.
Кіраваць вандроўкай будзе дасведчаны інструктар, які ладзіць падобныя выезды цягам 24 гадоў. Ён адзначае, што неабавязкова быць дасведчаным сур’ёзным спартсменам, галоўнае мець ровар і нейкія навыкі. Калі падлеткі катаюцца па горадзе, яны змогуць удзельнічаць і ў вандроўцы.
Паход будзе дастаткова сур’ёзны і цікавы: з начлегам у намётах, самастойным гатаваннем ежы на вогнішчы. Рамантыкі хопіць. 

22.05.2012

EMP-AIM – гэта партнёрства 17 універсітэтаў з краінаў Еўропы, Беларусі, Украіны і Малдовы. Праект каардынуецца ўніверсітэтам Міколаса Ромэрыса (Літва).
Праграма прапануе стыпендыі для студэнтаў і студэнтаў-магістрантаў для навучання ў 8 еўрапейскіх універсітэтах. Пачатак навучання – восень 2012 г.
Стыпендыя пакрывае выдаткі на праезд, страхоўку, навучанне і пражыванне.
Кандыдаты мэтавай групы III (8 стыпендый) – грамадзяне Бедарусі, Малдовы, Украіны, якія знаходзяцца ў вельмі небяспечным становішчы (з сацыяльных і палітычных прычын). Тэрмін падачы заявак скончаны, але для кандыдатаў з Беларусі дэдлайн пашыраны.

22.05.2012

Cняжана Асабіна, Алена Гачко. Беларуская мова: Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія. Вучэбна-метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў спецыяльнасцей 1–010201 – «Пачатковая адукацыя» і 1–010202–09 – «Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка». Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2012.

22.05.2012

Беларуская мова: вучэбна-метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў педагагічнага факультэта

Cняжана Асабіна, Алена Гачко. Беларуская мова: Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія. Вучэбна-метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў спецыяльнасцей 1–010201 – «Пачатковая адукацыя» і 1–010202-09 – «Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка». Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2012.
Асноўныя паняцці да названых раздзелаў курса «Беларуская мова», заданні да практычных заняткаў, пытанні і заданні да самакантролю, спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, а таксама выніковы тэст, узоры графічнага, арфаграфічнага, лексічнага і фразеалагічнага аналізу слоў, праграма экзамена. Рэкамендацыі прапануюцца студэнтам педагагічнага факультэта спецыяльнасцей «Пачатковая адукацыя», «Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка» і маюць на мэце аказаць метадычную дапамогу ў арганізацыі самастойнай работы пры засваенні праграмнага матэрыялу.

21.05.2012

Апошні тэрмін запісу на ўдзел – 6 чэрвеня

Моўная Школа «Pontes» гэта тыднёвы (3–12 ліпеня ў Вільні, 2–7 ліпеня ў Каўні) інтэнсіўны курс польскай мовы для моладзі (да 24 гадоў), які вядзецца студэнтамі з Польшчы:
• 4 гадзіны заняткаў штодзень
• маленькія групы (4–6 чалавек)
• групы для пачатковага, сярэдняга і прасунутага ўзроўняў
• вучэбныя матэрыялы
• вечаровы агляд фільмаў
• малады калектыў выкладчыкаў
• прыемная вучоба
Навучанне бясплатнае, неабходна даплаціць толькі па 30 літаў за ксеракопіі / падручнік.

21.05.2012

Іван Храпавіцкі, Блог настаўнікаў Беларусі

Некалі Андрэ Маруа ў «Адкрытым лісце маладому чалавеку пра навуку жыць» даў спіс кніг, якая варта прачытаць кожнаму маладому чалавеку. Сёння да кніг дадаюцца камп’ютарныя праграмы. Чаму б нам не разгледзець спіс праграм, неабходных для кожнага настаўніка, незалежна ад таго, які прадмет ён вядзе? Я пачну складаць гэты спіс і спадзяюся, што чытачы ўкажуць на тое, што прапушчана.

21.05.2012

Іван Храпавіцкі, Блог настаўнікаў Беларусі

Некалі Андрэ Маруа ў «Адкрытым лісце маладому чалавеку пра навуку жыць» даў спіс кніг, якая варта прачытаць кожнаму маладому чалавеку. Сёння да кніг дадаюцца камп’ютарныя праграмы. Чаму б нам не разгледзець спіс праграм, неабходных для кожнага настаўніка, незалежна ад таго, які прадмет ён вядзе? Я пачну складаць гэты спіс і спадзяюся, што чытачы ўкажуць на тое, што прапушчана.

18.05.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 мая

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА », клуб ЮНЕСКА «Пошук» Поўстыньскай СШ пры падтрымцы Аддзела адукацыі Слуцкага райвыканкама ў рамках праекта «Пілігрым» ладзяць дзіцячую даследчую экспедыцыю «Сцежка Чарадзея», прымеркаваную да 1150-годдзя Полацка.
Тэрміны правядзення: з 5 ліпеня па 13 ліпеня 2012 года. Колькасць удзельнікаў: 22 асобы ва ўзросце 14–18 гадоў.
Удзельнікаў чакаюць: наведванне гістарычна-культурных аб’ектаў у наваколлі Полацка, экскурсіі, намётавы лагер і адукацыйная праграма па арганізацыі даследчых экспедыцый.

18.05.2012

Праграма ўступных іспытаў па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» для асоб, якія маюць агульную базавую адукацыю, для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 2012 год.

18.05.2012

Праграма па гісторыі Беларусі ўзроўня агульнай базавай адукацыі

Праграма ўступных іспытаў па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» для асоб, якія маюць агульную базавую адукацыю, для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 2012 год.

Старонкі