Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
01.10.2007



Настаўнікам біялогіі, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай прыродай, будзе карысна наведаць сайт грамадскай арганізацыі 'Ахова птушак Беларусі', размешчаны па адрасе http://ptushki.org. На сайце размешчаныя цікавыя артыкулы, інфармацыя аб экалагічных клубах для дзяцей і дарослых, фотагалерэя і іншыя матэрыялы.

01.10.2007

Сайт 'Ахова птушак Беларусі'

Настаўнікам біялогіі, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай прыродай, будзе карысна наведаць сайт грамадскай арганізацыі 'Ахова птушак Беларусі', размешчаны па адрасе http://ptushki.org. На сайце размешчаныя цікавыя артыкулы, інфармацыя аб экалагічных клубах для дзяцей і дарослых, фотагалерэя і іншыя матэрыялы.

01.10.2007

Навучанне для лідэраў вучэбных гурткоў

З 4 кастрычніка пачынае сваю працу гурток для новых лідэраў вучэбных гурткоў для дарослых.


Запрашаюцца ўсё тыя, каму цікава паспрабаваць сябе ў ролі лідэра, даведацца, чым адрозніваецца вучэбны гурток для дарослых па скандынаўскай мадэлі ад традыцыйных кружкоў для дзяцей, курсаў і трэнінгаў.


Першая сустрэча ў чацвер, 4 кастрычніка ў 19.00


Свае заяўкі дасылайце на адрас hurtki.team@gmail.com або тэлефануйце +375 29 388 25 64


Пасля 7 кастрычніка пачне працу гурток па падвышэнні кваліфікацыі лідэраў вучэбных гурткоў!


Больш дакладную інфармацыю, а таксама запісацца ў гурток вы можаце па тэлефоне +375 29 669 66 59
Таксама дасылайце свае заяўкі на адрас hurtki.team@gmail.com

01.10.2007

Андрэй Хадановіч: Беларускую літаратуру ў школах хутка будзе сумна чытаць

«Я б не хацеў, каб мае творы былі ў абавязковай школьнай праграме. Як уяўлю, што нехта вучыць мой верш на памяць па заданні настаўніцы, а ў яго не запамінаецца, ён праклінае і твор, і аўтара, мне аж млосна становіцца. Калі і возьмуць у праграму, дык толькі для пазакласнага чытання»


Паводле Радыё Рацыя

01.10.2007

Спецвыпуск “Нашага слова” для настаўнікаў: Школа будзе нашай

Выйшаў спецыяльны выпуск газеты Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, прысвечаны Сусветнаму дню настаўніка (5 кастрычніка).

01.10.2007

СОМ Лера (Алена Уладзіміраўна) — настаўніца беларускай мовы і літаратуры, малявання ў Полацкай сярэдняй школе №. 5. Акрамя таго цікавая і актыўная асоба, вядомая беларуская паэтэса, празаік і бард.>>>

01.10.2007

Магістарская праграма па міжнародных адносінах

Інстытут Сацыяльных і Еўрапейскіх Даследванняў (ІSES) разам з Корвінус Унівэрсытэтам (Будапешт) запрашаюць студэнтаў для атрымання Магістарскай ступені па Міжнародным адносінам і Еўрапейскім даследванням.
>>>

01.10.2007

Вечарына ТБМ у Светлагорску

Субота, 20 кастрычніка, 18.00 – 20.30 – чарговая вечарына ТБМ у Светлагорску. У праграме:

Агляд інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку – новага сайту ТБМ. Т. Маслюкоў.

Вершы і паэтычныя пераклады – аўтарскае чытанне. Вадзім Болбас, Кірыл Ксянзоў. Усе, хто яшчэ не мае, атрымаюць зборнік твораў В. Болбаса з аўтографам.

Беларускае сярэднявечнае адзенне. Прэзентацыю праводзіць Наталля Цярэшчанка, удзельніца археалагічных раскопак у Шацілках, якая рэканструявала адзенне перыяду Тураўскага княства (Х – ХІ стагоддзі).

Беларускія мелодыі і спевы – дуда, гітара. Зьміцер Сідаровіч (г. Мінск).

Запрашаем! Калі Вы жадаеце ўзяць удзел у вечарыне, калі ласка, паведамце да 13 кастрычніка на TBM-S@tut.by ці тэл./факс 4 76 13 (Т. Маслюкоў).

01.10.2007

Летнік з АПБ

Грамадская арганiзацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» з 1 па 7 кастрычнiка праводзiць 2 этап прац па аднаўленню гiдралагiчнага рэжыму аднаго з найбуйнейшых верхавых балот Еўропы – балота Ельня, Рамсарскай тэрыторыi, Тэрыторыi важнай для птушак Мiжнароднага значэння, Рэспублiканскага гiдралагiчнага заказнiка.

28.09.2007

Конкурс адукацыйных матэрыялаў “Ноўтбук для актыўнага настаўніка”

Мэта конкурсу
– стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, іх папулярызацыя і стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.

Конкурс " Ноўтбук для актыўнага настаўніка " праводзіцца па пяці намінацыях:
• Метадычнны дапаможнік (Інавацыйныя тэхналогіі і метады навучання ў беларускай школе);
• Сучасны ўрок (Распрацоўкі школьных урокаў);
• Грамадзянская адукацыя (Распрацоўка школьных і пазакласных заняткаў, сцэнары семінараў, конкурсаў, святаў, іншых адукацыйных мерапрыемстваў, парады па стварэнні школьных газет, сайтаў ….);
• Нацыянальная школа (Ідэі і метады выхавання грамадзяніна-патрыёта, развіцця нацыянальнай адукацыі);
• Бацькі і дзеці (Метады работы з бацькамі. Далучэнне бацькоў да працэсу адукацыі, ідэі, як зрабіць школу адкрытай для бацькоў, лакальнай супольнасці, навакольнага жыцця).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае матэрыялы да 18 снежня на адрас info@nastaunik.eu, да якіх далучыць ліст з абгрунтаваннем таго, як удзельнік плануе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасці. Падрабязную інфармацыю пра конкурс і патрабаванне да матэрыялаў глядзіце TУТ

Старонкі