Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
09.03.2010


Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч - укладальніца дыска, – перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў.

08.03.2010

Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў.
Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў.

08.03.2010

Летняя школа ў Берліне


Фундацыя Генрыха Бёля Нямецкай партыі зялёных запрашае да ўдзелу ў летняй школе беларускую моладзь.

Летняя школа дазволіць 12 маладым людзям з Беларусі даведацца болей пра тое, што адбываецца ў грамадскім і палітычным жыцці ў Нямеччыне і ў Еўропе.


я інфармацыя па-англійску – у PDF файле.


Тэрмін падачы: 6 красавіка 2010.


Каб падаць заяўку, запоўніце аплікацыйную форму і дашліце яе разам са сваім рэзюмэ на англійскай мове на e-mail: Sperfeld@boell.de (Heinrich Böll Foundation, Department for Eastern Europe, Mr. Robert Sperfeld).

Паводле adukacyja.info


/

04.03.2010

Студэнцкая канферэнцыя “Поспех праз супрацоўніцтва”

Моладзевыя грамадcкія арганізацыі «Студэнцкая Рада» і «Задзіночанне беларускіх студэнтаў" запрашаюць студэнцкія ініцыятывы i арганізацыі, якія дзейнічаюць на ўзроўні ВНУ, горадa альбо краіны, прыняць удзел у студэнцкай канферэнцыі «Поспех праз супрацоўніцтва», якая адбудзецца 20–21 сакавіка.
Канферэнцыя арганізуецца з мэтай занаёмства ўдзельнікаў студэнцкай супольнасці Беларусі і распрацоўкі сумесных дзеянняў для рашэння канкрэтнай студэнцкай праблемы.

Ад кожнай студэнцкай арганізацыі/ініцыятывы запрашаецца 1–2 чалавекі.
Удзельнікам кампенсуецца кошт праезду, забяспечваецца пражыванне і харчаванне.

Пытанні і заяўкі прымаюцца на адрас: conference.stud@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак – 12 сакавіка да 23:00.
Па пытаннях зьвяртайцеся да Яўгена па тэл.: +37529 1464794 альбо Зміцера па тэл.: +37529 7058833.

Паводле рассылкі belngo.info


/

04.03.2010

Праграма малых грантаў амбасады ЗША 2010

Амбасада ЗША працягвае прымаць заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных грамадскіх арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.

У 2009 годзе Праграма малых грантаў амбасады ЗША выдала беларускім грамадскім арганізацыям 13 грантаў, агульнае фінансаванне якіх склала каля 300 000 долараў ЗША. Падтрыманыя праекты накіраваны на развіццё і ўзмацненне мясцовых супольнасцяў, захаванне нацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчыны, забеспячэнне правоў людзей з абмежаваннямі і сацыяльна неабароненых дзяцей.

Кантакт : http://minsk.usembassy.gov/small_grants.html, (017) 211–05–67; 2170481



03.03.2010

Расійская адукацыя набліжаецца да цывілізаваных краінаў.
Паводле сайта Новости мира образования
У Расіі да 2013 года адбудзецца сапраўдная рэформа адукацыі: фінансаванне школаў будзе залежыць ад таго, ці захочуць вучні прынесці туды дзяржаўныя грошы.
Школы ва ўсіх расійскіх рэгіёнах да канца 2012 гады павінны перайсці на «нарматыўна-падушавое» фінансаванне, калі «грошы ідуць за вучнем», а зарплата настаўнікаў павінна разлічвацца ў адпаведнасці з новымі сістэмамі аплаты працы, заявіў у пятніцу кіраўнік Міністэрства адукацыі і навукі РФ Андрэй Фурсенка.
«Для ўсіх рэгіёнаў сёння пастаўленыя выразныя рэалістычныя тэрміны для завяршэння пераходу на нарматыўна-падушавое фінансаванне – тры гады», – сказаў Фурсенка, выступаючы на паседжанні прэзідыўма савета пры прэзідэнце РФ.
Ён таксама адзначыў, што сродкі павінны даходзіць да школ у поўным аб'ёме, практыка пераразмеркавання сродкаў паміж моцнымі і слабымі школамі павінна быць ліквідаваная.
Міністр лічыць, што школа павінна сама распараджацца сродкамі з удзелам школьных Саветаў. «У гэтым выпадку важна, каб бухгалтар падпарадкоўваўся не заснавальніку, не муніцыпалітэту, а дырэктару школы».

/



27.02.2010

Лінгвістычны трэнінг у Францыі
Трэнінг «Пераадоленьне лінгвістычных бар'ераў англійскай мовы ў міжкультурных зносінах» запрашае да ўдзелу моладзевых лідэраў, моладзевыя арганізацыі і асацыяцыі, а таксама тых, хто працуе ў галіне міжнародных моладзевых праектаў у рамах праграмы «Моладзь у дзеянні".
Арганізатары пакрываюць кошты пражывання і харчавання. Кошт падарожжа і візаў для беларускіх удзельнікаў аплочвае французская нацыянальная агенцыя.
Працоўная мова – англійская.
Дадатковая інфармацыя на старонцы http://www.salto-youth.net/find-a-training/1671.html.
Дэдлайн падачы заявак 1 сакавіка 2010г.
З сайта adukacyja.info




27.02.2010


Сцэнар урока на тэму: “Прававы статус чалавека і грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзян” з выкарыстаннем відэаролікаў, распрацаваны беларускімі настаўнікамі ў выніку семінара “Чэшскі досвед для Беларусі: Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і пазакласнай працы”.

Cпампаваць сцэнар (doc, 47 КБ)


Дадатак 1 (Тэставыя заданні) (doc, 37 КБ)

27.02.2010


Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань
Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”.
Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей.
Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек.
Чаканыя вынікі:
• фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы;
• фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей.

27.02.2010

Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань
Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”.
Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей.
Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек.
Чаканыя вынікі:
• фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы;
• фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей.

Старонкі