Архіў навін
Брашура пад рэдакцыяй Пшэмыслава Фенрыха, Уладзіміра Хільмановіча
Шчэцін 2004
Спасылка: www.edudemo.home.pl/biblioteka/gz/nauczyciele_bia.pdf
Змест
-- Прадмова (Пшэмыслаў Фенрых, Уладзімір Хільмановіч)
-- Віктар Сазонаў. Выхаваць Чалавека
-- Богдан Хэнць. Паміж правам і рэчаіснасцю
-- Вольга Ахрук. Кіраванне і самакіраванне ў беларускай школе – магчымасці і ўплыў грамадства
-- Міхал Юзаф Кавэцкі. Дэкалог дыялогу ў беларускай школе
-- Габрыеля Вятр.
Новае на сайце
У раздзеле Педагагічначная майстэрня/Прадметніку/Матэматыка на нашым сайце nastaunik.eu з' явіўся артыкул настаўніка вышэйшай катэгорыі, выкладчыка Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа Міхася Булавацкага «НАВУЧАННЕ МАТЭМАТЫЦЫ БУЙНЫМІ БЛОКАМІ". Аўтар дзеліцца методыкай выкладання матэматыкі і ўласнай сістэмай ацэнкі ведаў на прыкладзе тэмы “Прагрэсіі”.
Адукацыйны медыяагляд.
- Аб правядзеннi ў лiстападзе—снежнi ў нашай краiне першага раунда рэпетыцыйнага тэсцiравання аб’явiў Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў.
Для ўсіх, хто цікавіцца ідэяй навучальных гурткоў, і хто б жадаў паспрабаваць сябе ў якасці лідэра!
17–19 лістапада 2006 г., у Мінску, у межах праекта «Рэсурсная праграма навучальных гурткоў", будзе праводзіцца семінар па падрыхтоўцы новых лідэраў навучальных гурткоў. Заяўкі прымаюцца да 14 лістапада 2006 г. на адрас hurtki@adukatar.net
Праекты. Конкурсы
-- Да 18 лістапада 2006 г. можна падаваць заяўкі на ўдзел у Беларускай Школе Лакальных Лідэраў – праекце для асобаў, уключаных у грамадскую дзейнасць у Беларусі. Беларуская Школа Лакальных Лідэраў адбудзецца 2–8 снежня 2006 года ў Варшаве. Кандыдатамі могуць быць жыхары Беларусі, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскай дзейнасці, а таксама маладыя настаўнікі, дактары, іншыя людзі «лідэскіх прафесіяў", якія жывуць у малай альбо сярэдняй мясцовасці. Дадатковая інфармацыя тут.
-- Праграма падтрымкі малых праектаў для правядзення мерапрыемстваў, друку інфармацыйных матэрыялаў і інш. Прэтэндэтамі на атрыманне падтрымкі ў межах конкурса могуць быць:
· Моладзевыя групы і ініцыятывы.
· Грамадскія арганізацыі.
· Асобныя грамадзяне.
Памер дапамогі — не болей за 300 USD. Умовы конкурса і кантактная інфармацыя – на сайце http://belreg.nm.ru/
Адукацыйны медыягляд.
-- Судзяць дырэктара гімназіі, дзе вучыцца ўнучка Лукашэнкі.
Азнаямляльныя паездкі ў Польшчу для студэнтаў
Восенню 2006 г. пачынаецца чарговы – пяты – набор удзельнікаў Праграмы “Азнаямляльныя паездкі ў Польшчу для студэнтаў з Беларусі, Украіны і Калінінградскай вобласці Расійскай Федерацыі” (Study Tours to Poland). У рамках Праграмы Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд “Адукацыя для Дэмакратыі” і Фонд “Барусія” запрашаюць паспяховых студэнтаў з вышэйзгаданых краін і рэгіёнаў у адна- – двухтыдневыя паездкі па Польшчы. Мэта праграмы – пазнаёміць нашых усходніх суседзяў з краінай і даць ім як мага больш інфармацыі пра яе. У рамках адна- – двухтыдневай паездкі ў Польшчу удзельнікі будуць мець магчымасць:
• пазнаёміцца з польскім навукова-акадэмічным асяроддзем і няўрадавымі арганізацыямі;
• сустрэцца з найбольш значнымі асобамі з грамадскага жыцця Польшчы
• прыняць удзел у лекцыях, варштатах, культурных мерапрыемствах і семінарах.
Паездкі запланаваныя на сакавік і красавік 2007 г.
Міхась Булавацкі,
настаўнік вышэйшай катэгорыі, выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Аўтар дзеліцца методыкай выкладання матэматыкі і ўласнай сістэмай ацэнкі ведаў
на прыкладзе тэмы “Прагрэсіі” (алгебра, 9 клас; 13 гадзін па праграме гуманітарных класаў). Артыкул утрымлівае гістарычныя звесткі, цікавыя факты, гіторыі, якія дазваляюць настаўніку зацікавіць тэмай вучняў, зрабіць працэс навучання больш асэнсаваным.
Падрыхтоўка для журналістаў з Беларусі
Фонд „Прэс-цэнтр для краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы” разам з партнёрамі: Школай грамадскіх навук, Палатай прэс-выдаўцоў, а таксама Ініцыятывай „Свабодная Беларусь” запрашаюць журналістаў беларускай лакальнай прэсы на падрыхтоўку па тэхніцы журналістыкі і ролі СМІ ў грамадстве. Фундатарам праекту з’яўляецца Міністэрства замежных спраў РП у рамах праграмы замежнай дапамогі у 2006 г. Падрыхтоўка адбудзецца з 12 па 18 лістапада 2006 г. у Варшаве. Заявы прымаюцца да 22 кастрычніка 2006 г.
На пачатку 2006 году «Блізкая гісторыя» абвесціла сярод старшакласнікаў конкурс «Вецер свабоды». Пакуль доўжыўся тэрмін конкурсу, шмат што адбылося ў Беларусі. Краіна прайшла сапраўднае выпрабаванне ветрам свабоды. Арганізатары атрымалі больш за 200 эсэ з розных куткоў Беларусі. Лепшыя з гэтых прац трапілі ў зборнік, які арганізатары раздалі палітыкам, аналітыкам, журналістам, грамадскім лідэрам, — усім, хто бярэцца за будоўлю беларускай будучыні, каб яны улічылі галасы яе грамадзянаў.