Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.03.2010

Залатыя дні – веснавыя дні


Сцэнар весновага свята, складзены музычнай кіраўніцай ясляў-сада № 9 Полацка Альбінай Глейзер.

Паводле сайта «З рога ўсяго многа»

Спампаваць сцэнар (doc, 47 КБ)





12.03.2010

Стажыроўкі ў Польшчы

Фонд «Адукацыя для дэмакратыі" запрашае прадстаўнікоў недзяржаўных
арганізацыяў, школаў і іншых нефармальных груп з Беларусі на стажыроўку ў Польшчы.


Мэтай стажыроўкі з'яўляецца ўсталяванне кантактаў з польскімі НДА, набыццё досведу ў сферы функцыянавання НДА і дапамога ў вырашэнні праблем, з якімі сутыкаюцца НДА ў Беларусі. Апроч таго, стажыроўка дасць магчымасць стварыць супольныя праекты.


Стажыроўка будзе доўжыцца 7–14 дзён у перыяд з мая па верасень 2010 года. Арганізатары аплочваюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне. Кожны ўдзельнік стажыроўкі атрымае ў падарунак нэтбук.


Пры неабходнасці будзе запрошаны перакладчык.


Дадатковая інфармацыя на старонцы http://rita.edudemo.org.pl/-q--q.html, з пытаннямі звяртацца да Эльжбеты Свідроўскай на e-mail:elzbieta.swidrowska@edudemo.org.pl.


Падача заявак – да 9га красавіка 2010 г.

Паводле adukacyja.info



11.03.2010

Гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя да 450-годдзя Шацілак

16 красавіка 2010 года ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці мяркуецца правядзенне гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі да 450-годдзя першых пісьмовых звестак аб Шацілках (зараз – Светлагорск). Канферэнцыя мусіць стаць чарговым крокам у працы, якая вядзецца навукоўцамі і краязнаўцамі па даследаванню мінуўшчыны Шацілак і рэгіёна.

Канферэнцыя будзе праходзіць у мясцовым музее. Старшыня арганізацыйнага камітэту: Сяргей Яўгенавіч Рассадзін, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі (Мінск). Прапануем навукоўцам і краязнаўцам узяць удзел у канферэнцыі, выступіць на ёй з дакладам. Жадаючыя могуць далучыцца да аргкамітэту.


Атрымаць больш падрабязную інфармацыю і зрабіць заяўку на удзел можна па эл. адрасы szacilki450@gmail.com альбо па тэл. (0 2342) 5 42 59 (музей).




11.03.2010

Восем беларускіх ВНУ ў 2010 годзе адкрыюць набор на новыя спецыяльнасці


У агульнадзяржаўны класіфікатар «Спецыяльнасці і кваліфікацыі" ўведзены дзве спецыяльнасці, навучанне па якім яшчэ не вялося ні ў адной ВНУ краіны. Першапраходцам стаў Беларускі дзяржаўны універсітэт – тут пачнецца набор на «прыкладную інфарматыку» і «аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі".


Акрамя таго, некаторыя ВНУ адкрываюць набор на спецыяльнасці, па якіх яны навучанне раней не вялі.


Так, у БНТУ з'явіцца спецыяльнасць «геадэзія», а ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка – «руская мова і літаратура. Замежная мова (італьянская, кітайская)", «беларуская мова і літаратура. Замежны мова (літоўская, польская)".


У Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава можна будзе вывучыць «біаэкологію», у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі «электронныя сістэмы бяспекі", у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А. С. Пушкіна – «экалагічны маніторынг, менеджмент і аўдыт», у Полацкім дзяржаўным універсітэце – «аўтамабільныя дарогі", «геаграфію (геаінфармацыйныя сістэмы)", «электразабеспячэнне». У Гомельскім дзяржаўным універсітэце ім. Ф. Скарыны з'явіцца спецыяльнасць «музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» .


Паводле www.belta.by.




11.03.2010

Клуб мясцовых лідэраў у Польшчы

Гомельскі Дэмакратычны Форум сумесна з Малапольскім Адукацыйным Таварыствам (Новы Сонч, Польшча) запрашаюць маладых лідэраў з Беларусі да ўдзелу ў Клубе Лакальных Лідэраў, які праводзіцца ў межах праграмы PolishAid.


Мэтай праграмы з'яўляецца адукацыя маладых людзей з Беларусі лідэрскім навыкам для дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў у сваіх мясцовых супольнасцях.


У праграму ўваходзяць адукацыйныя семінары і трэнінгі цягам 9-ці дзён у горадзе Новы Сонч, накіраваныя на атрыманне эфектыўных лідэрскіх навыкаў, а таксама азнаямляльныя візіты ў Кракаўскія і Варшаўскія грамадскія арганізацыі ды фонды.


Арганізатыры кампенсуюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне.


Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 35 год, якія маюць канкрэтную матывацыю да дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў, а таксама дакументальна падцвержаны ўдзел у жыцці грамадзянскай супольнасці і рэкамендацыю ад прадстаўніка грамадзянскай супольнасці.


Каб прыняць удзел у праграме, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе на адрас: asswift@gmail.com.


Апошні тэрмін падачы заявак: 1 красавіка 2010 году да 24.00.


Больш падрабязную інфармацыю аб праекце чытайце тут .

Паводле рассылкі belngo.info

10.03.2010

Вальс развітання


Музыка Таццяны Грыневіч,
Словы Сержука Сокалава-Воюша

Як праляцелі шпарка гады,
Як незаўважна канулі.
Быццам у росных травах сляды
Зорак, што ледзь праглянулі.

І азірацца, нат назнарок,
Сёння зусім не хочацца.
Першы ўрок, апошні ўрок
Радасна далей крочыцца.

Часу хада няўмольная,
Ростані светлы жаль –
Лета апошняе школьнае
Выпуск: іспыты, баль.

Чуцца дарослым – гэта было,
Стацца дарослым – новае
Раптам яно на яве прыйшло
Легла жыццю асноваю.

Вальс развітання. Скажам: бывай
І спадзяемся – стрэнемся
Толькі давай, як можаш – давай
Будзем сабой – не зменімся...

Часу хада няўмольная,
Ростані светлы жаль –
Лета апошняе школьнае
Выпуск: іспыты, баль.


Спампаваць песню ў выкананні Таццяны Грыневіч (mp3, 1,79 Мб)




/


09.03.2010

РГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» арганізуе бясплатныя заняткі па беларускай мове і гісторыі для школьнікаў 7‑х — 9‑х класаў.
Заняткі праводзяць вядомыя педагогі, кандыдаты навук, выдатнікі адукацыі Беларусі.
Арганізацыйны сход — 17 cакавіка (серада) у памяшканні ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13, каля ст.метро «Плошча Перамогі»).
Вучні 7‑х—8‑х класаў збіраюцца ў 16.30, вучні 9‑х класаў — у 17.15.

09.03.2010

Эдуард Акулін і Леанід Дранько‑Майсюк — 10 і 11 сакавіка
10 сакавіка Эдуард Акулін і Леанід Дранько‑Майсюк ладзяць сустрэчу з чытачамі ў Абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул.Гікала, 4).
11 сакавіка пісьменнікі правядуць творчую сустрэчу са студэнтамі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (вул.Ціміразева, 65А). Пачатак аб 11‑й.
Уваход вольны.

09.03.2010


Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч - укладальніца дыска, – перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў.

08.03.2010

Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў.
Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў.

Старонкі