Архіў навін
Звязда Зараз у СШ №2 г. Ашмяны — чатыры першыя класы, і адзін з іх стаў у сёлетнім навучальным годзе беларускамоўным. Аднак ужо з наступнага года ва ўсіх першых класах пачнецца навучанне выключна «на мове». Такім чынам, установа стане цалкам беларускамоўнай, пакуль адзінай у горадзе.
— Чаму мы пайшлі на гэта? Таму што з’яўляемся рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкай па развіцці ў вучняў камунікатыўных навыкаў шляхам вывучэння мовы, азнаямлення з культурай і гісторыяй роднага краю, — расказвае дырэктар СШ №2 г. Ашмяны Наталля Галашэўская. — Пацвярджаць новы статус будзем у красавіку. А пакуль у межах праекта наладжваем стасункі з беларускамоўнымі школамі і гімназіямі ў розных абласцях.
Нядаўна наладзіліся стасункі з беларускамоўнай гімназіяй Вільнюса. Спачатку група нашых старшакласнікаў і настаўнікаў наведала літоўскіх сяброў, а ў мінулым месяцы, 23 снежня, яны прыязджалі да нас. Для дзяцей гэта было сапраўднае свята. Вільнюскія школьнікі расказалі пра сябе, праспявалі нам песні на літоўскай мове, а ў якасці сюрпрызу падрыхтавалі песню на беларускай мове «Тры чарапахі». Але ж аказалася, што і нашы дзеці ў падарунак падрыхтавалі менавіта гэтую песню!
Апошні тэрмін падачы прац – 1 сакавіка 2012 г. Асветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» абвяшчае конкурс «Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову». Мэта конкурсу – стварэнне прафесійнага перакладу Канвенцыі на беларускую мову, а таксама пашырэнне ведаў аб Канвенцыі ў беларускім грамадстве.
Пераможца конкурсу атрымае ноўтбук, а таксама права і прывілей цалкам перавесці на беларускую мову Канвенцыю аб правах інвалідаў на камерцыйных умовах аплаты.
Дадатковым плюсам пры ацэнцы конкурсных прац будзе арыгінальны пераклад тэрміналогіі Канвенцыі. Пераможцам можа быць таксама калектыў аўтараў.
Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак. У нумары: Клапатлівыя машыны; Краіна замкаў, краіна рыцараў; Настольная гульня «Выратуй каралеўну»; Самаробка «Рыцарскі замак»; Казка пра спадарыню Мышэвіч (заканч.); Загадкавая крыжаванка.
Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак. У нумары: Лічым дзетак жывёл; Казка пра спадарыню Мышэвіч; Гіганты мінулага; 7 надзвычайных дыназаўраў; Задачкі для маленькіх і вялікіх разумнікаў; Вясёлы Дына з пластыліну; Крыжаванка.
У Беларусі зацверджаны і апублікаваныя праграмы ўступных выпрабаванняў у ВНУ і ССНУ на 2012 год.
Усе праграмы, якія прызначаны для тых, хто паступае ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы пасля атрымання агульнай базавай адукацыі (дзевяць класаў), а таксама для тых, хто пасля заканчэння адзінаццаці класаў плануе паступаць у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы або ВНУ, размешчаны на партале Міністэрства адукацыі і на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі. Акрамя таго, яны будуць уключаны ў даведнікі для абітурыентаў 2012 года.
Апошні тэрмін падачы прац – 12 лютага Еўрапейскі гуманітарны універсітэт абвяшчае конкурс творчых прац сярод абітурыентаў 2012 года.
На папярэднім этапе конкурсу ва ўсіх навучальных кірунках, акрамя праграмы «Медыя і візуальны дызайн», неабходна напісаць хатнюю творчую працу (сачыненне-эсэ) на тэму «Аб беларускай ідэнтычнасці».
Адборачны этап конкурсу для ўдзельнікаў, якія абралі кірунак «Медыя і візуальны дызайн», праходзіць у форме стварэння серыі паштовак (ад двух да пяці) на тэму «Школа 21 стагоддзя».
Заяўкі прымаюцца да 12.00 25 студзеняПрадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь запрашае паўдзельнічаць у серыі трэнінгаў, прысвечаных інклюзіўны адукацыі.
I сесія адбудзецца ў Мінску 2 – 4 лютага. Назва трэнінгу: «Інклюзіўная адукацыя. Перавагі і асноўныя падыходы»
Арганізатары запрашаюць на трэнінг спецыялістаў дашкольнай, школьнай і спецыяльнай адукацыі; кіраўнікоў адукацыі; прадстаўнікоў недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, якія яднаюць сем'і дзяцей з інваліднасцю.
У школьнай насценгазеце паведамлялася пра пераможцаў школьных спартыўных спаборніцтваў. Спачатку ў алфавітным парадку былі змешчаны прозвішчы вучняў 5-га класа, потым – 6-га, пасля – 7-га і нарэшце 8-га: Адаменка, Адаміч, Бандарэнка, Бандарчук, Завадская, Заварухін, Кудраўцаў, Кудравец, Купрыянаў, Сцёпачкін, Сцяпук, Сцяпанчыкаў, Хількевіч, Хілько. Ці можаце вы адказаць, хто з іх у якім класе вучыцца?..