Архіў навін
Сцэнар правядзення выхаваўчага занятку на тэму “Сапраўдная прыгажосць”
Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань
Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”.
Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей.
Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек.
Чаканыя вынікі:
• фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы;
• фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей.
Спампаваць сцэнар (doc, 37 Kb)
Спампаваць відэаролік (avi, 6.2 Мb)
«Адукацыя i кар'ера-2010»
Нашых абiтурыентаў чакаюць як айчынныя, так i замежныя ВНУ
Да ўступнай кампанii яшчэ далёка, але абiтурыентам ужо варта задумацца, на карысць якой адукацыйнай установы зрабiць свой выбар. Пра ўсе асаблiвасцi сучаснай адукацыi можна даведацца на спецыялiзаванай выставе «Адукацыя i кар'ера-2010», якая праходзiць у Мiнскiм дзяржаўным палацы дзяцей i моладзi.
На выставе шырока дэманструюцца экспазiцыi вядучых унiверсiтэтаў Беларусi па ўсiх кiрунках, а таксама сярэднiх i сярэднiх спецыяльных адукацыйных устаноў. У абiтурыентаў ёсць магчымасць пагаварыць з прадстаўнiкамi той цi iншай адукацыйнай установы, даведацца пра правiлы прыёму i зрабiць свой выбар. Тым больш што адукацыйная прастора выставы не абмяжоўваецца Беларуссю. Тут прысутнiчаюць прадстаўнiкi унiверсiтэтаў Польшчы, Чэхii, Германii, Амерыкi, Балгарыi i Расii, якiя раскажуць пра магчымасцi атрымаць адукацыю за мяжой.
Выстава будзе таксама карыснай для студэнтаў i маладых навукоўцаў, якiя могуць зацiкавiцца паслядыпломнай адукацыяй, праграмамi абмену, а таксама рознымi курсамi i стажыроўкамi. У праграме «Адукацыi i кар'еры 2010» прэзентацыi, канферэнцыi, семiнары, майстар-класы.
Выстава працуе да 27 лютага ўключна.
Крыніца інфармацыі — газета «Звязда»
Урокi беларускай
Ларыса Цімошык
Школьнiцай я была перакананая, што мова будучынi — англiйская. Выключна. Вучылася ў школе, дзе ўрокi англiйскай былi штодня, цi па некалькi на дзень, цi нават цэлы дзень мог быць прысвечаны працы са слоўнiкам. Я шчыравала, бо была ўпэўненая ў тым, што гэтая мова мне дакладна спатрэбiцца ў свеце, якi на вачах станавiўся больш адкрыты.
Праўда, беларуская ў нас таксама была — лiтаратура i мова. Раз на тыдзень. І не з першага класа, у адрозненне ад рускай. Успрымалiся гэтыя ўрокi, хутчэй, як дадатковыя. I калi па рускай нас ганялi больш, то ўрокi беларускай былi больш лiберальныя. Настаўнiца была добрая, яна цанiла ўжо тое, калi нейкi лiтаратурны твор ты мог пераказаць на мове арыгiнала, не карыстаючыя iншамоўнымi словамi. Сапраўды, гэта было для нас дасягненне! Аднак з тых часоў я запомнiла пра беларускую мову галоўнае: яна простая насамрэч, бо як чуецца, так i пiшацца. Гэтага было дастаткова, каб атрымаць добрыя адзнакi ў атэстат i не «замарочвацца». Але калi б мне хто-небудзь тады сказаў, што я гэтай мовай буду карыстацца, я падумала б, што гэта чалавек з iншага свету.
Прайшло больш за 20 гадоў. За гэты час мне нi разу не выпаў момант, калi б я магла б блiснуць ведамi англiйскай, калi яна мне сапраўды была патрэбная.
Тэкст цалкам у газеце «Звязда»
Стажыроўкі і даследчыя візіты ў Еўрапейскі парламент
Еўрапейскі парламент прапануе розныя віды платных і бясплатных стажыровак і даследчых візітаў:
- агульныя;
- журналісцкія;
- перакладніцкія;
- стажыроўкі ў іншыя еўрапейскія ўстановы;
- даследчыя візіты
Кантакты: European Parliament
Traineeships Office
KAD 02C008 L – 2929 LUXEMBOURG
Fax +352 / 43 00 248 82
E-mail stages@europarl.europa.eu
Больш інфармацыі тут.
Зацверджаны графік правядзення ЦТ-2010
Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэставання пастановай №25 ад 20 лютага 2010 года.
