Архіў навін
Школа маладога журналіста распачынае новы набор!
Грамадcкае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар” абвяшчае набор у Школу маладога журналіста -14.
ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка прысвечаная асновам журналістыкі («Уводзіны ў журналістыку», «Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста», «Жанры журналістыкі", «Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт- журналістыкі" і многія іншыя ).
Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт-газеты і радыё “Твой стыль“, а таксама ў відэарэдакцыі. Выкладчыкі і трэнеры ў ШМЖ — практыкуючыя прафесійныя журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама псіхолагі, юрысты, філолагі.
Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997 года. За 13 год ШМЖ прайшло больш за 270 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёння ў газетах «Вечерний Гродно», «Гродзенская праўда», «Перспектива»,"Наша Ніва", «Белорусы и Рынок», на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ.
Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -14“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў. Заявы на ўдзел прымаюцца з 16 жніўня да 15 верасьня па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а -11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72; 8 (029) 7 830 845.
Паводле «Кронікі Гарадзненшчыны»
Сустрэча «Маладыя і актыўныя»
Запрашаем актыўных маладых людзей з Беларусі, якія ведаюць польскую мову, прыняць удзел у сустрэчы моладзі пад назвай «Маладыя і актыўныя», якую арганізуе 3 – 13 верасня 2010 г. Фундацыя «Новы Стаў" (Люблін, Польшча) yf просьбe канцsлярыі Сената Рэспублікі Польшчы.
Сустрэча будзе адбывацца ў гарадах Люблін (адкрыццё праграмы, знаёмства) і Новы Сонч (удзел у Эканамічным форуме маладых лідэраў). Плануецца, што гэта будзе 11-дзённы сустрэча 36 моладзевых лідэраў польскіх асяродкаў з Літвы, Беларусі і Украіны, якія прадстаўляюць польскія ўстановы, няўрадавыя арганізацыі (найперш моладзевыя) і школы. Сустрэча будзе праходзіць у форме практычных заняткаў на атрыманне лідэрскіх навыкаў. Сустрэча таксама будзе выдатнай магчымасцю для ўсталявання кантактаў з маладымі людзьмі з Польшчы і Еўропы. Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце знайсці тут:
– Праграма сустрэчы
– Інфармацыя пра сустрэчу
– Інфармацыя пра Эканамічны форум маладых лідэраў
– Анкета на ўдзел у сустрэчы
Праект скіраваны на маладых людзей ва ўзросце 18–30 гадоў, пасяджэнні будуць праходзіць на польскай і ангельскай мовах. Шанец патрапіць на 11 дзён у еўрапейскі моладзевы асяродак ёсць у кожнага. Калі вы зацікаўлены паўдзельнічаць у сустрэчы, неабходна даслаць анкету на адрас: j.lis@eds-fundacja.pl. Адзіным і выключным крытэрам адбору ўдзельнікаў з Беларусі будзе чарговасць атрымання запоўненых анкет.
Конкурс “Беларусь гэта…”
У Брэсце распачалася акцыя-конкурс для моладзі «Беларусь гэта...», у межах якой плануецца выпрацаваць найлепшы сімвал Беларусі.
«Культура кожнага народу мае свае сімвалы. Яны прэзентуюць унікальнасць і непаўторнасць кожнай краіны, яе адметныя рысы. Нідэрланды пазнаюць па ветраках і цюльпанах, Аўстралію па кенгуру, Японію па катана і сакэ, Расію па самавару і матрошках. А з чым у замежнікаў, а перадусім у нас саміх, асацыюецца Беларусь? З бульбай, трактарамі - ці наогул ні з чым?»– так распавядае пра сваю ідэю яе арганізатар, жыхар Брэста Віктар Клімус.
Усім ахвотным прапануецца апісаць і даслаць на конкурс сваё бачанне найлепшага сімвалу Беларусі.
Паводле вынікаў конкурсу будзе выраблена сувенірная прадукцыя з сімваламі-пераможцамі. Кожны з актыўных удзельнікаў дыскусіі будзе мець магчымасць атрымаць сабе значак, бірульку ці іншы сувенір з абранай выявай. А аўтары трох найлепшых прэзентацый будуць узнагароджаны.
На конкурс прымаецца тэкст не большы за 12 сказаў. Ён мусіць пачынацца са словаў “Беларусь гэта...”, а далей мець назву і апісанне той рэчы ці з'явы, якой беларусы могуць сапраўды ганарыцца. Тэкст павінен змяшчаць абгрунтаваны адказ на пытанне, чаму гэты сімвал варты пашаны. Прапанаваныя сімвалы могуць быць любымі: прадметы побыту і тэхналогіі рамёстваў, артэфакты розных станавых пластоў і гістарычных эпох, міфалагічныя персанажы і іншыя элементы культуры. Вобразы могуць мець канкрэтнае ўвасабленне альбо быць абстрактнай з'явай. Але яны мусяць быць дакладна беларускія, пажадана ўнікальныя (не мець аналагі ў іншых культурах), і не з'яўляцца дзейнай сімволікай арганізацый і ўстаноў.
