Архіў навін
Беларускі настаўнік матэматыкі стварыў старонку ў Жывым Часопісе
Беларускі настаўнік матэматыкі стварыў старонку ў фармаце ЖЧ, якая адмыслова прысвечана эўрыстычнаму асяроддзю праграме Geometer’s Sketchpad (Жывая Геаметрыя). На сайце можна атрымаць вычарпальную інфармацыю пра ЖГ, увайсці ў дыялог з аўтарам і міжсобку. Аўтар прапануе калегам супольна ўкладаць серыі “адкрытых задач”, якія маюць падвысіць геаметрычную культуру школьнікаў ды іх зацікаўленне матэматыкай з дапамогай цудоўнай камп'ютэрнай праграмы.
Конкурс «Нашчадкі Скарыны»
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” ў апошні час правяло ці працягвае праводзіць конкурсы “Прэмія імя Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ”, “Беларускі Настаўнік 2007 года”; праводзіць веснавыя конкурсы на лепшыя роднамоўныя групы дашкольных устаноў г. Мінска і Мінскай вобласці пад назвай «Нашчадкі Скарыны». У маі журы ТБШ назаве па тры лепшыя групы д/у сталіцы і Меншчыны, якія вызначаюцца ўзорным нацыянальным выхаваннем. Для ўдзелу ў конкурсах неабходна запоўніць спецыяльную анкету (кіраўніку ўстановы, выхавацелю ці бацькам) і даслаць яе на адзін з наступных адрасоў да канца сакавіка 2008 года: 220029 Мінск, а/с 64; электронная пошта (tbskoly@tut.by).
Журы разглядае конкурсныя дакументы, па неабходнасці знаёміцца з працай адукацыйнай установы пры дапамозе наведвання і ганаруе шэсць лепшых груп двух сталічных рэгіёнаў спецыяльнымі дыпломамі і падарункамі, адзначаюцца таксама і іх выхавацелі.
Тэлефоны для даведак 029–7520821; 029–6322743.
Праграма «Усход-Усход Партнэрства па-над межамі"
Беларускія недзяржаўныя грамадскія арганізацыі, якія маюць польскіх партнэраў, запрашаюцца да ўдзелу ў праграме «Усход-Усход партнэрства па-над межамі", абвешчанай Фундацыяй імя Стэфана Баторага.
У межах праграмы фінансуюцца праекты польскіх недзяржаўных арганізацыяў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Польшчы супольна з партнэрамі з Цэнтральна-Усходняга рэгіёну, у тым ліку зь Беларусі. Праекты мусяць быць накіраваныя на абмен досведам, ідэямі, ведамі, наватарскае вырашэнне супольных праблемаў, стварэнне міжнародных кансультацыйных кааліцыяў.
Заяўкі прымаюцца выключна ад імя польскіх арганізацыяў.
Апошні тэрмін падачы заяваў: 22 лютага 2008 году (рэалізацыя: ад 22 траўня); 22 жніўня (рэалізацыя: ад 22 лістапада).
я інфармацыя і фармуляры на ангельскай мове размешчаныя на старонцы www.batory.org.pl/wschod/polska.htm.
Круглы стол па экалагічнай адказнасці бізнэсу
Моладзевае грамадзкае аб'яднанне «Лемантар прадпрымальніцтва» запрашае прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднаньняў прыняць удзел у круглым стале «Экалагічная адказнасць бізнэсу», які адбудзецца 7 лютага 2008 году з 9.00 да 13.00 у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёганэса Раў.
Апошні тэрмін падачы заяваў: 30 студзеня 2008 году, пры ўдзеле з дакладам: 28 студзеня.
Праграму круглага стала і рэгістрацыйную форму глядзіце тут.
«Не-канферэнцыя» ў Рызе
З 8 па 10 лютага ў Рызе ладзіцца міжнародная «не-Канфэрэнцыя» прысвечаная новым медыям, блогам, падкастам, сацыяльным сеткам, грамадзкай журналістыцы, openSource.
Мэта мерапрыемства: стымуляваць развіцьцё новых медыя-праектаў у краінах Балтыі.
Сярод удзельнікаў – 200–300 спецыялістаў розных накірункаў IT-сфэры краін Балтыі і СНД, актыўныя ўдзельнікі і стваральнікі, уладальнікі вэб-пляцовак са стабільнай аўдыторыяй.
