Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
29.08.2011

Іна Студзінская, Радыё Свабода
З 1 верасня ўступае ў сілу Кодэкс аб адукацыі Рэспублікі Беларусь. Паводле яго, парушальнікаў дысцыпліны адміністрацыя школы зможа адлічваць. Праўда, такое правіла датычыць толькі старшакласнікаў. Ці можа гэта стаць інструментам супраць палітычна актыўнай моладзі?
Цэлы раздзел новага Кодэксу аб адукацыі — больш за дзясятак артыкулаў — прысвечаны дысцыплінарнай адказнасці навучэнцаў. І да прыняцця адукацыйнага кодэксу адміністрацыя школ знаходзіла падставы караць палітычна актыўную моладзь. У 2008 годзе салігорскага актывіста Івана Шылу з палітычных матываў выключылі з сярэдняй школы № 4 за адзін дзень да апошняга іспыту па англійскай мове.

29.08.2011

5 лістапада, заяўкі прымаюцца да 17 верасня
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вучняў старэйшых класаў у Вільнюс і на Дзень адчыненых дзвярэй. У праграме:
7:00 – 10:30 Праезд Мінск – Вільнюс
11:00 – 13:30 Праграма Дня адчыненых дзвярэй у ЕГУ
14:00 – 14:50 Абед
15:00 – 17:00 Экскурсія па Вільнюсе («Беларуская Вiльня»)
17:00 – 19:00 Вольны час (на жаданне наведванне гандлёвага цэнтра «Akropolis»; вячэра або іншае)
19:00 – 22:00 Канцэрт беларускага гурта «J: Mors» ў клубе «Propaganda»
22:30 – 02:00 Праезд Вільнюс – Мінск

/

29.08.2011

Звязда

Не раз гучалі такія словы: «Міністэрства адукацыі не прымушае настаўнікаў пісаць столькі лішніх папер — гэта ініцыятыва раённых аддзелаў". Добра, што не прымушае, але ж і не забараняе, зрэшты! Таму раённыя кіраўнікі асветы, арыентуючыся на даволі паблажлівае (ці я памыляюся?) маўчанне вышэйшых інстанцый, працягваюць гнуць ранейшую лінію. У што гэта выліваецца на месцах, добра відаць са скаргаў настаўніцтва.

/

29.08.2011

«Беларуская Палічка» распачала новы адмысловы праект «Для школы» ( http://knihi.com/skola ) у дапамогу настаўнікам і вучням. 
У межах праекту прапаноўваюцца літаратурныя творы, што ўваходзяць у спіс абавязковых і рэкамендаваных для чытання ў сярэдняй школе. Акрамя ўласна твораў, «Палічка» змяшчае спасылкі на экранізацыі, аўдыёверсіі, песні на вершы, тэатральныя пастаноўкі.
«Беларуская Палічка» – найстарэйшая (з 1996 г.) і найбуйнейшая электронная бібліятэка беларускае мастацкае літаратуры, таксама прапаноўвае тэксты з розных галінаў гуманітарных ведаў: гісторыі, мовазнаўства, мастацтва.
Праца над праектам «Для школы» будзе працягвацца, і рэалізатары праекту будуць удзячныя за вашыя заўвагі і прапановы (дасылайце на адрас: skola@knihi.com ).

25.08.2011

Мікалай Запрудскі "Тэхналогія педагагічных майстэрняў"

25.08.2011

Дэвід КЛУСТЭР, ЗША
Артыкул Дэвіда Клустэра – прафесара, выкладчыка амерыканскай літаратуры Хоуп-каледжа, Холанд, штат Мічыган, ЗША, дабраахвотніка праграмы РКМЧП у Чэшскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Арменія – знаёміць настаўнікаў з ідэямі амерыканскіх калегаў.

25.08.2011

Як навучыць вучняў працаваць з інтэрнэт-старонкамі, крытычна ацэньваючы іх змест? Чаму нам трэба навучыцца адрозніваць «добрыя» сайты ад «дрэнных»? Як планаваць навучанне? Якія ёсць тэхнікі і індыкатары ацэньвання?

25.08.2011

adu.by
Выйшаў з друку яшчэ адзін дадатак да навукова-папулярнага часопіса для старшакласнікаў «Фокус» — зборнік артыкулаў «Вандроўкі вакол самотнага сонца: Беларуская літаратура пачатку ХХІ стагоддзя ў літаратуразнаўчых аглядах і эскізах».

25.08.2011

Вольга Карэліна, TUT.BY

Кодэкс аб адукацыі, які бярэ моц з верасня, упершыню ўводзіць інстытут дысцыплінарнай адказнасці навучэнцаў.
Да мераў спагнання адносіцца і адлічэнне з навучальнай установы. Калі нядбайных студэнтаў і цяпер перыядычна караюць гэткім чынам, то выпадкаў выключэння са школы за апошнія гады меней, чым пальцаў на руках. З 1 верасня ў дырэктара з’явіцца больш паўнамоцтваў, каб наставіць малалетняга парушальніка на праўдзівы шлях.
Уладзімір Здановіч: Мы хацелі, каб такая форма спагнання, як адлічэнне, пашыралася на ўсіх навучэнцаў, пачынаючы з першага класа...
Тамара Мацкевіч: Гэты раздзел больш падобны да крымінальнага кодэкса, чым адукацыйнага...

22.08.2011

«Нодзі ў Краіне цацак» – англійскі навучальны мультсерыял для самых маленькіх. Гэта займальная, добрая гісторыя пра драўлянага хлопчыка Нодзі і яго сяброў, якіх чакае мноства цікавых прыгод.
Мова: беларуская (прафесійны дубляж).

Глядзець /

Старонкі