Архіў навін
Міхась Булавацкі
Пяціборства арыентавана на вучняў, якія маюць здольнасці і схільнасці да матэматыкі і прыродазнаўчых навук, але, каб не забылі, у якой краіне жывуць, ім прапануюцца яшчэ пытанні па гісторыі Беларусі і беларускай літаратуры. Мова, на якой пададзена праца, ацэньваецца пятым балам. Па суме пяці балаў і вызначаюцца пераможцы. Некаторым таленавітым маладым людзям пяціборства дапамагло ўсвядоміць ненармальнасць іх аднабокай матэматычнай адукацыі і яны адмыслова прыкладалі намаганні для пашырэння сваіх ведаў.
Пераможцы «Беларускага пяціборства-IX».
Алімпіядныя заданні
Міхась Булавацкі
13 студзеня 2010 года ў Магілёўскім універсітэце імя Аркадзя Куляшова праведзена “Беларускае пяціборства-IХ” – спаборніцтва сярод вучнёўскай інтэлектуальнай эліты, якое з 2001 года ладзіць сумесна з універсітэтам настаўніцкая суполка Таварыства беларускай мовы. Удзел у спаборніцтве ўзялі 36 навучэнцаў старшых класаў школ, ліцэяў і гімназій Магілёва і Магілёўскай вобласці.
Удзельнікам было прапанавана 4 заданні: матэматычная задача і пытанні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і прыродазнаўства. Кожнае заданне ацэньвалася пэўнай сумай балаў, пятым балам быў бал за мову, на якой падаваліся адказы і развязкі. Па суме пяці балаў і вызначаліся пераможцы. Упершыню ў гісторыі пяціборства сярод асноўных пераможцаў не было прадстаўнікоў абласнога цэнтра.
Першае месца, на вялікае здзіўленне журы, заняла васьмікласніца Бабруйскай гімназіі № 3 Насця Жыркевіч. Справа ў тым, што спаборніцтва праводзіцца сярод навучэнцаў 9–11 класаў і заданні часта арыентаваныя на праграму дзевятага класа. Васьмікласнікі, здаралася, прымалі ўдзел у пяціборстве (прынцып арганізатараў – дапускаць усіх ахвотных), але іх вынікі былі далёкімі ад прызавых месцаў. А вось зараз такая нечаканая і даволі бліскучая перамога: акрамя галоўнага прыза Насця атрымае спецпрызы за лепшую мову і за лепшы адказ на пытанне па прырознаўстве. Яна на 20 балаў пераўзышла вынік Зміцера Клепчы, які заняў другое месца. Зміцер – прадстаўнік раённага цэнтра Бялынічы – зараз навучаецца ў 11 класе абласнога ліцэя № 3 (таму напалову магілёвец). На трэцім месцы Віталь Верашчага, дзевяцікласнік з Чавусаў. Віталь паказаў невысокія вынікі па ўсіх намінацыях, але яго развязак матэматычнай задачы журы прызнала лепшым, ён атрымае адпаведны спецпрыз. Найвышэйшы бал за матэматыку і ўзняў суму балаў Віталя да ўзроўня трэцяга месца.
Спецпрызамі адзначаны таксама Юры Ананіч (11 клас абласнога ліцэя № 3) за лепшы адказ на пытанне па беларускай літаратуры і Мікіта Каламійчанка (11 клас сярэдняй школы № 5 Магілёва) за лепшы адказ на пытанне па гісторыі Беларусі.
Перад пачаткам спаборніцтва была праведзена кніжная латарэя, у выніку якой кожны ўдзельнік атрымаў магчымасць адпаведна жэрабю выбраць адну-дзве кнігі з наяўных, сабраных актывістамі ТБМ. Сярод кніг былі сусветна вядомыя творы беларускай, рускай літаратуры і літаратуры іншых краін у перакладах на беларускую ці рускую мовы, слоўнікі, шахматныя дапаможнікі, літаратура па матэматыцы, фізіцы ды інш.
