Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
01.09.2010

Nastaunik.info віншуе вас з пачаткам новага навучальнага года. Зычым вам духоўнай і фізічнай моцы, каб з годнасцю і задавальненнем прыкладаць яе да свайго галоўнага прафесійнага паклікання – навучання і выхавання нашых дзетак. Жадаем, каб адданая праца і ўсе намаганні прыносілі вялікі плён вам, вашым вучням і ўсёй нашай Беларусі!
Застаемся разам!
Ваш Nastaunik.info.

29.08.2010

Роўна 5 год таму, 29 жніўня 2005 года, з'явілася першая навіна на нашым сайце. З тых часоў сайт папоўніўся чатырмя тысячамі артыкулаў, большасць з якіх даслалі для агульнага карыстання беларускія педагогі. Больш за 400 наведнікаў штодня завітвае да нас, каб паглядзець адукацыйныя навіны ды павітацца з нашай настаўніцай Ірай – «тварам» і «візітоўкай» нашага сайта.
Віншуем усіх аўтараў і наведнікаў!

Заставайцеся з намі!
Ваш Настаўнік.інфо

P.S. Пра гісторыю сайта можна пачытаць тут

Пакінуць сваё віншаванне

29.08.2010

ФОТАКОНКУРС “БЕЛАРУСЬ ШМАТЛІКІХ КУЛЬТУРАЎ”
Працягваецца фотаконкурс «Беларусь шматлікіх культураў" адрасаваны вучням старэйшых класаў і студэнтам.
Ідэя конкурсу – пазнёміцца з беларускаю культураю з дапамогаю фатаграфіі. Мы хочам каб удзельнікі конкурсу на сваіх здымках прадставілі рэлігійныя і гістарычныя помнікі, абарончыя збудаванні, замкі і палацы.
Пераможца конкурсу паедзе на экскурсію ў Брусэль.
У журы конкурсу ўдзельнічаюць
Агнешка Рамашэўская-Гузы, тэлежурналістка, дырэктарка тэлеканалу «Белсат»;
Марэк Каміньскі – палярнік, падарожнік, мараплавец, пісьменнік, фатограф, прадпрымальнік;
Мацей Стаберскі – фотамастак, чалец Саюза польскіх фотамастакоў.
Конкурс адбываецца пры падтрыманні тэлеканала «Белсат» і Цэнтру Культуры Катовіцэ імя Крыстыны Бохэнэк.

Паводле БЕЛСАТ



28.08.2010

Адбылася онлайн-канферэнцыя з рэдактарам Nastaunik.info

На сайце Радыё Свабода адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Тамарай Мацкевіч, намесьніцай старшыні “Таварыства беларускай школы”, рэдактаркай сайту Nastaunik.info, каардынатаркай праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадзтва”.


Адказы на пытанні чытайце  тут.


27.08.2010

Семінар па Еўрапейскім Саюзе

Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых педагогаў, настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў 18–19 верасня 2010 гады прыняць удзел у інтэрактыўным семінары «Пра Еўрапейскі Саюз у школе».


Удзел у гэтай праграме дазволіць:

– даведацца пра гістарычныя перадумовы ўзнікнення і асноўныя этапы развіцця Еўрапейскага Саюза;

– зразумець структуру і спосабы функцыянавання асноўных інстытутаў Еўрасаюза;

– прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюза;

– атрымаць уяўленне пра ўзаемадзеянне ЕС і РБ у рамках «Усходняга партнёрства»

– пазнаёміцца з прынцыпамі і падыходамі, формамі і метадамі працы з гэтай тэмай;


Удзельнікам семінара будуць прапанаваны камплект інфармацыйна-метадычных матэрыялаў (кампакт-дыскі, наборы паштовак, літаратура), які можна будзе выкарыстоўваць у сваёй педагагічнай дзейнасці пры правядзенні ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.





