Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
15.10.2008

Конкурс для журналістаў «Праз Берасце ў Еўропу»

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі і студэнты ўсіх навучальных
установаў горада Брэста.

Журы конкурсу, якое складаецца з вядомых журналістаў і краяведаў,
будзе прымаць работы маладых журналістаў па тэме «Праз Берасце ў
Еўропу».

Гэта могуць быць калектыўныя работы:

– школьныя і студэнцкія сценгазеты;

– розныя самвыданні; (выдадзеныя сёлета)

Акрамя таго, будзе праведзены асобны конкурс па наступных інідывідуальных намінацыях:

– лепшы фотарэпартаж;

– лепшы артыкул па тэме;

– лепшая работа ў мастацка-літаратурным жанры (расповед, казка, карыкатура, верш).

Апошні тэрмін падачы работ: 1 лістапада 2008 году.

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе глядзіце тут.


Паводле рассылкі belngo.info




15.10.2008

Праграма грантаў ад OSI

Сецевая праграма «Мастацтва і культура» прадастаўляе гранты асобам і арганізацыям з мэтай падтрымкі праектаў, якія, абапіраючыся на моц мастацкай і выяўленчай культуры, садзейнічаюць ўзнікненню і развіццю адкрытага грамадства. Гранты прадастаўляюцца па праектах, скіраваных на ўмацаванне практыкі сумесных творчых праектаў і развіццё грамадскіх культурніцкіх прастораў.

Заяўкі разглядаюцца прыблізна кожныя два месяцы. Заяўнікам паведамляюць аб прынятым рашэнні на працягу месяцу пасля разгляду заяўкі. Заяўкі неабходна падаваць у электронным выглядзе на англійскай альбо рускай мовах. Бланк заяўкі даступны на сайце. Інструкцыі аб парадку падачы заявак глядзіце ў раздзеле «Як падаць заяўку».

За дадатковай інфармацыяй адносна праграм «Умацаванне практыкі сумесных творчых праектаў" і «Развіцьцё грамадcкіх культурных прастораў" звяртайцеся да Рыты Бакрадзэ па эл. пошце rbakradze@osi.hu, альбо па тэл. +3613273100 дад. 2182.

Апісаньне праграмы і бланк заяўкі глядзіце тут.

Паводле рассылкі belngo.info




13.10.2008

«Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі".
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў запрашае 18–19 кастрычніка 2008 г. на семінар-трэнінг «Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі".
На семінары вы зможаце:
- даведацца, што такое нефармальныя навучальныя гурткі як форма адукацыі дарослых, пазнаёміцца з іх прынцыпамі і асаблівасцямі.
- набыць вопыт працы ў навучальным гуртку ў якасьці удзельніка ці ў якасці лідэра,
- даведацца, як праз гурткі можна вывучаць і пазнаваць гістрыю, традыцыі сваёй краіны, гораду.
Семінар-трэнінг будзе праводзіцца ў Мінску

13.10.2008

Вывучаць беларускую гісторыю ў Вільні...
Абвяшчаецца дадатковы набор у ЕГУ

На 1 курсе бакалаўрскай праграмы “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” (дзённае аддзяленне) Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэту з’явіліся 2 вакансіі!
Грунтоўныя веды, выдатныя выкладчыкі і дыплом еўрапейскага ўзору! Экзамен у форме профільнага суразмоўя. Кошт навучання – 1410 еўра ў год. Існуе магчымасць атрымання стыпендыі – 100 еўра (штомесяц).
Звяртацца па адрасу: smalianchuk@ehu.lt

10.10.2008


Прапануем вам тэсты па геаграфіі Аўстраліі, Акеаніі, Афрыкі, Паўночнай Амерыкі, Егіпту, ПАР, а таксама па тэме ПГС, распрацавныя настаўніцай маладзечанскай гімназіі №1 Галінай Дрокінай

Спампаваць матэрыял (28 КБ)




10.10.2008


Тэсты па сусветнай геграфіі

Прапануем вам тэсты па геаграфіі Аўстраліі, Акеаніі, Афрыкі, Паўночнай Амерыкі, Егіпту, ПАР, а таксама па тэме ПГС, распрацавныя настаўніцай маладзечанскай гімназіі №1 Галінай Дрокінай

Спампаваць матэрыял (28 КБ)




10.10.2008

Займальна-адукацыйная праграма «Я – герой (1)"

Цэнтр пазашкольнай работы “Ветразь”
Кастрычніцкага раёна г. Мінска і Сучасная бізнес-акадэмія праводзяць у час восеньскіх канікулаў (25 кастрычніка – 2 лістапада) для дзяцей, падлеткаў, юнакоў і дзяўчат з 6-ці да 18-ці гадоў у рамках праекта «Фестываль цудаў 2008» займальна-адукацыйную праграму «Я – герой (1)» (развіццё навыкаў лідэрства, адносін, вырашэння канфліктаў)

Праграма “Я – герой (1)” пройдзе ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Купалінка”, які размешчаны ў 27 км. ад Мінска (Валожынскі р-н, каля вёскі Ракаў) у жывапісным сасновым бары. Размяшчэнне ў 3-х и 4-х мясцовых пакоях, пяціразовае харчаванне.
Час правадзення: 25 кастрычніка – 2 лістапада 2008 г. (“Я – герой (2)” – у час зімовых канікулаў, “Я – герой (3)” – на вясенніх канікулах).

Праграмныя мерапрыемствы праводзяць вопытныя педагогі-псіхолагі.

