Архіў навін
Апошні тэрмін падачы работ – 15 красавіка 2011 г. United Nations Environment Programme абвесціла адкрыццё дваццатага Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка, прысвечанага праблемам навакольнага асяроддзя.
United Nations Environment Programme абвесціла адкрыццё дваццатага Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка, прысвечанага праблемам навакольнага асяроддзя. 
Конкурс ладзіцца штогод супольна з Японскім фондам за мір і навакольнае асяроддзе, карпарацыямі Bayer і Nikon. 
2011 год абвешчаны ААН годам лясоў, таму тэма конкурсу – «Жыццё ў лясах». 
11 снежня  Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства запрашае палачан на прэзентацыю сваёй дзейнасці. Мы раскажам:
Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства запрашае палачан на прэзентацыю сваёй дзейнасці. Мы раскажам: 
— навошта ходзім у этнаграфічныя экспедыцыі; 
— як вучымся і вучым традыцыйным рамёствам, спевам, танцам; 
— якія ладзім традыцыйныя святкаванні; 
— чаму усё гэта файна і сучасна; 
— як можна далучыцца да супрацы. 
Сайт Звязды пераўтварыўся ў стыхійны настаўніцкі форум Ці ёсць будучыня ў сельскіх школ? Чаму ў беларускай педагогіцы выключна жаночы твар? Якім павінна быць маральнае аблічча педагога? Пра ўсё гэта настаўнікі разважаюць на сайце «Звязды», які пасля публікацыі артыкула «Самаадданасць педагогаў нельга бясконца эксплуатаваць» у нумары за 17 сакавіка, пераўтварыўся ў стыхійны форум, дзе настаўнікі дзеляцца адно з адным праблемамі, якімі жыве сучасная школа.
Ці ёсць будучыня ў сельскіх школ? Чаму ў беларускай педагогіцы выключна жаночы твар? Якім павінна быць маральнае аблічча педагога? Пра ўсё гэта настаўнікі разважаюць на сайце «Звязды», які пасля публікацыі артыкула «Самаадданасць педагогаў нельга бясконца эксплуатаваць» у нумары за 17 сакавіка, пераўтварыўся ў стыхійны форум, дзе настаўнікі дзеляцца адно з адным праблемамі, якімі жыве сучасная школа. 
Настаўнікі-валанцёры з Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, Ірландыі, Канады і ЗША ўдзельнічаюць у праграме “Навучай і вучыся з Грузіяй”. Яе ініцыяваў прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі. Мэта праграмы – падвысіць узровень ведаў ангельскай мовы сярод школьнікаў
Інтэрактыўная платформа грамадзянскага маніторынгу за выбарамі 2010 У Беларусі створаны сайт, дзе кожны можа падзяліцца сваімі назіраннямі і адчуваннямі ад прэзідэнцкіх выбараў. “Electby.org” – гэта адкрытая для ўсіх інтэрактыўная пляцоўка.
У Беларусі створаны сайт, дзе кожны можа падзяліцца сваімі назіраннямі і адчуваннямі ад прэзідэнцкіх выбараў. “Electby.org” – гэта адкрытая для ўсіх інтэрактыўная пляцоўка. 
Асноўная функцыя Electby.org – збор паведамленняў пра выбарчую кампанію ад грамадзян і іх аўтаматычная візуалізацыя на мапе Беларусі. Кожнае паведамленне з’яўляецца ў выглядзе кропкі на інтэрактыўнай мапе і сістэматызуецца па катэгорыях. Дасылаць паведамленні можна па-беларуску ці па-руску: мова арыгінала будзе захаваная. Чым больш людзей пакіне свае сведчанні на Electby.org, тым больш поўнай будзе карціна выбарчай кампаніі і яе вынікаў.
Настаўнікі, пастаўце тут сваю кропку.
Як даслаць паведамленне
Наша Ніва  Гісторык Уладзімір Ляхоўскі выдаў манаграфію, прысвечаную гэтаму пытанню.
Гісторык Уладзімір Ляхоўскі выдаў манаграфію, прысвечаную гэтаму пытанню. 
Школьніцтва ў Беларусі за гэты непрацяглы час перажыло чатыры ўладныя рэжымы: расійскую манархію, нямецкую акупацыю, расійскі Часовы ўрад, савецкую ўладу. І кожны прыносіў нешта сваё. «Пры гэтым найбольш недаследаваным застаецца пытанне аб становішчы школьнай асветы на беларускіх землях, якія аказаліся ў 1915–1918 гг. пад акупацыяй кайзераўскай Нямеччыны», — сцвярджае аўтар. 
Агульны тэрмін падачы заявак - круглы год 
Найбліжэйшы тэрмін падачы заявак на DW-TV - сакавік 2011 г. Інтэрнатура ў Deutsche Welle:
Інтэрнатура ў Deutsche Welle:
DW-RADIO, DW-WORLD.DE, DW-AKADEMIE і Аддзел камунікацый – у Боне; 
DW-TV – у Берліне. 
Уваходныя патрабаванні да прэтэндэнтаў: адукацыя - не менш за тры семестры; журналісцкі досвед на радыё, тэлебачанні, у аддзелах камунікацый. 
Вольга Чайкоўская, Звязда На выпускной паралелі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 43 г. Мінска» Алесі Зяневіч большасць вучняў сёлета на цэнтралізаваным тэсціраванні будзе здаваць беларускую мову.
На выпускной паралелі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 43 г. Мінска» Алесі Зяневіч большасць вучняў сёлета на цэнтралізаваным тэсціраванні будзе здаваць беларускую мову.
Алеся Мікалаеўна выкладае беларускую мову і літаратуру каля 12 гадоў у 7—11 класах. Яна скарыстоўвае розныя творчыя метады зацікаўлення вучняў беларускай культурай на сваіх уроках. У 2010 годзе яе абралі настаўнікам года горада Мінска. 
Апошні тэрмін падачы заявак – 28 лютага 2011 г.  The College of Europe прапануе стыпендыі ахвотным навучацца па аспіранцкай праграме еўрапейскага междысцыплінарнага курсу ў 2011–2012 акадэмічным годзе. Стыпендыяты мусяць напісаць магістарскія дысертацыі на тэмы, звязаныя з найноўшай гісторыяй ці еўрапейскай цывілізацыяй.
The College of Europe прапануе стыпендыі ахвотным навучацца па аспіранцкай праграме еўрапейскага междысцыплінарнага курсу ў 2011–2012 акадэмічным годзе. Стыпендыяты мусяць напісаць магістарскія дысертацыі на тэмы, звязаныя з найноўшай гісторыяй ці еўрапейскай цывілізацыяй. 


 
  
 

 Зладзім экскурс у мінуўшчыну нашай краіны сто год таму. Галоўны персанаж — педагог сяредняй школы, які рэальна жыў у Менску. Гэтаксама ж рэальныя звесткі (іх мне далі маладыя калегі-гісторыкі) адносна працы і прыбыткаў настаўніка, памеру і якасці спажывецкага кошыка.
Зладзім экскурс у мінуўшчыну нашай краіны сто год таму. Галоўны персанаж — педагог сяредняй школы, які рэальна жыў у Менску. Гэтаксама ж рэальныя звесткі (іх мне далі маладыя калегі-гісторыкі) адносна працы і прыбыткаў настаўніка, памеру і якасці спажывецкага кошыка.