Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
02.05.2008


Прапануем вашай увазе сцэнары вечарын, прысвечаных творчасці Максіма Багдановіча, складзеныя бібліятэкарам Друскай бібліятэкі (Браслаўскі раён) Я. Шпакам і настаўнікам Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа будаўнікоў В. Герасімовічам.

Спампаваць сцэнар «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі" (doc, 87 КБ)

Спампаваць сцэнар «Незабыўны Максім Багдановіч» (doc, 96 КБ)

01.05.2008

Моладзевая праграма «Першы сярод роўных»

ГА «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ» запрашае грамадскія аб'яднанні Беларусі да супрацоўніцтва ў межах лідэрскай моладзевай праграмы 2008 году «Першы сярод роўных».

Праграма накіраваная на падрыхтоўку новых кваліфікаваных кадраў для сектару грамадскіх арганізацыяў – маладых лідэраў, здольных папоўніць шэрагі актывістаў і супрацоўнікаў НДА.


Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел: 15 траўня 2008 году.


Больш падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце ў файлах infoletter.doc і anketa.doc.

Паводле рассылкі belngo.info

30.04.2008

Таварыства беларускай мовы звярнулася з просьбай дапамагчы

У сваім звароце сакратарыят ТБМ паведамляе, што «паводле новага Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 24 красавіка гэтага года кошт арэнды за сядзібу ТБМ павышаецца ў 10 (!) разоў і дасягне 846,5 еўра ў месяц.»


Нягледзячы на шматлікія звароты грамадзян Беларусі ў Адміністрацыю і Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта з просьбай пакінуць для ТБМ ранейшы кошт арэнды, 16 красавіка быў атрыманы адмоўны адказ.


«Для таго каб утрымаць сядзібу арганізацыі ў Мінску ў гэтых умовах, нам неабходна штомесяц збіраць 5 мільёнаў беларускіх рублёў у выглядзе ахвяраванняў і складак сяброў і прыхільнікаў ТБМ. Калі пяць тысяч прыхільнікаў роднай мовы ахвяруюць штомесяц усяго адну тысячу рублёў, наша арганізацыя не загіне і ў каторы раз прадэманструе сённяшняй уладзе сваю годнасць. Імёны асобаў, якія ахвяруюць пасільныя сродкі на выратаванне ТБМ, будуць надрукаваны ў газеце «Наша слова».


Рахунак ГА «ТБМ
імя Францішка Скарыны» №3015212330014
у Гардырэкцыі ААТ «Белінвестбанк», код 764.

Паводле «Народнай волі"

30.04.2008

Фотаконкурс “Культурнае жыццё”

«Мінскі блог» запрашае усіх актыўных удзельнікаў культурнага жыцця ЎСІХ гарадоў Беларусі прыняць удзел у фотаконкурсе ”Культурнае жыццё”. Кожны
чалавек выбірае асабіста для сябе, куды пайсці ўвечар і як праводзіць вольны час наогул, з якіх падзей павінна складацца яго культурнае жыццё і ў якіх падзеях ён можа сам актыўна прымаць удзел. Прапануецца распавесці аб тым, як Вы праводзіце свой вольны час, што для Вас азначае словазлучэнне «культурнае жыццё», і можа быць, спадзяючыся на тое, што менавіта Вы зможаце даць дасканалую новую, арыгінальную трактоўку паняццю «культурнага жыцця» і «культурным людзям», пакажыце абсалютна новыя бакі гэтага жыцця, а гэтак жа проста распавядзеце аб тым, што і як адбываецца ў Вашым горадзе ўвесну.

Прыём работ – на адрас culture@n-europe.eu да 7 мая 2008 г. Прыз – 760 старонак з лепшымі фатаграфіямі ХХ стагоддзя ад выдавецтва “Tashen” (на нямецкай мове).

Падрабязна – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

30.04.2008

Новы грамадскі партал „Сivicportal.org”

У лютым 2008 г. распачаў працу тэматычны грамадскі інтэрнет-партал
www.civicportal.org. Ён створаны з ініцыятывы Польска-амерыканскага Фонду
Свабоды ў рамках праграмы „Трансфармацыя ў рэгіёне – RITA”.

Адміністратарам парталу з’яўляецца Фонд “Асвета для дэмакратыі”, які ў гэтым праекце супрацоўнічае з шэрагам партнёраў у рэгіёне.


