Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.04.2016

«Настаўніцкая газета» пра дыстанцыйны курс навучання актыўнай ацэнцы: артыкул Элы Якубоўскай, прысвечаны практыцы ажыццяўлення настаўнікамі пытальнай дзейнасці.

17.04.2016

Сёлета пасведчанні атрымалі 72 педагогі, якія дыстанцыйна вучыліся на працягу 6 месяцаў. На фінальную канферэнцыю 16 красавіка сабраліся больш за 90 настаўнікаў.

15.04.2016

У 2016/2017 годзе на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад №356 г. Мінска» плануецца адкрыццё беларускамоўнай групы для дзяцей ад 2 да 4 гадоў.

12.04.2016

Матэрыял для чыстапiсання i гукавой размiнкi на ўроках беларускай мовы ў 3 класе ў школах з рускай мовай навучання распрацавала Ларыса Прапушняк, брэсцкая СШ №7.

11.04.2016

Новы профіль «прыкладная матэматыка» з вывучэннем матэматыкі і інфарматыкі на павышаным узроўні адкрываецца ў Ліцэі БДУ. Прыём дакументаў ад ахвотных стаць ліцэістамі будзе весціся да 6 мая.

09.04.2016

Каманда педагогаў і 170 вучняў Лужкаўскай сярэдняй школы просяць падтрымаць іх ініцыятыву і дапамагчы стварыць студыю для перакладу і агучвання мультфільмаў.

07.04.2016

Тэматычны модуль часопіса «Народная асвета» прыдасца для падрыхтоўкі педсаветаў, арганізацыі метадычнай работы, самаадукацыі, вучэбнай і выхаваўчай дзейнасці.

06.04.2016

Распрацоўку ўрока хіміі для 10 класа даслаў Артур Алейнік, столінская СШ №2.

06.04.2016

Да папяровых беларускіх замкаў на сайце belzamki.by дадалася новая мадэль – вятрак з музея народной архітэктуры і быту ў Азярцы.

04.04.2016

Першыя заняткі гуртка беларускай мовы для дзяцей адбыліся 2 красавіка. Па колькасці заявак было сфармавана тры групы рознага ўзросту: 4–5 год, 5–6 і 8–12.

Старонкі