Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
09.03.2011

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода
У Пухавіцкім раённым судзе сёння павінны разгледзіць пазоў былой настаўніцы гісторыі Наталлі Ільініч да адміністрацыі Талькаўскай школы. На папярэднім паседжанні дырэктар школы Наталля Меркуль адмовілася аднавіць настаўніцу на працы.
Суд будзе весці суддзя Пухавіцкага раённага суду Святлана Акуліч. Паводле Наталлі Ільініч, на папярэднім паседжанні суддзя ставілася да абодвух бакоў «роўна, добразычліва». Таму, што дырэктар Талькаўскай школы Наталля Меркуль не пайшла на прапанову судзі на замірэнне, былая настаўніца гісторыі не здзіўляецца. «Сама ж мяне і звольніла», — кажа Наталля Ільініч.
Абараняць Наталлю Ільініч будзе адвакат, знайсці якую дапамаглі праваабаронцы «Вясны».

04.03.2011

Ч.1 Містэрыяльная драма «Цар Ірад»

04.03.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка
Выдавецтва “Логвінаў”, пісьменніцкая арганізацыя “Беларускі ПЭН-Цэнтр” і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць конкурс кінасцэнароў.
1-ы прыз - заключэнне аўтарскай дамовы, з наступным здымкамі фільма паводле сцэнара лаўрэата. 2-прыз - публікацыя сямі найлепшых сцэнароў у адмысловым зборніку, які выйдзе ў выдавецтве “Логвінаў” у 2012 г., а таксама ў нумарах літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”.
Склад журы: Андрэй Кудзіненка, Віктар Казько, Аляксандр Качан, Артур Клінаў, Аляксандр Дзебалюк, Ігар Логвінаў.

03.03.2011

Прыём электронных заявак – да 5 Сакавіка!
31 сакавіка – 1 красавіка ў Кракаве будзе праходзіць Адкрытая школьная алімпіяда па электроніцы і радыётэхніцы.
Паводле умоваў алімпіяды, удзельнікамі могуць быць навучэнцы сярэдніх школ
Польскай Рэмпублікі - а таксама замежныя вучні эквівалентных навучальных ступеняў. Колькасць удзельнікаў ад кожнай школы не больш за шэсць вучняў. Арганізатары вышлюць запрашэнні і прыклады заданняў для трэніроўкі.

03.03.2011

Радыё Свабода
Магілёўская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы ўзнагародзіла пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва «Беларускае пяціборства — 2011». Урачыстасць праходзіла ў дэканаце педагагічнага факультэта дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова. Універсітэт дапамагае суполцы праводзіць спаборніцтва.
У сёлетнім «Пяціборстве» ўдзельнічалі 42 вучні старэйшых класаў. Гэта рэкордная колькасць удзельнікаў за час правядзення мерапрыемства. Як і ў папярэднія гады, спаборнікі спраўджвалі веды па пяці школьных дысцыплінах. Усе заданні — на беларускай мове. Адказваць школьнікі меліся таксама па беларуску. Якасць мовы ўлічвалася пры падвядзенні вынікаў.

02.03.2011

Адбылося папярэдняе слуханне ў справе Наталлі Ільініч, якую звольнілі з працы пасля ператрусу ейнай хаты службоўцамі КДБ і МУСу. Прычына звальнення – недахопы ў вядзенні школьнай дакументацыі. У гэтым пераконвала суддзю дырэктар школы Наталля Мяркулава. Але Наталля Іллініч спадзяецца, што суд адновіць яе на працы

01.03.2011

Пачатковая школа, курс “Здаровы лад жыцця”. Аўтар: настаўніца 27 мінскай гімназіі Вольга Дабранская. Мэты: сфарміраваць першапачатковыя ўяўленні пра прастудныя захворванні, іх прыметы, меры папярэджання; пашырыць веды вучняў пра лекі і лекавыя расліны, іх уздзеянне на арганізм чалавека; вучыць асцярожна абыходзіцца з лекамі; выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі і спачування блізкаму.

01.03.2011


Прастудныя захворванні: сцэнар пазакласных заняткаў
Пачатковая школа, курс “Здаровы лад жыцця”.
Аўтар: настаўніца 27 мінскай гімназіі Вольга Дабранская.
Мэты: сфарміраваць першапачатковыя ўяўленні пра прастудныя захворванні, іх прыметы, меры папярэджання; пашырыць веды вучняў пра лекі і лекавыя расліны, іх уздзеянне на арганізм чалавека; вучыць асцярожна абыходзіцца з лекамі; выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі і спачування блізкаму.
Абсталяванне: малюнкі лекавых раслін, касцюмы доктара Пілюлькіна і Нязнайкі, тэрмометр, марлевая павязка, набор лекаў, сігнальныя карткі, плакаты з правіламі, рэцэпты-сюрпрызы.

28.02.2011

2 сакавіка
Аўтары Кацярына Баброўская і Алесь Лозка запрашаюць на прэзентацыю мультымедыйных дапаможнікаў «Дапаможнік лялечніка» і «Жаніцьба Цярэшкі».
Пэзентацыя адбудзецца ў актавай зале корпуса БДПУ па адрасе: вул. Магілёўская, д. 37.
Пачатак а 17-й гадзіне.

28.02.2011

Кожную сераду

Запрашаем далучыцца да клуба аратарскага майстэрства “ПраМова”. У зычлівым і сяброўскім атачэнні значна лягчэй дасканаліць свае камунікацыйныя і лідэрскія якасці!
Клуб – выдатная магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, знайсці сяброў і адпачыць ад штодзённых клопатаў. У нас размаўляюць выключна па-беларуску, вучацца красамоўна апавядаць ці нават проста гутарыць на роднай мове.
Сустрэчы праходзяць кожную сераду ў 18.45 у сядзібе Таварыства Беларускай Мовы (вул. Румянцава, 13).

Кантакты: + 375–29–565–77–66, pramova.club@gmail.com

Старонкі