Удзельнікі праграмы больш поўна раскрыюць сваю індывідуальнасць, праявяць лідэрскія якасці, смеласць, павысяць самаадзнаку і ўпэўненасць у сабе, змогуць развіць свае здольнасці у адносінах, адаптацыі ў новым калектыве аднагодкаў, аддыхнуць с карысцю для фізічнага і душэўнага здароўя і развіцця.



10.10.2008

Міжнародная праграма для школ і моладзевых груп «Еўрапейцы за мір»

У рамках праграмы „Europeans for Peace. Looking back and moving forward“ Фонд „Памяць, адказнасць і будучыня“ падтрымлівае міжнародныя сумесныя праекты паміж школамі, моладзевымі групамі ці аб'яднаннямі з Германіі і краінамі Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-усходняй Еўропы або Ізраілю. Мэтавую групу складае моладзь ад 14 да 21 гадоў.


Агульная тэма праектаў 2009 г. – 1939 – 2009 «Сябар і вораг у СМІ"

У міжнародных праектах маладыя людзі даследуюць прыклады «вобраза ворага і сябра» у СМІ у перыяд з 1939 па 2009 гг. Праекты могуць распрацоўваць гістарычныя або сучасныя тэмы. Яны таксама могуць даследаваць супольнасці і адрозненні паміж мінулым і сучаснасцю.

Праекты павінны распрацоўвацца і ажыццяўляцца сумесна, улічваць пункты гледжання партнёраў. Яны павінны быць цікавымі для моладзі, і ў той жа час нацэльваць на дыялог паміж пакаленнямі – гутаркі з відавочцамі або з прызнанымі дзеячамі, напрыклад у галіне правоў чалавека або антыдыскрымінацыйнай працы, у праектах, прысвечаных сучаснасці.

Для сумеснай (працягласцю да аднаго года) працы над праектамі выдаюцца сродкі на правядзенне сустрэч і набыццё неабходных для рэалізацыі праектаў матэрыялаў. Акрамя таго, на бясплатным міжнародным падрыхтоўчым семінары ўдзельнікі атрымліваюць дапамогу як у пытаннях складання праекта, так і ў пытаннях методыкі працы над праектам і кіраванні атрыманымі фінансавымі сродкамі.

Вынікі працы будуць ацэненыя ў 2010 г., 10 праектаў могуць дадаткова быць адзначаныя прэміямі.

Заяўка падаецца ў форме праекта. Фармуляр для гэтага знаходзіцца па адрасе www.europeans-for-peace.de. Тамсама ёсць і рэкамендацыі для распрацоўкі і планавання праектаў. Канец прыёму планаў праектаў – 15 студзеня 2009 г.. Праекты, выбраныя для падтрымкі, могуць быць рэалізаваныя паміж ліпенем 2009 і чэрвенем 2010 гг.

аб тэматыцы праектаў чытайце тут




09.10.2008

У мінскіх школах пачалі працу падрыхтоўчыя класы
У тым ліку і ў беларускамоўных школах і гімназіях. Запісацца ў такі клас дзеткам, якія з наступнага года пойдуць у школу, яшчэ не позна. У гімназіі № 23 ужо каторы год дзейнічае падрыхтоўчы клас «Маладзічок». Навучанне тут платнае. Першы занятак зладзілі 1 кастрычніка, але запісацца яшчэ не позна. Як і ў гімназіі № 4 (Кунцаўшчына) – тут таксама паспелі правесці адзін занятак і спіс яшчэ адкрыты. Платныя заняткі ў падрыхтоўчых класах прапануюць гімназіі № 14 у Вяснянцы і № 28 у Серабранцы.

09.10.2008

АМЕРЫКАНСКАЯ ПРАГРАМА СТЫПЕНДЫЙ МАСКІ-2009
Дзярждэпартамент ЗША абвесціў конкурс на ўдзел у праграме стыпендый Эдмунда Маскі на 2009 год. Праграма заснавана ў 1992 годзе Кангрэсам ЗША з мэтай садзеяння развіццю эканомікі і дэмакратыі ў краінах Еўразіі. Усе ўдзельнікі праграмы пройдуць курс вочнага акадэмічнага навучання тэрмінам да двух гадоў, распрацуюць і рэалізуюць праект, звязаны з выбранай спецыяльнасцю і скіраваны на падтрымку мясцовай супольнасці. Іх таксама чакае прафесійная стажыроўка ў летнія месяцы пасля заканчэння першага акадэмічнага года вучобы.
Сярод спецыяльнасьцяў, якія фінансуюцца ў межах праграмы стыпэндый Э.Маскі, для кандыдатаў з Беларусі ўваходзяць: кіраванне бізнэсам, эканоміка, юрыспрудэнцыя, дзяржаўнае кіраванне і дзяржаўная палітыка, адукацыя, кіраванне прыроднымі рэсурсамі, міжнародныя адносіны, журналістыка і сродкі масавай інфармацыі, бібліятэчная справа і інфармацыйныя тэхналогіі ў бібліятэчнай справе, дзяржаўнае кіраванне, ахова здароўя.
Апошні тэрмін падачы заявак: 31 кастрычніка 2008 года да 17.00.
Анкеты для ўдзелу, а таксама дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце IREX: http://irex.org/programs/muskie/muskie_info.asp
Для беларусаў прадугледжана спецыяльная працэдура: падача адбываецца праз эл. адрас muskiebelarus@yahoo.com (па ім жа можна задаць любыя пытанні наконт праграмы) альбо па наступных факсах: +1 301 576 4539; +370 520 51830.
Паводле рассылкі belngo.info

Старонкі