Заданні «Беларускага пяціборства»
Творчы конкурс «Тры бліны»
Конкурс складаецца з трох частак:
1. «Музычны Блін» – прымаюцца музычныя запісы гуртоў і асобных выканаўцаў. Запіс мусіць быць студыйнай якасці, а тэксты песень мець моладзевы, грамадскі, прававы ці сацыяльны накірунак. Гэтыя запісы будуць сабраныя на дыску пад назвай «Вольны – Права маладых». На дыску будуць змешчаныя таксама лепшыя работы па выніках двух іншых конкурсах-блінах.
2. «Відэа Блін» – прымаюцца відэаролікі да 5 хвілінаў, зробленыя любымі прыладамі і абсталяваннем для здымак відэа (ад прафесійнай камеры да мабілкі), у якіх арыгінальна і цікава распавядаецца пра жыццё, захапленні, творчасць і праблемы сучаснай моладзі.
3. «Фота Блін» – прымаюцца аўтарскія фотаздымкі, а таксама апрацаваныя фотаматэрыялы, малюнкі, карыкатуры, якія яскрава раскрываюць праблемы сучаснай моладзі.
Па выніках конкурсу у межах праекту «Права маладых» адбудзецца
міні-фестываль з прэзентацыяй дыска. На фестываль будуць запрошаныя
найбольш цікавыя ўдзельнікі і пераможцы конкурсу, што трапяць на складанку. Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі і магчымасьць
паўдзельнічаць у творчых сустрэчах-абменах з моладдзю краінаў Заходняй
Еўропы.
Падрабязнасьці на http://dzedzich.org/wp/2009/12/23/try-bliny-nu-shto-paehali-volnaya-moladz/.
Адзін удзельнік можа прапанаваць не больш за тры работы.
Усе конкурсныя аўдыё-, фота- і відэаматэрыялы з пазнакай «Тры бліны» неабходна даслаць на e-mail: 3bliny@gmail.com ці паштовы адрас: 224000, Брэст, вул.Луцкая 6/1, кв.38 да 31 студзеня.
Паводле http://dzedzich.org/
Летні семінар у Германіі
Theodor-Heuss-Kolleg запрашае актыўных маладых людзей ва ўзросце 18–25 год да ўдзелу ў семінары, прысвечанаму развіццю ўласных праектаў.
Падчас 13-цідзённага праекту маладыя людзі будуць мець магчымасць абмяняцца ідэямі і натхніцца на ўласныя праекты. Для ўдзелу неабавязкова мець досвед у рэалізацыі праектаў.
Працоўная мова семінару – нямецкая. Дадатковая інфармацыя – на старонцы Theodor-Heuss-Kolleg.
Дэдлайн падачы заявак – 27 лютага 2010 года.
Паводле ADUKACYJA.info
Стыпендыі ў Берліне для валанцёраў
Акрамя валанцёрскай працы ў стыпендыятаў Marion-Dönhoff-Stiftung будзе магчымасць паўдзельнічаць у праграме, прысвечанай палітычнай адукацыі, пазнаёміцца з рознымі аспектамі Германіі і яе палітыкай, грамадствам, культурай.
Для ўдзелу ў валанцёрскай службе ў Берліне неабходнае жаданне працаваць у грамадскай арганізацыі ў Германіі, веданне нямецкай мовы, досвед працы ў грамадскім сектары.
Валанцёры атрымаюць стыпендыю, якая пакрывае кошты пражывання, медыцынскую страхоўку, візу, праяздны квіток на транспарт, дарогу з роднага гораду да Берліна і назад, а таксама 300 еўра кішэнных штомесяц.
Дадатковая інфармацыя даступная на старонцы DRA http://www.austausch.org/freiwilligenagentur/deutschland/aktuelle-ausschreibung.html.
Матывацыйны ліст, СV i анкету неабходна даслаць па-нямецку на e-mail: susanne.konschak@austausch.org да 28 лютага.
