Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.12.2007

Dr. Helmut HaberlandtНастаўнік.інфо вывучае сітуацыю з посткамуністычным рэфармаваннем сістэмы адукацыі. Госць нашага сайту -  кіраўнік аддзелу Міністэрства адукацыі, моладзевай палітыкі і спорта зямлі Брандэнбург (ФРГ) доктар Гельмут Габерландт (Helmut Haberlandt), які паводле сваёй пасады пасля аб’яднання Германіі займаўся на сваёй адміністрацыйнай тэрыторыі пераводам школ ГДР на дэмакратычныя рэйкі. 

27.12.2007



Дапаможнік «Метад праектавання ў дзейнасці класнага кіраўніка
як адзін з эфектыўнейшых сродкаў развіцця прыродных талентаў кожнага дзіцяці", распрацаваны класанай кіраўніцай Бердаўскай сярэдняй школы-садка (Лідскі раён) Галінай Альшэўскай


Спампаваць дапаможнік (zip, 140 КБ)


27.12.2007


Праектаванне ў дзейнасці класнага кіраўніка

Дапаможнік «Метад праектавання ў дзейнасці класнага кіраўніка
як адзін з эфектыўнейшых сродкаў развіцця прыродных талентаў кожнага дзіцяці", распрацаваны класанай кіраўніцай Бердаўскай сярэдняй школы-садка (Лідскі раён) Галінай Альшэўскай


Спампаваць дапаможнік (zip, 140 КБ)

27.12.2007

Зборнік найлепшых практык па грамадзянскай адукацыі

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ/БДІПЧ), Рада Еўропы, Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) і Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЭСКА) запрашаюць Вас прадставіць на разгляд прыклады найлепшай практыкі ў сферы асветы ў галіне правоў чалавека, выхаванні грамадзянскасці, узаемнай павагі і паразуменні. Прымаюцца матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў пачатковай і сярэдняй адукацыі, а таксама пры падрыхтоўцы настаўнікаў.


Чытаць падрабязна

Паводле wgcre.net

25.12.2007

Інфармацыйная гадзіна “Сімвалы і сімволіка РБ”
- яшчэ адзін матэрыял, дасланы на конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка».
Аўтар – Гелена Белязюн, настаўніца біялогіі і хіміі Радунскай агульнаадукацыйнай гімназіі.

25.12.2007

Аўтар – Гелена Белязюн, настаўніца біялогіі і хіміі Радунскай агульнаадукацыйнай гімназіі. Урок прапануецца для 5–6 класаў, якімі дадзеная тэма ўспрымаецца цікава і легка.
Мэты: 1) абагульніць і пашырыць веды дзяцей пра родны край, пра сімвалы сваёй краіны; 2) развіваць кемлівасць і дапытлівасць, уменне разважаць і аналізаваць; 3) выхоўваць ў дзяцей цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры, любоў да Радзімы. Цікава, што ў межах падрыхтоўкі да інфармацыйнай гадзіны прапануецца зняць фільм, які можа быць цікавым як сацыялагічнае даследаванне.

25.12.2007


Шаноўныя калегі!



Nastaunik.info віншуе вас з Калядамі і Новым Годам!

Зычым вам здароўя і натхнення, добрых вучняў і плёну ў працы!


Будзьма разам!

24.12.2007

Мар'іна Горка – еўрапейскі горад.
Матэрыял даслаў Барыс Ібрагімавіч Mуха, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзіцячага саду – школы №1 г. Мар’іна Горка Краязнаўчы дыск «Мар'іна Горка – еўрапейскі горад» утрымлівае агучаны слайд-фільм (Power-Point прэзентацыю), які, на жаль, з-за вялікіх памераў змясціць на сайт немагчыма.
Гэты слайд-фільм быў выкарыстаны для правядзення інфармацыйнй гадзіны па тэме: “Мар’іна Горка – еўрапейскі горад”. Урок прапануецца для пачатковай школы, старэйшых класаў і музейнай працы ў школе.

24.12.2007

Урок “Настаўнікі і вучні нашай школы ў Другой сусветнай вайне”
Даслаў Барыс Ібрагімавіч Mуха, які працуе настаўнікам з 1981 г, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзіцячага саду – школы №1 г. Мар’іна Горка “Грамадзянская адукацыя”
Урок прапануецца для факультатыва па тэме “2-я сусветная вайна” а таксама для выкарыстання падчас урокаў у 10 класах і 12 класах па дванаццацігадовай праграме школы.
Цалкам прэзентацыя мае выгляд агучанага слайд-фільма. Яе можна атрымаць на дыску ( пішыце, каму трэба на info @nastaunik.eu).
Праглядзець слайды прэзентацыі ў PDF-фармаце (pdf, 2.1 Mб)

Старонкі