Асноўныя мэты парталу – палегчыць супрацоўніцтва паміж арганізацыямі з Польшчы і з-за мяжы, дапамагчы эфектыўна знаходзіць верагодных партнёраў, назапашваць базу дадзеных пра арганізацыі і праекты, абменьвацца досьведам у рэалізацыі праектаў як у Польшчы, так і за мяжой. Асаблівая роля ў дзейнасці парталу надаецца карыстальнікам, якія адначасова супольна ствараюць яго праз размяшчэнне інфармацыі пра сваю дзейнасць.

я абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

29.04.2008

Школа правоў чалавека для выкладчыкаў і моладзі
У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права. Месца правядзення: Літва (Вільня).
Працоўныя мовы: беларуская і руская.

25.04.2008

Як навучыць вучняў працаваць з інтэрнэт-старонкамі, крытычна ацэньваючы іх змест? Чаму нам трэба навучыцца адрозніваць «добрыя» сайты ад «дрэнных»? Як планаваць навучанне? Якія ёсць тэхнікі і індыкатары ацэньвання?

Адказы на гэтыя пытанне можна знайсці на старонках кнігі ўкраінскіх аўтараў Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць».

Прапануем вашай увазе пераклад фрагментаў гэтай кнігі, прысвечаных першаму этапу фармавання крытычнага мыслення – саманавучанні настаўнікаў крытычнай ацэнцы інтэрнэт-старонак.

Спампаваць пераклад (pdf, 160 КБ)

25.04.2008


Развіццё крытычнага мыслення пры карыстанні інтэрнэт-рэсурсамі

Як навучыць вучняў працаваць з інтэрнэт-старонкамі, крытычна ацэньваючы іх змест? Чаму нам трэба навучыцца адрозніваць «добрыя» сайты ад «дрэнных»? Як планаваць навучанне? Якія ёсць тэхнікі і індыкатары ацэньвання?

Адказы на гэтыя пытанне можна знайсці на старонках кнігі ўкраінскіх аўтараў Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць».

Прапануем вашай увазе пераклад фрагментаў гэтай кнігі, прысвечаных першаму этапу фармавання крытычнага мыслення – саманавучанні настаўнікаў крытычнай ацэнцы інтэрнэт-старонак.

Спампаваць пераклад (pdf, 160 КБ)

25.04.2008

Праграма навучальных гурткоў для дарослых

Рэсурсная праграма навучальных гурткоў прымае заяўкі на рэалізацыю міні-праектаў.

Праект мусіць складацца як мінімум з трох гурткоў для дарослых, аб’яднаных агульнай ідэяй. Лідэры гурткоў мусяць прайсці адмысловае навучанне (альбо плануюць яго прайсці).

Заяўкі будуць ацэньвацца па наступных крытэрах:

Працяг праекта – ад 3 да 6 месяцаў.

Праект мусіць скончыцца да канца 2008 года.

Асноўным механізмам працы і дасягненьня мэтаў міні-праектаў з’яўляецца метад навучальнага гуртка.

Форму заяўкі можна знайсці на вэб-пляцоўцы па адрасе http://www.hurtki.info

За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да каардынатара праграмы па Гродненскай і Брэсцкай абласцях: тэл. 029 288 28 22 (Ігар), эл.пошта prysak2000@mail.ru

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»

25.04.2008

Беларуска-нямецкі праект

Гродненскае грамадскае аб'яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» у партнерстве з Евангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памяранія (г. Ростак) і Евангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт (г. Вітэнберг) распачынаюць праект “Беларусь – адкрыццё штодзённасці”.

Да ўдзелу з беларускага боку запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў з дастатковым узроўнем валодання англійскай альбо нямецкай мовай, цікаўнасцю да журналістыкі.

Праект закліканы спрыяць пашырэнню беларуска-нямецкіх стасункаў, змагацца са стэрэатыпамі, дапамагаць стварэнню аб’ектыўнай карціны Беларусі ў Германіі і рэалістычнага бачання Германіі ў Беларусі.

У межах праекта адбудуцца сустрэчы з цікавымі людзьмі розных прафесій, майстар-класы па журналістыцы, фатаграфіі, відэаздымцы.

Этапы рэалізацыі праекта:

– Гродна – 20–28 ліпеня.

– Германія – лета 2009 году.

Па выніках праекта будзе створана перасоўная фотавыстава і фільм пра людзей Беларусі і Германіі, якія будуць прэзентавацца грамадскасці абедзвюх краінаў.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 25 мая.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да каардынатаркі праекта Інгі Сакуты: тэл. 029 587 43 90, эл. пошта milovita@gmail.com

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»

Старонкі