Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
02.09.2008

Агляд адукацыйных навінаў
- Настаўнікаў прывучаць карыстацца інтэрнэтам. Бадай, гэта адзінае добрае, што можна чакаць ад рэформы, якая пачалася 1 верасня. Генадзь Пальчык паведаміў, што адукацыйны партал Нацыянальнага інстытуту адукацыі штодзённа наведвае больш за 5 тысячаў карыстальнікаў. А што рабіць, калі навучальныя праграмы, каляндарна-тэматычныя планы і нават некаторыя падручнікі існуюць толькі ў электронным выглядзе?!

01.09.2008

Новая рэформа на старой платформе
Міхась БУЛАВАЦКІ,
настаўнік матэматыкі вышэйшай катэгорыі, журналіст, Магілёў

Чарговая рэформа беларускай школы ізноў прыцягнула ўвагу да праблем адукацыі. Спецыялісты ладзяць канферэнцыі ды нарады, сямейны электарат спрачаецца. Пераважна на кухнях. Над усім гэтым лунае псеўдапытанне: колькі гадоў трэба вучыцца дзіцяці ў школе — адзінаццаць ці дванаццаць? Хаця «наверсе», як звычайна, усё даўно вырашылі.
Аднак дазвольце чалавеку які, пражыў-адпрацаваў у сістэме адукацыі блізу сарака гадоў, уставіць ў гэты розгалас свае «тры грошы».
цалкам

01.09.2008

Падручнік «Музыка 3 клас» 1-я чвэрць
Тут вы можаце спампаваць падручнік Музыка 3 клас 1-я чвэрць.
А.Р. Гуляева, М.Б. Гарбунова, І.В. Яшчэмбская-Калёса.
Поўная версія падручніка з'явіцца ў продажы ў бліжэйшы час.
Музыка 3 клас 1-я чвэрць. А.Р. Гуляева, М.Б. Гарбунова, І.В. Яшчэмбская-Калёса.
Пампавацьтут
Крыніца інфармацыі: Сайт adu.by

Шаноўныя калегі!
Каманда Nastaunik.info віншуе вас з новым навучальным годам!
Спадзяемся, што за лета вы добра адпачылі, набраліся сіл, каб зноў акунуцца ў працоўны вір і адолець усе школьныя новаўвядзенні. Не забывайцеся дасылаць свае метадычныя матэрыялы, заахвочвайце калег у час працы ў Інтэрнэце не толькі спампоўваць новыя міністрэскія распараджэнні і дакументы, але і заходзіць на наш сайт, падпісвацца на рассылку.

29.08.2008

Крытычнае ацэньванне сайтаў малодшымі і сярэднімі школьнікамі

Раней на nastaunik.eu мы ўжо размяшчалі пераклад фрагментаў украінскай кнігі Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць», прысвечаны саманавучанню настаўнікаў пры ацэнцы інтэрнэт-рэсурсаў. Зараз прапануем вам распрацоўкі практыкаванняў па навучанні крытычнаму ацэньванню вэб-старонак для вучняў малодшай і сярэдняй школы з гэтай жа кнігі.

Спампаваць пераклад(pdf, 132 КБ)

Тэарэма Піфагора – школьнікам і іншапланецянам

Настаўнік матэматыкі Іван Храпавіцкі задаўся пытаннем, што варта было ўлучыць у пасланне, калі б мы выйшлі на кантакт з нейкай незямной цывілізацыяй? Паводле меркавання розных спецыялістаў гонар прэзентаваць культуру планеты Зямля мелі б: 9-я сімфонія Бетховена, формула Эйнштэйна, адзін з твораў Шэкспіра, штосьці з біялогіі і формула Піфагора.

З гэтай нагоды ён распрацаваў у праграме «Жывая геаметрыя» міні-дапаможнік, які ўлучае аніміраваныя ілюстрацыі розных доказаў вялікай тэарэмы, а таксама практыванні па гэтай тэме школьнай праграмы.

Спампаваць дапаможнік (rar, 325 КБ)

Новы навучальны год у лічбах
— Па дадзеных Мінадукацыі, у гэтым навучальным годзе ў школы пайдуць больш 93 тыс. першакласнікаў. Усяго ж у беларускіх школах будзе навучацца каля 1 млн. 100 навучэнцаў
— Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі Беларусі, у першым паўгоддзі 2008 года сярэднемесячная зарплата педагагічных работнікаў (акрамя прафесарска-выкладчыцкага саставу) склала 679,5 тыс. рублёў. Гэта 72,5% ад узроўня зарплаты ў прамысловасці. Зарплата настаўнікаў склала ў сярэднім 718 тыс. руб.

Старонкі