Архіў навін
Таварыства беларускай школы абвяшчае конкурс для беларускамоўных педагогаў усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш за тры гады. На кандыдата конкурса запаўняецца анкета рэкамендуючай арганізацыі, установы, або самім педагогам і дасылаецца да 1 сакавіка 2009 году на адзін з адрасоў: tbskoly@tut.by; 220051 Мінск, вул.Громава, 38–21. Лозку А.Ю. Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што падцвярджаюць высокія вартасці кандыдата. Пры неабходнасці журы ТБШ можа наведаць установу канкурсанта.
Конкурс будзе асвятляцца ў прэсе і на нашым сайце. Даведкі па тэл. 8029–7520821.
Задачы конкурса:
• маральная падтрымка беларускамоўных педагогаў адукацыйных устаноў;
• прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем роднамоўнага выкладання і выхавання ў базавых і сярэдніх школах, дашкольных і пазашкольных установах, ліцэях, гімназіях і каледжах;
• фармаванне грамадскай думкі аб прэстыжнасці навучання па-беларуску;
• аб’яднанне беларускамоўных педагогаў, спрыянне іх супрацоўніцтву, абмену досведам працы, арганізацыі супольных праектаў і інш.
Крытэрыі вызначэння пераможцаў конкурса:
• выкладанне па-беларуску дысцыпліны ці правядзенне выхаваўчай працы на роднай мове;
• прафесіяналізм і наватарства, творчасць і навуковасць;
• аўтарытэт сярод калег, бацькоўскай грамадскасці і навучэнцаў;
• высокая грамадзянская пазіцыя.
Усе дастойныя кандыдаты будуць адзначаныя дыпломамі ТБШ, асобна будуць ганараваны тры пераможцы-лаўрэаты ў красавіку 2009 г.
Нагадваем, летась ТБШ праводзіла конкурс «Беларускі настаўнік 2007 года» для беларускамоўных настаўнікаў Мінска і Мінскай вобласці. Пермаможцамі сталі настаўнікі Міхась Тычына з Мінска, Наталля Ільініч з Талькі, Галіна Дрокіна з Мададзечна; Антаніна Абрамовіч з Мётчаў (Барысаўскі р-н).
Сёлета ўдзельнічаць у конкурсе могуць настаўнікі з усёй Беларусі.
Метады навучання асновам журналістыкі
Дадзеныя метадычныя рэкамендацыі – вынік аналізу працы гуртка «Асновы агульнай і тэлевізійнай журналістыкі" пры дзіцяча-юнацкай тэлестудыі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (ДЮТ МДПДіМ) пад кіраўніцтвам Наталлі Валер'еўны Падабед .
У метадычных рэкамендацыях разгледжаныя асноўныя тэарэтычныя пытанні і праблемы, з якімі часцей за ўсё сутыкаюцца кіраўнікі гурткоў і школьных прэс-цэнтраў пры правядзенні заняткаў па асновах журналістыкі, а таксама прадстаўленыя прыклады практычных заняткаў, якія дапамагаюць найболей эфектыўна вырашаць дадзеныя праблемы.
Адрасаваныя кіраўнікам гурткоў журналістыкі, прэс-цэнтраў пазашкольных устаноў і школ.
Спампаваць тут (doc, 115 КБ)
Дадзеныя метадычныя рэкамендацыі – вынік аналізу працы гуртка «Асновы агульнай і тэлевізійнай журналістыкі" пры дзіцяча-юнацкай тэлестудыі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (ДЮТ МДПДіМ) пад кіраўніцтвам Наталлі Валер'еўны Падабед .
Культурніцкі абмен для маладых творцаў
1–5 сакавіка 2009 году ў Берліне і Дрэздэне адбудзецца культурніцкі абмен. Нямецкае студэнцкае таварыства «Лагода» запрашае да ўдзелу маладых беларусаў, якія займаюцца мастацтвам у розных праявах.
Візыт уключае ў сябе экскурсіі, наведванне вядомых культурных цэнтраў, артыстычных салонаў, музеяў, галерэяў, сустрэчы з нямецкай творчай моладдзю (напрыклад, знаёмства і сумесны майстар-клас з берлінскай тэатральнай групай).
Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны
Прануем завітаць на новы і адметны краязнаўчы сайт, створаны гомельскай суполкай «Талака». На старонках можна знайсці багата інфармацыі на разнастайныя тэмы, датычныя гісторыі, культуры, мовы і сучаснага жыцця Гомельскага краю.
Асаблівую ўвагу варта звянуць на адмысловую старонку для настаўніка, дзе размешчаны матэрыялы па гісторыі Гомельшчыны часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, сцэнары краязнаўчых гульняў ды інш.
