Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.11.2007


Міжнародны фэст відэаарту «Кіналеўчык»


2–9 студзеня 2008 году ў Львове (Украіна) адбудзецца Міжнародны фестываль відэаарту «Кіналеўчык», які з’яўляецца праектам Міжнароднага фестывалю незалежнага кіно «КінаЛеў". Да ўдзелу ў фестывалі «Кіналеўчык» і конкурсе, што адбудзецца ў яго праграме, можна прапанаваць кампазіцыі працягласцю да 30 хвілінаў. Праграма фэсту складаецца з наступных жанраў відэа: эксперымэнтальны, канцэптуальны, пэрфоманс, музычны, відэапаэзія, анімацыя.

27.11.2007


Матэрыялы па тэмах «Механіка матэрыяльнага пункта» і «Элементы вектарнага аналізу» для курсаў дыстанцыйнага навучання. Складзеныя настаўнікам Ліцэя БДУ Валянцінам Асташынскім.


Паводле сайта elyceum.by
.

27.11.2007


Дадатковыя матэрыялы па фізіцы

Матэрыялы па тэмах «Механіка матэрыяльнага пункта» і «Элементы вектарнага аналізу» для курсаў дыстанцыйнага навучання. Складзеныя настаўнікам Ліцэя БДУ Валянцінам Асташынскім.


Паводле сайта elyceum.by
.

27.11.2007


Гісторыка-культурныя каштоўнасці Беларусі – на электронным носьбіце



Падрыхтаваны электронны арыгінал-макет Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Аб гэтым 22 лістапада на калегіі Міністэрствы культуры паведаміў начальнік кіравання па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі міністэрства Васіль Абламскі.

23.11.2007



Сцэнар выпускнога ранішніка пачатковай школы, складзены Генадзем Аўласенкам.

Спампаваць тут (doc, 102 КБ)

Паводле часопіса «Пачатковая школа»

23.11.2007


Сцэнар «Як дзеці Васю Лайдачкіна ад Нуля выратавалі"

Сцэнар выпускнога ранішніка пачатковай школы, складзены Генадзем Аўласенкам.

Спампаваць тут (doc, 102 КБ)

Паводле часопіса «Пачатковая школа»

21.11.2007

Міжнародная Трэнінгавая праграма па Правах Чалавека
Цэнтр Адукацыі па Правах Чалавека запрашае падаваць заяўкі на ўдзел у 29-ай Міжнароднай Трэнінгавай Праграме па Правах Чалавека, якая будзе мець месца з 8 чэрвеня па 27 чэрвеня 2008 году ў Канадзе, штат Квэбэк.


Апошні тэрмін падачы заяваў: 3 снежня 2007 году.


Усе неабходныя дэталі і формы заяваў знаходзяцца па адрасе:
http://www.equitas.org/english/programs/IHRTP.php

21.11.2007

Карлсан размаўляе па-беларуску

Група беларускіх інтэлектуалаў распачала выданне сусветнай дзіцячай класікі па-беларуску ў перакладах непасрэдна з арыгіналаў. Першай кнігаю гэтага праекту сталася “Малы і Карлсан-з-даху”, якая выйшла ў недзяржаўным выдавецтве “Колас” напярэдадні стогадовага юбілею аўтаркі, знакамітай шведзкай казачніцы Астрыд Ліндгрэн. Па-беларуску Карлсан загаварыў дзякуючы перакладчыку Юрасю Жалезку.

21.11.2007

Адукацыя і мова

Нягледзячы на тое, што па Канстытуцыi ў Беларусi дзве мовы (руская i беларуская) з'яўляюцца дзяржаўнымi, у рэальным жыццi адна з iх вiдавочна дамiнуе. Дзiўна, але ў Беларусi большасць насельнiцтва ўжывае не беларускую мову, а «русский язык». Чаму так адбываецца? Над гэтым пытаннем разважае старшыня Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны Алег Трусаў.

Чытаць інтэрв'ю

21.11.2007

На Гомельшчыне вучаць шчаслівай сям'і

Сябры Гомельскага грамадскага аб’яднання “Сацыяльныя праекты” распавядуць супрацоўнікам дашкольных установаў пра магчымасці падвышэння аўтарытэта сям’і ў выхаванні дзіцяці.

Старонкі