Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
08.02.2008


Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання, разлічаная на 17 гадзін (2 разы ў месяц на працягу года). Прадугледжваецца правядзенне практычных заняткаў. Пры планаванні навучальнага працэсу настаўнік мае права самастойна вызначаць колькасць гадзін на вывучэнне той ці іншай тэмы з улікам пазнавальных магчымасцей і інтарэсаў вучняў.

У дадатку да праграмы прыводзіцца прыкладная тэматыка даследчых прац вучняў 9 класа.

Аўтар-складальнік: Лебедзь Міхаіл Іосіфавіч

08.02.2008


Асновы вучнёўскай даследчай працы па гісторыі

Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання, разлічаная на 17 гадзін (2 разы ў месяц на працягу года). Прадугледжваецца правядзенне практычных заняткаў. Пры планаванні навучальнага працэсу настаўнік мае права самастойна вызначаць колькасць гадзін на вывучэнне той ці іншай тэмы з улікам пазнавальных магчымасцей і інтарэсаў вучняў.

У дадатку да праграмы прыводзіцца прыкладная тэматыка даследчых прац вучняў 9 класа.

06.02.2008

Чарговы выпуск бюлетэня «Куток настаўніка»

У новым нумары закранаюцца тэмы прафесійнай арыентацыі вучняў, арганізацыі вучэбных гурткоў, а таксама грамадзянскай адукацыі.

Спампаваць бюлетэнь (pdf, 1,13 МБ)

06.02.2008

Дыстанцыйныя курсы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта

З 1 да 28 лютага 2008 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) даступная рэгістрацыя на курсы дыстанцыйнага навучання вясновага семестра 2007–08 навучальнага года. Для грамадзян і сталых рэзідэнтаў Беларусі навучанне на дыстанцыйных праграмах бясплатнае.


Для навучання ў дыстанцыйным фармаце ў вясновым семестры адкрыты 53 курсы па ўсіх кірунках навучання ва універсітэце: дызайн, медыя і камунікацыя, сучаснае мастацтва, турызм і рэкрэацыя, гісторыя Беларусі, паліталогія і еўрапейскія даследаванні, сацыяльная і палітычная філасофія, міжнароднае права. Выпускнікі дыстанцыйных курсаў атрымаюць пасведчанні і сертыфікаты ЕГУ, якія могуць быць улічаны пры паступленні на вочныя або завочныя бакалаўрскія праграмы ЕГУ або выкарыстаныя для падачы ў іншыя замежныя ВНУ, а таксама ў якасці пасведчання павышэння кваліфікацыі.


Навучанне ажыццяўляецца выключна праз Інтэрнэт; у адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і метады выкладання. Шэраг дысцыплін, такіх, як, напрыклад, «Геаграфія міжнароднага турызму і рэкрэацыі" або спецыяльная тэрміналогія па камунікатыўным дызайне, чытаюцца на замежных мовах: англійскай, нямецкай, французскай.


Падрабязная інфармацыя аб адукацыйных праграмах Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта знаходзіцца на сайце ЕГУ па адрасе: www.ehu.lt.

03.02.2008

Падведзены вынікі конкурсу метадычных матэрыялаў

3 лютага адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка».

Усе дасланыя на конкурс матэрыялы выдадзеныя на дыску.

Рэдакцыя сайта шчыра віншуе пераможцаў, а таксама выказвае падзяку асобам і арганізацыям, якія далучыліся да фармавання прызавога фонду, дзякуючы чаму кожны ўдзельнік атрымаў каштоўныя падарункі.

Фотарэпартаж з цырымоніі

01.02.2008

Студэнцкая прэмія за мір

Студэнцкая прэмія за мір будзе ўручаная ў шосты раз у Нарвегіі ў 2009 годзе. Гэта адзіная ўзнагарода ў свеце ад студэнтаў і для студэнтаў. Існаваннем адзінай прэміі арганізатары жадаюць падкрэсліць важную ролю студэнтаў у барацьбе за мір, дэмакратыю і правы чалавека. Узнагарода прызначаная для лепшых студэнтаў, якія змагаюцца за мір і свае правы. Студэнцкая прэмія за мір разглядае кандыдатуры з усяго свету.


Кандыдатам павінны быць студэнт альбо студэнцкая арганізацыя, якія зрабілі адметны ўнёсак у развіцьцё дэмакратыі, мір і адстойванне правоў чалавека.


Пераможцаў вызначыць спецыяльная камісія са студэнтаў і значных асобаў Нарвегіі. Яны атрымаюць магчымасць пабываць у Нарвегіі і сустрэцца з важнымі людзьмі і арганізацыямі.


Прэзентацыю кандыдата дасылайце на адрас: nomination@studentpeaceprize.org


Апошні тэрмін падачы заяваў: 11 лютага 2008 году.


Больш поўную інфармацыю можна атрымаць на сайце www.studentpeaceprize.org

Паводле рассылкі VB.

01.02.2008

Навучанне ў каледжах (абноўленая абвестка)

United World Colleges аб’яўляе конкурс на атрыманне бясплатных стыпендый на навучанне ў каледжах Італіі, Нарвегіі, Босніі і Герцэгавіны, Венесуэлы, а таксама дадатковых стыпендый для таленавітых музыкаў і фізікаў. Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады.

Чытаць падрабязней

01.02.2008

Збор сродкаў на выданне выбраных твораў Рыгора Барадуліна

Кожны можа далучыцца да выдання кнігі «Выбраныя творы» Рыгора Барадуліна: выдавецтва «Кнігазбор» абвясціла збор сродкаў. Такім чынам атрымаецца надрукаваць кнігу хутчэй і па даступным кошце.
­­­
У кнігу ўвойдуць лепшая проза і паэзія Барадуліна, а таксама зробленыя ім пераклады з Уільяма Шэкспіра, Джорджа Байрана, Фэдэрыка Гарсія Лоркі ды іншых паэтаў.

Старонкі