Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
04.08.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 12 жніўня
Кожную хвіліну ва ўсім свеце людзі робяць добрыя справы на карысць іншых людзей. Робяць не дзеля ўлады, не дзеля грошай. Гэтыя людзі заслугоўваюць, каб пра іх ведалі!
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» абвяшчае конкурс «Будзь у Трэцім!».
Арганізацыі ды рознага кшталту ініцыятывы, дабраахвотна заснаваныя грамадзянамі для вырашэння розных праблемаў грамадства, прынята адносіць да трэцяга сектару (першы аб’ядноўвае дзяржаўныя арганізацыі, другі – камерцыйныя). Ва ўсім свеце ўдзел у дзейнасці арганізацый трэцяга сектару з’яўляецца ганаровым, усяляк заахвочваецца з боку дзяржавы, установаў адукацыі, кіраўніцтва фірмаў і прадпрыемстваў.

03.08.2011

13–14 жніўня
Рэгiянальны фестываль ў вёсцы Крэва Гродзенскай вобласці ў найлепшых беларускіх традыцыях на 2 дні пераўтворыць вёску ў эпіцэнтр віравання тэатральных, танцавальных і песенных плыняў сучаснай інтэрпрэтацыі традыцыйнай культуры.
Паралельна пройдзе квэставая валанцёрская гульня.
Падчас фестывалю выступяць сярэднявечны шэльмоўскі тэатр «ДыГрыза» і гурты: «Квецень», «Князь Мышкін», «Нагуаль», «Рацыянальная дыета», «Святкі», «Фолкінэры», «Hoha-band», «The Silicon» ды інш. Пройдуць майстар-класы па народных танцах, гульнях і спевах.
Прадугледжана праца рамесніцкага кірмашу, а таксама кірмашу спажывецкіх тавараў. Солі хопіць усім!

02.08.2011

Апошні тэрмін падачы твораў – 1 снежня
Беларускі тэатр «Лялька» (г.Віцебск) запрашае да супрацы таленавітых айчынных паэтаў-драматургаў незалежна ад узросту, досведу і сяброўства ў пісьменніцкіх арганізацыях.
Тэатр мае патрэбу ў п’есе, якая адпавядала б наступным патрабаванням:
• меркаваны ўзрост гледачоў — ад 4–5 гадоў;
• займальны дынамічны сюжэт з ненавязлівым выхаваўчым падтэкстам (фабула можа быць як арыгінальнай, так і пазычанай з фальклору ці сусветнай літаратуры);
• вершаваная форма, ці, прынамсі, наяўнасць вялікай колькасці прыгожых і лёгкіх для ўспрымання вершаў на беларускай мове (мяркуецца выкарыстанне на сцэне аркестра з ліку артыстаў з выкананнем песень пад «жывую» музыку);
• аб’ём у памеры 12–17 старонак 14-м памерам стандартнага шрыфту.

01.08.2011

Данута Стэрна, пераклад Настаўнік.info
Хачу заахвоціць вас, шаноўныя бацькі, да актыўнай ацэнкі. Мая задача цяжкая з дзвюх прычын:
• Сама назва падманлівая – намаўляе, што вядзецца толькі аб ацэнцы;
• Шмат хто з вас ужо даўно скончыў школу, і вярнуць туды думкі будзе няпроста.
Прашу вас прыгадаць часы, калі вы самі вучыліся. Настаўнік матэматыкі просіць вас знайсці найменшае агульнае кратнае для лікаў 33 і 121, а пасля для 342 і 521. Ён кажа, што трэба раскласці лікі на простыя множнікі.

01.08.2011

Данута Стэрна, пераклад Настаўнік.info 
Хачу заахвоціць вас, шаноўныя бацькі, да актыўнай ацэнкі. Мая задача цяжкая з дзвюх прычын:
• Сама назва падманлівая – намаўляе, што вядзецца толькі аб ацэнцы;
• Шмат хто з вас ужо даўно скончыў школу, і вярнуць туды думкі будзе няпроста.
Прашу вас прыгадаць часы, калі вы самі вучыліся. Настаўнік матэматыкі просіць вас знайсці найменшае агульнае кратнае для лікаў 33 і 121, а пасля для 342 і 521. Ён кажа, што трэба раскласці лікі на простыя множнікі. Дапусцім, вы ведаеце, пра што вядзецца, і завіхаецеся над заданнем. Што вы адчуваеце? Мяркую, што большасць з вас запытае: навошта мы гэта робім?