Прапановы можна дасылаць на электронны адрас lubluganarus@gmail.com
я інфармацыя – у сацыяльнай сетцы “Укантакце” http://vkontakte.ru/club19072840
Стыпендыі на навучанне ў Гішпаніі
Агульны дэдлайн 15 снежня 2010 г.
Дэдлайн на атрыманне студэнцкай візы – 12 жніўня 2010 г.
Стыпендыі для грамадзян з постсавецкай прасторы, памерам у 600 еўра, у якасці дапамогі пры аплаце выдаткаў на залічэнне і навучанне за ўвесь курс цалкам. Навучанне можа доўжыцца як адзін, так і два семестры. Для студэнтаў, якія не валодаюць гішпанскай мовай, магчыма навучанне на англійскай. Па заканчэнні навучання студэнты атрымаюць дыплом-сертыфікат, які падцярджае навучанне ва Універсітэце Кадыса. Дадатковая інфармацыя на www.auhr.es/es/
Паводле http://adukacyja.info
Пазакласныя заняткі
Тэма: здаровы лад жыцця
Клас: 6 клас
Аўтар: Вольга Рамановіч, Маладзечанскі р-н
Сцэнарый мерапрыемства па здаровым ладзе жыцця я праводзіла ў 6 класе. Сам клас у мяне невялікі, усяго 6 чалавек, таму ролю вядоўцы я ўзяла на сябе. Але, у залежнасці ад узросту і колькасці ўдзельнікаў, колькасць вядоўцаў можа быць любой і словы могуць размяркоўвацца на жаданне арганізатара. Змест таксама можа змяняцца – напрыклад, можна памяншаць або павялічваць колькасць «выспаў" у залежнасці ад часавага рэзерву.
Сцэнар «Падарожжа па акіяне Жыцця на мацярык Здароўя і Даўгалецця»
Пазакласныя заняткі
Тэма: здаровы лад жыцця
Клас: 6 клас
Аўтар: Вольга Рамановіч, Маладзечанскі р-н
Сцэнарый мерапрыемства па здаровым ладзе жыцця я праводзіла ў 6 класе. Сам клас у мяне невялікі, усяго 6 чалавек, таму ролю вядоўцы я ўзяла на сябе. Але, у залежнасці ад узросту і колькасці ўдзельнікаў, колькасць вядоўцаў можа быць любой і словы могуць размяркоўвацца на жаданне арганізатара. Змест таксама можа змяняцца – напрыклад, можна памяншаць або павялічваць колькасць «выспаў" у залежнасці ад часавага рэзерву. Прапаную аснову гэтага «вуснага часопіса» у тым выглядзе, у якім я яго праводзіла. Партрэты мастакоў, пісьменнікаў, вучоных я знаходзіла ў Інтэрнэце, гэтак жа, як і «мінусоўку» песні.
Жадаю поспехаў і плёну!
Вольга Рамановіч.
Спампаваць сцэнар
Чаму вучань атрымлівае на іспыце ў школе 8–9 балаў з 10, а праз тыдзень на тэсце — 12–15 балаў са 100?..
Працяг дыскусіі, гл. пачатак
ЗВАНОК У ПЕДУНІВЕРСІТЭТ
«Сёлета ў нас недабор на фізіку і матэматыку...»
Чаму будучым настаўнікам можна зрабіцца, здаўшы тэсты на 20–30 балаў? Пра гэта мы запыталіся ў Сяргея ВАСІЛЬЦА, адказнага сакратара прыёмнай камісіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
— Сяргей Іванавіч, у параўнанні з мінулым годам, якая агульная карціна: ці зменшыўся прахадны бал?
— Відавочна, зменшыўся на спецыяльнасці «матэматыка», «фізіка». Крышку меншы і на іншых, у параўнанні з мінулым годам.
— А матэматыка і фізіка — лічбы ёсць ужо нейкія?
— Лічбаў няма і не будзе, бо мы атрымалі менш заяў, чым у нас маецца бюджэтных месцаў. Конкурсу няма, адсутнічае. Мы так і будзем пісаць у выніках.
— Атрымліваецца, што ўсе, хто да вас прыйшлі — усе паступяць?
Аўтар Марына Сцепаняк
Прэзентацыя «Слоўнікавая дыктоўка» Марыны Сцепаняк
Прадмет: руская мова
Тэма: Слоўнікавая работа
Клас: 3 клас, першае паўгоддзе
Аўтар: Сцепаняк Марына Чаславаўна, настаўніца пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г.п. Астравец Гродненскай вобласці"
Элементы гэтай прэзентацыі можна выкарыстаць на любым этапе ўрока, а таксама для самастойнай працы. Вучань павінен : а) вымавіць слова; б) прачытаць слова арфаграфічна; в) праверыць; г) запісаць. Прэзентацыю можна выкарыстаць як пры правядзенні франтальнай работы, так і індывідуальнай.
Спампаваць прэзентацыю