Адрас сайта – http://nashkraj.info.
Прануем завітаць на новы і адметны краязнаўчы сайт, створаны гомельскай суполкай «Талака». На старонках можна знайсці багата інфармацыі на разнастайныя тэмы, датычныя гісторыі, культуры, мовы і сучаснага жыцця Гомельскага краю.
Асаблівую ўвагу варта звянуць на адмысловую старонку для настаўніка, дзе размешчаны матэрыялы па гісторыі Гомельшчыны часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, сцэнары краязнаўчых гульняў ды інш.
Адрас сайта – http://nashkraj.info.
Новы год у Гомелі
Дзед Мароз (Святы Мікалай) і яго сябры павіншуюць Вас і вашых дзетак з Калядамі і Новым годам.
Весела, яскрава, па-беларуску! Песні, скокі, гульні, загадкі.
Тэл. (029)3296196, 6562229, 711784.
Паводле nashkraj.org
Конкурс эсэ для гомельцаў
ГМКГА “Талака” абвяшчае конкурс творчых работ “Чалавек, якім я ганаруся”. Удзельнікам конкурса прапануецца распавесці пра чалавека, які выклікае павагу і захапленне. Героем эсэ можа быць як вядомы, так і невядомы чалавек, які нарадзіўся ці жыў на Гомельшчыне.
Аб’ём творчай працы павінен быць не менш за 1 стандартную старонку друкаванага тэкста. Да разгляду прымаюцца толькі арыгінальныя працы. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе ахвотныя. Усе ўдзельнікі конкурса атрымаюць памятныя сувеніры ды падарункі, а галоўны пераможца – мабільны тэлефон.
Просьба дасылаць работы да 16.01.2009 на адрас talaka08@gmail.com. Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script.
Усе работы будуць размешчаны на гомельскім краязнаўчым сайце http://nashkraj.info..
Разам з творчай работай неабходна даслаць наступныя звесткі:
• імя і прозвішча (па жаданні – нікнэйм),
• поўная дата нараджэння,
• зваротны электронны адрас,
• пажадана кантактныя тэлефоны
Даведкі па тэлефоне 3416694(velcom), 5660665(MTS) Ларыса Шчыракова
Летння адукацыйная школа ў Галандыі
Універсітэт у г.Утрэхт абвяшчае набор на штогадовую летнюю школу. Праграма будзе насычаная адукацыйнай часткай па розных профілях: культура, сацыялогія, мовы, навука, права, эканоміка і інш., за выкананне якіх можна атрымаць акадэмічныя крэдыты. Удзеьнікаў чакаюць спартовыя спаборніцтвы, экскурсіі, фестывалі.
Утрэхтская летняя школа будзе праходзіць цягам ад аднаго да шасьці тыдняў.
За падрабязнай інфармацыяй і тэрмінамі сачыце праз сайт www.utrechtsummerschool.nl
Паводле рассылкі belngo.info
Таварыства беларускай школы ладзіць калядныя рэйды па школах
Урачыстыя віншаванні з Калядамі і Новым годам ад імя Таварыства беларускай школы першымі атрымалі сёння настаўнікі беларускамоўнай сярэдняй школы №60 і гімназіі №14. Павіншаваць настаўнікаў са святамі прыехалі старшыня аганізацыі Алесь Лозка і яго намесніца Тамара Мацкевіч.
Кожная школа атрымала ў падарунак набор метадычнай, мастацкай і гістарычнай літаратуры, дыскі, беларускія сувеніры. Лепшыя настаўнікі былі асабіста ўзнагароджаныя ганаровымі дыпломамі ТБШ за ўнёсак ў развіццё беларускамоўнага навучання і адмысловымі настаўніцкімі кубкамі ад сайта Nastaunik.info. Акрамя таго, яны атрымалі падарункі ад агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма!»
"Ідэя каляднага віншавання ўзнікла некалькі месяцаў таму. Мы хацелі хоць крыху ўзняць настрой нашым настаўнікам, замучаным бясконцымі рэформамі і праверкамі, а таксама нагадаць, што існуюць арганізацыі, якія створаныя не для таго, каб кантраляваць настаўніка, а каб дапамагаць яму," – зазначыла Тамара Мацкевіч. Алесь Лозка дадаў, што ў бліжэйшы час плануецца наведаць усе беларускамоўныя школы і садкі Мінску.
Да фармавання падарункаў школам далучыліся грамадскае аб'яднанне «Цэнтр Супольнасьць», Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», кампанія “Будзьма” і аб'яднанне бацькоў з Беласточчыны «АБ-БА».
Фотарэпартаж глядзіце тут