28.07.2011

Апошнія тэрміны: прыёму аповедаў – 15 верасня, галасавання ў намінацыі «глядацкіх сімпатый» – 25 верасня
Альтэрнатыўная моладзевая платформа абвяшчае конкурс гісторый з летнікаў, фэстаў, летніх вандровак.
Усе гісторыі будуць змешчаныя на сайце ampby.org. Аўтары дзвюх найлепшых гісторый атрымаюць каштоўныя прызы. Адна гісторыя будзе вызначаная рэдакцыяй сайта, іншая – шляхам галасавання.

28.07.2011

Апошні тэрмін падачы прац – 1 верасня 
Сайт «Родная Еўропа»  сумесна з інтэрнэт-часопісам «ПрайдзіСвет» аб’яўляе конкурс, які патрабуе толькі ведання роднай мовы (ці хуткага арыентавання на мясцовасці і ў слоўніках), а абяцае нішто сабе прызы на мове Чэслава Мілаша.
Як вядома, сам Чэслаў Мілаш лічыў сябе грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага, а дзяцінства правёў на Віленшчыне (што пазначана нават на «Пачатку кніжных дарог Беларусі»). Моўнае асяроддзе ў Шатэйнях, радавым маёнтку Мілашаў, было даволі стракатым. Тут змяшаліся польская, літоўская, беларуская,габрэйская і руская мовы. Найбольш падрабязна пра гэтыя мясціны распавядае аўтабіяграфічны раман Чэслава Мілаша «Даліна Ісы», напісаны ў 1956 г. Вашай увазе прапануецца спіс дыялектных словаў якія сустракаюцца ў тэксце «Даліны Ісы». Многія з іх вядомыя і шырока ўжываюцца на паўночным Захадзе Беларусі, некаторыя ўласцівыя толькі канкрэтным рэгіёнам. Задача ўдзельнікаў — максімальна дакладна раскрыць значэнне гэтых выразаў.
Такім чынам: Кіянка... 

27.07.2011

20 жніўня
Міжнародны аматарскі марафон сяброўства «Гродна-Друскенікі 2011» адбудзецца 20 жніўня. Пераможцы, якія зоймуць 1–6 месцы ў спаборніцтве, атрымаюць дыпломы, медалі, кубкі і ўзнагароды ад 100 да 1000 долараў.
Забег пачнецца ў 12.00 у цэнтры Гродна, а скончыцца праз 5 гадзін на цэнтральнай плошчы Друскенік. Адлегласць, якую плануецца прабегчы – 42 кіламетры, з іх 80% дыстанцыі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

26.07.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 29 ліпеня 
Запрашаем грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў (уключна) паўдзельнічаць у моладзевым адукацыйна-інтэграцыйным летніку ля вёскі Стэнжыца ў Кашубскім краі (Паморскае ваяводства, Польшча).
Летнік ладзіцца ў межах праекта “Талерантнасць супраць прадузятасці: беларуская і польская моладзь у кантэксце сучасных сацыяльных выклікаў”. Два тыдні ў першай палове жніўня хлопцы і дзяўчаты з Беларусі і Польшчы будуць знаёміцца з мовай, культурай, гісторыяй абедзвюх краін. Натуральна, што асаблівы акцэнт будзе зроблены на Кашубіі. Чакаюцца шматлікія экскурсіі па гэтым цудоўным краі, у Сопат і Гданьск ды некаторыя іншыя мясціны.
Пражыванне, харчаванне, інтэграцыйныя, культурныя, адукацыйныя і спартовыя мерапрыемствы цалкам бясплатныя.

25.07.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – сёння!

Школа правоў чалавека, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, абвяшчае пра магчымасць навучання на наступных курсах:
• Прасунутым курсе для адукатараў у галіне правоў чалавека;
• Школе правоў чалавека для моладзі.
Прасунуты курс для адукатараў у галіне правоў чалавека разлічаны на дасведчаных у тэме адукацыі па правах чалавека настаўнікаў, педагогаў і выкладчыкаў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, якія працуюць у школах, пазашкольных установах, ПТВ і ССНУ, ВНУ, курсах павышэння кваліфікацыі, а таксама трэнеры і адукатары грамадскіх аб’яднанняў і іншых некамерцыйных установаў.
Школа правоў чалавека для моладзі разлічана на маладзёжных лідэраў ад 18 да 25 год, якія зацікаўлены ў атрыманні тэарэтычнай падрыхтоўкі і навучанню практычым механізмам рэалізацыі і абароны правоў чалавека.

Старонкі