26.08.2010

Онлайн-канферэнцыя з рэдактарам Nastaunik.info

1 верасня пачынаецца новы навучальны год. Паводле статыстыкі, колькасьць беларускамоўных школаў у краіне зноў скарацілася. Ці сапраўды ў беларускамоўных школах пануе беларускае слова? Наколькі палітызаваная сёння праца настаўніка?


У пятніцу, 27 жніўня, а 14-ай гадзіне рэдактар Nastaunik.info Тамара Мацкевіч адкажа на пытанні ў онлайн-канферэнцыі на Радыё Свабода. Задаць пытанні і выказаць свае меркаванні можна тут.


 




24.08.2010

Метадычны дапаможнік «Трэнінгі на падставе Я-канцэпцыі"

Дапаможнік можна выкарыстоўваць пры правядзенні выхаваўчай працы па развіцці крытычнага мыслення з вучнямі 7–9 класаў.

Паводле азначэння Стэйнса (1954 г.), Я-канцэпцыя фармулюецца як існая ў свядомасці індывіда сістэма ўяўленняў, вобразаў і адзнак, якія адносяцца да самога індывіда.

Сцэнары трэнінгаў скіраваныя на самаўсведамленне вучняў у грамадстве, разуменне сваіх правоў і абавязкаў, а таксама на ўсталяванне эфектыўных камунікацыяў для класных кіраўнікоў.
Аўтар – настаўніца Гарадоцкай ДАБШ Т.А. Гаравая

24.08.2010


Пабачыла свет другая частка мультымедыйнага метадычнага дапаможніка “Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы”.

“Гадуем беларусаў” – праект, ініцыятарам якога выступіла каманда інфармацыйна-метадычнага сайта Nastaunik.info. Задума зрабіць мультымедыйную складанку для беларускіх настаўнікаў паўстала некалькі год таму, пасля візіту рэдактара Тамары Мацкевіч у беластоцкую школу: “Каб пацешыць прэзентам калегаў, я прыдумала запісаць для кожнага настаўніка дыск з карыснымі для выхавання беларусаў матэрыяламі. Ідэя спадабалася, беластачане назбіралі свае напрацоўкі – прыехаўшы дахаты, я мела ўжо ўдвая болей матэрыялаў!

/каментаваць

24.08.2010


Метадычны дапаможнік «Трэнінгі на падставе Я-канцэпцыі"

Дапаможнік можна выкарыстоўваць пры правядзенні выхаваўчай працы па развіцці крытычнага мыслення з вучнямі 7–9 класаў.

Паводле азначэння Стэйнса (1954 г.), Я-канцэпцыя фармулюецца як існая ў свядомасці індывіда сістэма ўяўленняў, вобразаў і адзнак, якія адносяцца да самога індывіда.

Сцэнары трэнінгаў скіраваныя на самаўсведамленне вучняў у грамадстве, разуменне сваіх правоў і абавязкаў, а таксама на ўсталяванне эфектыўных камунікацыяў для класных кіраўнікоў.


Аўтар – настаўніца Гарадоцкай ДАБШ Т.А. Гаравая


Спампаваць дапаможнік (2,3 МБ)




23.08.2010

Шаноўныя настаўнікі, метадысты, адукатары, школьнікі, бацькі!
Таварыства беларускай школы і інфармацыйна-метадычны сайт “Nastaunik.info” запрашаюць вас на на выставу-прэзентацыю дыска метадычных і дапаможных матэрыялаў «Гадуем беларусаў-2”, прымеркаваную да пачатку новага навучальнага года.
Выстава-прэзентацыя адбудзецца 26 жніўня з 17:00 да 19:30 у сядзібе Таварыства беларускай мовы па адрасе г. Мінск, вул Румянцава, 13 (ст. метро Плошча Перамогі). У праграме прэзентацыя зместу дыска, сустрэча з аўтарамі і складальнікамі дыска, салодкія пачастункі.
Усе настаўнікі і адукатары атрымаюць дыскі «Гадуем беларусаў-1” і «Гадуем беларусаў-2” у падарунак.


Старонкі