Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
29.08.2006

Да паступлення сваёй дачкі мы ўсёй сям’ёй падрыхтаваліся, як мне здавалася, адказна: уважліва вывучылі ўсе законы і дакументы, загадзя выбралі ВНУ, самастойна і з рэпетытарамі на паглыбленым узроўні вывучалі патрэбныя прадметы. Настаў час ЦТ. Асаблівых хваляванняў не было. Аказалася дарма.

Артыкул цалкам…

29.08.2006

Амерыканскія школьнікі гавораць па-беларуску

19 – 20 жніўня 2006 году ў Мінску прайшла канферэнцыя, прысвечаная грамадзянскай адукацыі ў школе. Напрацягу двух дзён настаўнікі дзяліліся з калегамі сваім досведам, абмяркоўвалі перспектывы. Але сапраўдным цвіком канферэнцыі сталі запрошаныя эксперты. На гэты раз у якасці экспертаў выступалі звычайныя амерыканскія школьнікі: 13-гадовы Светавіт і 12-гадовы Славамір.

29.08.2006

Амерыканскія школьнікі гавораць па-беларуску
На днях у Мінску прайшла канферэнцыя, прысвечаная грамадзянскай адукацыі ў школе. Напрацягу двух дзён настаўнікі дзяліліся з калегамі сваім досведам, абмяркоўвалі перспектывы. Але сапраўдным цвіком канферэнцыі сталі запрошаныя эксперты. На гэты раз у якасці экспертаў выступалі звычайныя амерыканскія школьнікі: 13-гадовы Светавіт і 12-гадовы Славамір. Іх бацькі маюць беларускае паходжанне.

28.08.2006

Матэрыялы летніка «Альхоўка -2006»
З'явіўся сайт, які змяшчае матэрыялы навучальнага летніка настаўнікаў фізікі «Альхоўка-2006». Тэма летніка: «Зместавыя і тэхналагічныя асаблівасці вучэбна-выхаваўчага працэсу ў старэйшай (профільнай) школе». Глядзець сайт тут.

18.08.2006

Адчыніўся аўтарскі сайт Міколы Жуковіча
Адчыніўся аўтарскі сайт Міколы Жуковіча – дырэктара СШ № 1 г. Бярозы, навукоўца, настаўніка вышэйшай катэгорыі. Як кіраўнік школы аўтар дзеліцца досведам укаранення асабова-арыентаваных падыходаў у адукацыйны працэс, уласнымі метадычнымі распрацоўкамі, эфектыўнымі формамі пазакласнай працы.

17.08.2006

Дзмітры Генадзевіч Мацкевіч,
настаўнік матэматыкі найвышэйшай катэгорыі
Браслаўскай дзяржаўнай гімназіі
Пераможца крнкурсу «Крыштальны журавель -2004»
Прэзентацыя адкрытага ўрока (9 клас)


Мадэль урока (9 клас)
16.08.2006

Метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №1
У нумары:
1. Іерархічны пасьянс (Як праводзіць дыскусію на уроку) – Міраслава Кайзер
2. Метад і тэхніка драмы – Міраслава Кайзер
3. Я даведаўся пра цябе праз аб’яву (Метад для інтэграцыі класа ці групы) – Войцех Жмудзінскі
4. Вывучэнне фізічных з’яваў каля вадаёма – Сяргей Гарбацэвіч
5. Багач (Сцэнар каляндарнага свята) – Вікторыя Яршова, Алена Малашонак


16.08.2006

Сяргей Гарбацэвіч,
ст. выкладчык Беларускага Дзяржаўнага Педагагічнага Універсітэта імя Максіма Танка

Аўтар прапануе правесці занятак каля вадаёма і паспрабаваць сур'ёзна адказаць на "дзіцячыя пытанні":
Чаму качынае пёрка не тоне і не намочваецца? (Ціск і сіла трэння)
Чаму валасы зліпаюцца, калі паміж імі вада? (Паверхневае нацяжэнне, капілярныя з’явы)
Дзе і чаму вада цяплейшая? (Цеплаправоднасць)
Чаму сцябліны водарасцяў мяккія? (Архімедава сіла)
Колькі рэк выцякае з возера? (Злучаныя сасуды)
След на мокрым пяску? (Патэнцыйная энергія)
Як утвараюцца пырскі? (Паверхневае нацяжэнне)
Канешне, вывучаючы фізіку, трэба перш за ўсё мець добры падручнік, які дасць сістэматызаваныя веды па фізіцы, яе
паняццях, законах, метадах. А прапанаваны падыход да вывучэння прадмета будзе спрыяць развіццю пазнавальнай
цікавасці да яго вывучэння. 
Артыкул цалкам…

16.08.2006

Конкурс малюнкаў “Колер беларускай мары”
Таварыства Беларускай Школы, сямейны партал http://dzietki.staronki.com запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе малюнкаў “Колер беларускай мары”.
Намінацыі:
- для дзяцей ад 1 да 7 год: “Свет, які я выдумляю”;
- ад 8 да 12 год: “Беларусь – Радзіма Цудаў”;
- ад 13 да 18 год: “Я ўсё бачу”.
Да 30 верасьня 2006 году дасылайце, калі ласка, працы на адрас: 220053 Менск, а/с 76.

Старонкі