Паводле ADUKACYJA.info
Літаратурная сустрэча на сядзібе ТБМ у Мінску
19 студзеня 2010 году на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны (Мінск, вул. Румянцава, 13) у межах праекта “Дыялог” адбудзецца сустрэча з вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі Веранікай Курцовай на тэму: “Сучаснае беларускае маўленне і яго адлюстраванне ў правапісу”.
Час сустрэчы – 19.00. Уваход вольны.
Паводле рассылкі belngo.info
Настаўнікам загадалі выбіраць: партыя альбо праца
Паводле Радыё Свабода
Настаўнікаў са школаў Мінскай вобласці, якія з'яўляюцца сябрамі зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі партый, у абласным упраўленні адукацыі папярэдзілі, што ім належыць выбраць: праца альбо сяброўства ў партыях. Настаўнікі апавялі, што былі ўражаныя паводзінамі кіраўніцы ўпраўлення Таісы Данілевіч. Яна пагражала ім цяжкімі наступствамі. У кабінет кіраўніцы ўпраўлення адукацыі Менаблвыканкама кіраўнік мясцовага аддзела адукацыі заходзіў са сваім настаўнікам, які «праштрафіўся». Іншыя чакалі сваёй чаргі ў прыёмнай і чулі ўсё, што адбывалася ў кабінеце.
У 12:30 там было 12 чалавек. Апошні выйшаў у 16:10.
Дайэн Равіч
Дайэн Равіч – прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, і аўтар некалькіх кніг па адукацыі, такіх як “Школа, якую мы заслугоўваем” і “Неспакойны Крыжовы паход”. Прафесар Равіч з’яўляецца старшынёй камітэта міжнароднага праекта AFT «Адукацыя для дэмакратыі". .
Драматычныя змены, якія адбыліся ва Усходняй Еўропе, здзівілі ўвесь свет. Вы і вашы ўсходнееўрапейскія суседзі пішуць гісторыю, а ўвесь свет назірае. Мяне запрасілі, каб паразважаць з вамі пра прыроду навучання дэмакратыі ў дэмакратычным грамадстве.
Nastaunik.info віншуе калегаў-настаўнікаў, вучняў і выпускнікоў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа з 20-годдзем. Мы цэнім ваш унёсак у стварэнне нацыянальнай сістэмы адукацыі, заснаванай на перадавых дасягненнях сусветнай педагогікі, нацыянальных і дэмакратычных каштоўнасцях. Шчыра жадаем моцы, каб ператрываць часы «партызанскай школы» і зноў займець нацыянальны статус у роднай краіне.
Даведка: Ліцэй быў створаны 15 студзеня 1989 года ў форме нядзельнай школы, потым доўгі час меў статус Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя пры Міністэрстве адукацыі, меў шмат філіяў у рэгіёнах. У ліцэі былі створаны каля 50 арыгінальных навучальных праграм, выдадзены падручнікі, распрацавана канцэпцыя нацыянальнай адукацыі. Пасля ліквідацыі ў 2003 годзе існуе у форме падпольнай, як кажуць ліцэісты — «партызанскай», навучальнай установы.
Больш пра ліцэй можна пачытаць тут:
Коласаўскі ліцэй паспрабуе легалізавацца
«Партызанскі» ліцэй святкуе 20-годдзе
Матэматыкі павінны ведаць беларускую мову
13 студзеня ў Магілёве вызначалі пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва «Беларускае пяціборства». У дзявяты раз яго правяла абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы. Цягам двух гадзінаў вучні старэйшых класаў развязвалі матэматычную задачу, адказвалі на пытанні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і прыродазнаўства. Свае адказы яны афармлялі на беларускай мове, якасць якой таксама ўлічваецца ў часе падвядзення вынікаў.
Мерапрыемства ТБМ адбылося ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова. У 112-ю аўдыторыю праверыць свае веды прыйшлі 36 вучняў старэйшых класаў з навучальных устаноў абласнога цэнтру і шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці. Ініцыятар правядзеньня Пяціборства Міхась Булавацкі.
чытайце на сайце Радыё Свабода