Архіў навін
Лявон Баршчэўскі. Год прайшоў: Адукацыя
Паводле Віцебскага кур'ера
(Захаваны правапіс арыгіналу)
Год прайшоў, а паводзіны ўлады ніяк не палепшыліся. Кіраўніца Менскага абласнога ўпраўленьня адукацыі Таіса Данілевіч загадала настаўнікам, якія працуюць у яе “парафіі” (г.зн., у Менскай вобласьці) і належаць да афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партыяў, пакінуць шэрагі партыяў або... звольніцца на ўласнае жаданьне.
Такія прапановы – дакладней сказаць, ультыматумы – атрымалі настаўнік замежных моваў з Лагойшчыны Мікола Ляшчун, настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёну Натальля Ільлініч, настаўнік геаграфіі Ўладзімір Парэйка зь Нясьвіжу, настаўнікі фізкультуры Алесь Язьвінскі зь Нясьвіжу й Сяргей Клімёнак зь Вялейкі, школьны дэфэктоляг зь Любані Надзея Агафонава.
ЕГУ распачынае ўступную кампанію
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае будучых студэнтаў даведацца болей пра навучанне гуманітарным і сацыяльным навукам у Вільні. На сайце ЕГУ з'явўся графік «адчыненых дзвярэй», тарыфы платы за навучанне і шмат іншай інфармацыі для абітурыентаў.
Задача мае рашэнне – для беларускамоўных выкладчыкаў
Паводле «Народнай газеты»
Дацэнт кафедры агульнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандр Самадураў ужо 20 гадоў выкладае студэнтам толькі па-беларуску.
– Неяк мне лёсам наканавана, што добра ведаю англійскую мову, здольны падтрымаць размову на італьянскай ці нямецкай, – кажа кандыдат фізіка-матэматычных навук і любімы выкладчык некалькіх пакаленняў студэнтаў Аляксандр Самадураў. – Праз тое крыху разумею моўныя магчымасці. Ну дык вось, да матэматыкі беларуская мова больш здатная, чым, напрыклад, руская. У доказ гэтага тэзіса Аляксандр Аляксандравіч звычайна прыводзіць студэнтам прыклад: рускі тэрмін «решаемая задача» шматзначны: гэта і «задача, якую рашаюць» і «задача, якая мае рашэнне». А ў беларускай мове непажаданай двухсэнсоўнасці няма. І такіх прыкладаў шмат.
Стыпендыі для навучання ў міжнародных каледжах
Каледжы аб'яднанага свету (United World Colleges, UWC) праводзяць конкурс на атрыманне стыпендыяў для навучання з 2010/11 н.г. ў наступных каледжах:
Міжнародны Адрыятычны каледж ў Італіі (UWC of the Adriatic),
Міжнародны Атлантычны каледж у Вялікабрытаніі (UWC of the Atlantic),
Міжнародны каледж у Маастрыхце, Нідэрланды (UWC Maastricht),
Міжнародны каледж «Махіндра» ў Індыі (Mahindra UWC of India),
Міжнародны каледж у Мостары, Боснія і Герцагавіна (UWC in Mostar),
Заходнеамерыканскі міжнародны каледж імя А. Хаммэра, ЗША (UWC-USA).
Навучанне ў UWC вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB).
Тэрмін навучання – 2 гады. Па заканчэнні каледжу выпускнікам выдаецца дыплом, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краінаў свету.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прэтэндэнты, якія будуць мець узрост 16 – 17 год на 1 верасьня 2010 г.
Конкурс праводзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікі конкурсу мусяць даслаць дакументы і конкурснае эсе на электронны адрас: uwcblr@gmail.com да 1 сакавіка 2010 году. Кандыдаты, якія пройдуць ў ІІ тур, атрымаюць запрашэнні. Другі тур адбудзецца 3 красавіка 2010 году.
Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://svetlahorsk.belarda.org
Паводле рассылкі belngo.info
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з 2007 года сістэматычна праводзіць конкурс “Беларускі Настаўнік года”. Ужо ганаравана нямала настаўнікаў і кіраўнікоў школ, ліцэяў і гімназій, якія вядуць навучанне на беларускай мове. Пераможцамі яго становяцца не толькі выдатнікі адукацыі, прафесары, але і простыя педагогі cярэдніх адукацыйных, дашкольных і пазашкольных устаноў рэспублікі.
Сёлета абвяшчаецца чарговы конкурс. У ім могуць прыняць удзел педагогі усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш за тры гады.
Падрабязна аб сёлетнім конкурсе, а таксама аб яго гісторыі чытайце тут
Сайт «Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры» створаны для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, каб яны маглі знайсці на ім патрэбны матэрыял і выкарыстаць яго ў сваёй плённай працы. На старонках сайта прадстаўлены вельмі шырокі спектр адукацыйных матэрыялаў: метадычныя распрацоўкі, аўдыёверсіі вершаў, нарматыўная базу і метадычыныя рэкамендацыі. Таксама на старонках сайта змешчаны матэрыял і для вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай і літаратурай і жадаюць іх вывучаць.
Сайт будзе надзвычай карысным не толькі вучням і настаўнікам, але і ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай і літаратурай.
Адрас сайта – http://belkabinet.ucoz.ru
Адукацыйная стажыроўка ў Чэхіі
Міжнароднае аб’яднанне «Грамадзянская Беларусь» (www.civicbelarus.eu) запрашае прыняць удзел у адукацыйнай стажыроўцы ў Чэхіі 14–28 сакавіка 2010 году.
Праграма стажыроўкі прадугледжаная для маладых людзей, якія актыўна ўдзельнічаюць у палітычным і грамадскім жыцці.
Падчас стажыроўкі ўдзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з шэрагам прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацыяў, чэшскімі палітыкамі, усталяваць кантакты, атрымаць практычныя веды аб функцыянаванні мясцовых уладаў, палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы.
Выдаткі, звязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем будуць кампенсаваныя арганізатарамі.
Выбар кандыдатаў будзе ажыццяўляцца, зыходзячы з анкеты, матывацыйнага ліста ды індывідуальнага інтэрв'ю.
Апошні тэрмін падачы заявак: 5 лютага 2010 г. Запоўненыя анкеты дасылайце на адрас: info@civicbelarus.eu.
Больш падрабязную інфармацыю і анкету глядзіце ў файлах Zaprashalny_list і ANKETA.doc.
Паводле рассылкі belngo.info
Алесь Язвінскі: Патомны настаўнік з Нясвіжа
Паводле Нашай нівы
Яго дзед скончыў у пачатку ХХ ст. Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, каля сарака гадоў настаўнічаў. Унук мае ўсе шанцы дагнаць продка — ён распачаў чацвёрты дзясятак гадоў на нялёгкай школьнай ніве.Алесь Язвінскі нар. у 1957 у вёсцы Омельна Пухавіцкага раёна. Ад 1979 выкладае фізвыхаванне ў школе №3 Нясвіжа.
Даследчая дзейнасць дашкольнікаў і малодшых школьнікаў:
гульня «У дарогу… «
Алена Канановіч
Асаблівасцю дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту з’яўляецца цікаўнасць, самастойны пошук адказаў на пастаўленыя пытанні. Унутранае імкненне дзіцяці да пазнання праз даследаванне стварае перадумовы для арганізацыі даследчай дзейнасці. Нягледзячы на тое, што ў літаратуры шмат інфармацыі па дадзенай тэме, настаўнікі не заўсёды могуць правільна арганізаваць даследчую дзейнасць з вучнямі.
Дапаможная прэзентацыя «Як арганізаваць даследчую дзейнасць»