Канфэрэнцыя складаецца з адкрытых прэзентацыяў, майстэрняў і працоўных групаў, створаных самімі ўдзельнікамі.
Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце: http://barcamp.lv/
Паводле «Хронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
«Па старонках гісторыі старажытнай Беларусі" (doc, 48 КБ) – гульня-віктарына. Аўтар – выхавальніца ГПД гомельскай школы №67 І. В. Кніга.
«Як помнікі воінскай славы, фарты крапасныя ўстаюць» (doc, 123 КБ) – Завочны ўрок-падарожжа па мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», распрацаваны настаўніцай 36-й пачатковай школы г. Брэста І. І. Катоўскай
«Якой вышыні Курган Славы?» (doc, 187 КБ)- урок-роздум для вучняу 3 класа, распрацаваны Наталляй Янушэвіч
«Муры старажытных замкаў" (doc, 121 КБ)- урок для 3-га класа, распрацаваны настаўніцай мінскай школы №55 Л. В. Базыльічык.
Паводле часопіса «Пачатковая школа»
Распрацоўкі заняткаў па прадмеце «Мая Радзіма – Беларусь»
«Па старонках гісторыі старажытнай Беларусі" (doc, 48 КБ) – гульня-віктарына. Аўтар – выхавальніца ГПД гомельскай школы №67 І. В. Кніга.
«Як помнікі воінскай славы, фарты крапасныя ўстаюць» (doc, 123 КБ) – Завочны ўрок-падарожжа па мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», распрацаваны настаўніцай 36-й пачатковай школы г. Брэста І. І. Катоўскай
«Якой вышыні Курган Славы?» (doc, 187 КБ)- урок-роздум для вучняу 3 класа, распрацаваны Наталляй Янушэвіч
«Муры старажытных замкаў" (doc, 121 КБ)- урок для 3-га класа, распрацаваны настаўніцай мінскай школы №55 Л. В. Базыльічык.
Паводле часопіса «Пачатковая школа»
Стажыроўка для менеджара па папулярызацыі беларускай культуры ў офісе “За дэмакратычную Беларусь” у Брусэлі
“Офіс за Дэмакратычную Беларусь” у Бруселі пры падтрымцы нямецкага Фонду
Роберта Боша (the Robert Bosch Stiftung) прапануе стажыроўку на 10 месяцаў для менеджэра па папулярызацыі беларускай культуры ў краінах Заходняй
Еўропы. Тэрмін падачы заявак: да 10 лютага 2008 г. Падрабязная інфармацыя – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/.
Адукацыйныя візіты ў Польшчу для студэнтаў з Беларусі, Расіі і Украіны
Польска-амерыканскі Фонд Свабоды, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езеранскага, Фонд «Барусія», а таксама фонд «Адукацыя для дэмакратыі»
запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Украіны, а таксама з Калінінградскай і Ленінградскай абласцей Расійскай Федэрацыі на навучальныя візіты ў Польшчу! Падчас праграмы 2-тыднёвага знаходжання ў Польшчы ўдзельнікам будзе прадастаўлена магчымасць:
– пазнаёміцца з дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведацца аб працы грамадскіх арганізацый,
– сустрэцца з віднымі грамадскімі дзеячамі Польшчы,
– узяць удзел у лекцыях, семінарах, майстар-класах, культурных мерапрыемствах.
Веданне польскай мовы не з’яўляецца абавязковым для ўдзелу ў праграме.
Кандыдаты падаюць заяўкі на ўдзел у праграме, індывідуальна накіроўваючы па электроннай сувязі неабходныя дакументы. Заяўкі будуць разглядацца адмыслова створанай конкурснай камісіяй. Час правядзення візітаў: красавік, май, чэрвень 2008 г.
Падрабязная інфармацыя, інструкцыя па складанні заяўкі і бланк заяўкі – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/.
Вясновая акадэмія «Удзел у развіцці школы на аснове правоў дзіцяці/правоў чалавека»
25.3–2.4.2008 г. у Берліне адбудзецца міжнародны вучэбна-інфармацыйны семінар пад назвай Вясновая акадэмія «Удзел у развіцці школы на аснове правоў дзіцяці/правоў чалавека». Працоўнай мовай семінара з'яўляецца нямецкая. Усе жадаючыя прыняць удзел у семінары могуць падаваць свае заяўкі на конкурс і атрымаць стыпендыю.