Дысцыпліна | Дата, чэрвень 2010 |
Беларуская мова | 14 |
Руская мова | 15 |
Гісторыя Беларусі | 17 |
Геаграфія | 18 |
Матэматыка | 20 |
Грамадазнаўства | 22 |
Усясветная гісторыя найноўшага часу | 24 |
Фізіка | 25 |
Біялогія | 27 |
Замежныя мовы | 29 |
Хімія | 30 |
Паводле http://naviny.by/
Канферэнцыя па нацыянальным выхаванні ў Казахстане
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Нацыянальнае выхаванене – як фактар фармаваньня людскіх рэсурсаў ва ўмовах станаўлення цывілізаванага грамадства” ладзіцца на базе Казахскага Нацыянальнага Педагагічнага Універсітэту імя Абая 15–16 красавіка.
Будууь абмеркаваныя наступныя пытанні:
-Асноўныя прынцыпы нацыянальнага выхавання
-Нацыянальная культура як сродак нацыянальнага выхавання
-Сацыяльна-асабовыя праблемы сучаснай моладзі і іх вырашэнні
-Навукова-метадычнае забеспячэнне нацыянальнага выхавання ў навучальных установах
Прымаюцца матэрыялы на рускай, казахскай і англійскай мовах.
Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 20 лютага.
Апошні тэрмін падачы тэкста даклада – да 15 сакавіка.
Выдаткі на праезд і пражыванне – за кошт удзельнікаў.
За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да Сейсенбаевай Жанар Айтбергенаўны тэл.: +7 (727) 291 58 06, факс +7 (727) 291 88 83, мабільны тэлефон: 8 701 748 94 82, 8 777 84026 20, е-mail: janka-1980@mail.ru
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Акадэмія Салідарнасці 2010
У Гданьску паміж 25 і 30 красавіка 2010 года ў шосты раз ладзіцца Акадэмія Салідарнасці.
Яе ўдельнікамі могуць стаць маладыя людзі да 29 гадоў з Польшчы, Беларусі, Украіны, Летувы, Арменіі і іншых краін.
Удзельнікі абіраюць адну з трох тэмаў акадэміі: ідэя руху Салідарнасці, удзел у грамадстве, роля лідэра ў грамадскіх пераменах. У праграме прадугледжаныя майстар класы, лекцыі, і таксама наведванне важных для руху Салідарнасці месцаў у Гданьску.
Арганізатары аплочваюць кошты начлегаў і харчавання, страхоўку, а таксама часткова кошт падарожжа. Візы аплочваюцца самімі ўдзельнікамі.
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 сакавіка да 24:00.
я інфармацыя на вэб-пляцоўцы: http://www.akademiasolidarnosci.pl/akademia/o_akademii
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў.
Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў.
Дыск змяшчае
- Метадычны дапаможнік
- Сцэнары заняткаў
- Відэаролікі для выхаваўчай працы
- Відэафрагмнты і фільмы для ўрокаў гісторыі, грамадазнаўства, літаратуры
У дыску змешчаны відэаролікі да кожнага з артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, урыўкі з фільмаў «Клас» (Эстонія), “Дзень Волі” (Беларусь), “Усе памруць, а я застануся” (Расія), ролікі сацыяльнай рэкламы (Швецыя, Беларусь, Вялікабрытанія, ЗША), відэапрэзентацыя вучняў СШ № 194 г. Мінска, ролік з мультымедыйнага часопісу Т34 (Беларусь), фільмы “Гандзі”, “Нэшвіл”, “Польшча”, “Апартэід” (ЗША), “Праўда Хатыні” (Польшча-Беларусь), мультфільм “Каму чорт дзяцей калыша” (Беларусь).
Дыск рэкамендуецца настаўнікам, класным кіраўнікам, сацыяльным педагогам, школьным псіхолагам і адукатарам, якія цікавяцца грамадазнаўчай тэматыкай.
Дыск выпушчаны і распаўсюджваецца пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Чэшскай Рэспублікі і Асацыяцыі міжнародных справаў (АМO), якія паспрыялі перадачы адкукацыйнага досведу Чэшскай рэспублікі беларускім настаўнікам, а таксама прапанавалі відэаматэрыялы для дапаможнага дыску.
Дыск можна замовіць праз электронную пошту nastaunik.info@gmail.com
Iрына Кульбiцкая: Мы павiнны навучыць дзяцей быць шчаслiвымi!
Карэспандэнт «Звязды» пагутарыў з унiкальнай настаўнiцай, прафесiйная дынастыя якой налiчвае амаль 300 гадоў
Ірына Мiкалаеўна КУЛЬБIЦКАЯ — педагог ад Бога, настаўнiца, якая ў 2006 годзе стала лепшым настаўнiкам першых класаў у Мiнску, а некалькi тыдняў таму прадэманстравала, бадай, найлепшую прэзентацыю сваёй уласнай прафесiйнай дынастыi на Фестывалi настаўнiцкiх дынастый у сталiцы. I не выпадкова, бо пераемнасць пакаленняў у гэтай таленавiтай настаўнiцы складае ажно 298 (!) гадоў...
Цалкам інтэрв'ю чытайце тут