Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
02.09.2010

Алена Радзевіч, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі

Існуе выслоўе: “Кожнае дзіця можа вучыцца” – але варта задаць пытанне: як яго вучыць? Як забяспечыць вучня неабходнымі ведамі, дадаць яму гнуткасці і асабістай цікаўнасці да вучобы? Якія адукацыйныя мадэлі і тэхналогіі дапамогуць разгарнуць новыя далягляды, развіць мысленне, сфармаваць навыкі вырашэння праблем? Як падрыхтаваць вучня да працы ў грамадстве, літаральна начыненым новымі тэхналогіямі?

02.09.2010

ПРАКАПОВІЧ Ігар — настаўнік геаграфіі, краязнавец, сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі, Чалавек Года Віцебшчыны і яшчэ Беларускі Настаўнік Года, такім званнем вас уганаравала Таварыства Беларускай Школы.

02.09.2010

Яна Запольская, Радыё Рацыя.
Пастаўшчына – гэта чароўны азёрны край, але ж які краязнавец свой край не любіць, як кажуць “кожны кулік сваё балота хваліць”. Так пра родныя мясціны кажа настаўнік і краязнавец з горада Паставы, што на Віцебшчыне, Ігар Пракаповіч.
- Настаўнік геаграфіі, краязнавец, сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі, Чалавек Года Віцебшчыны і яшчэ Беларускі Настаўнік Года, такім званнем вас уганаравала Таварыства Беларускай Школы. Вы аўтар шматлікіх кніг, пераважна прысвечаных Паставам і Пастаўшчыне, і звяртае ўвагу той факт, што значная частка гэтых кніг адрасаваная дзецям…
– Гэта сапраўды так, таму што я працую ў школе ўжо многа-многа гадоў, з 85-га года. Вывучаючы геаграфію, ладзячы вандроўкі з вучнямі, канешне, каб праводзіць заняткі, трэба нейкая інфармацыя. Вось дзеля гэтага ў асноўным і пішуцца кнігі. Кнігі пішуцца і разам з вучнямі.


,/
02.09.2010

1 верасня за школьныя парты селі 950 тысяч вучняў. У тым ліку 86,3 тысячы першакласнікаў. У 2008–09 навучальным годзе першакласнікаў было 87,8 тысячаў. А у 2007–2009 гг. – 91,2 тысячаў.
У Беларусі 3.531 навучальная ўстанова. Параўнальна з 2009 годам колькасць агульнаадукацыйных установаў скарацілася на 52.
«Кожны год знікае да 50–100 школаў — звычайна гэта школы ў вясковай мясцовасці. Так, у гарадах адкрываюцца новыя школы, але гэта школы з рускай мовай навучання», — тлумачыць намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч.
Каментуючы афіцыйную статыстыку пра колькасць школаў з беларускай мовай навучання, Мацкевіч заявіла: «Гэта малакамплектныя вясковыя школы. Толькі 2% вучняў Мінску навучаюцца па-беларуску. У Мінску толькі 7 школ з беларускай мовай навучання з 250. Насамрэч і існуючыя беларускія школы толькі фармальна беларускія. Настаўнікі гавораць па-руску, выкладанне вельмі часта таксама вядзецца па-руску».
Паводле ТБШ, у 1994–95 навучальным годзе цалкам на беларускай мове навучалася 29,4% дзяцей. «Свайго максімуму гэты паказнік дасягнуў у 96–97 навучальным годзе — амаль 33% дзяцей усе прадметы вывучалі на беларускай мове», — удакладняе Мацкевіч.
Паводле Радыё Свабода


02.09.2010

Як прайшоў Дзень ведаў у краіне
Настаўнік.інфо прапануе пазнаёміцца з першавераснёўскімі навінамі розных школаў і мястэчак
- 1 верасня ў беларускамоўнай гімназіі №23 (+ фота) >>>
- Ліцэй імя Якуба Коласа распачаў новы навучальны год >>>
- Ліцэй, лінейка, аўтазак >>>
- У Бабры навучацца па-беларуску будзе толькі Мікола Пушкін >>>
- У Бараўлянах «Дзеці два тыдні рэпеціравалі лінейку з Лукашэнкам» >>>
- Пачатак навучальнага года ў беларускіх школах Падляшша >>>
- У гімназіі г. Глыбокае адмовіліся ствараць беларускі клас. Бацькі знайшлі іншае выйсце >>>
- Новую школу адчынілі ў Віцебску >>>
- Навучальны год у Оршы пачаўся з тыдня беларускай мовы >>>
- Беларускамоўныя школы за мяжой >>>
- Беларускамоўны клас распачаў заняткі ў Бярозе >>>
- У Магілёве для адзінай вучаніцы адчынілі беларускі клас (відэа) >>>
- У Гродне сям'ю прафесара з дзецьмі забралі ў пастаунак за тое, што тыя хацелі вучыць дзіця па-беларуску >>>

01.09.2010

Арганізацыя даследчай працы з вучнямі
Алена Радзевіч, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі

Існуе выслоўе: “Кожнае дзіця можа вучыцца” - але варта задаць пытанне: як яго вучыць? Як забяспечыць вучня неабходнымі ведамі, дадаць яму гнуткасці і асабістай цікаўнасці да вучобы? Якія адукацыйныя мадэлі і тэхналогіі дапамогуць разгарнуць новыя далягляды, развіць мысленне, сфармаваць навыкі вырашэння праблем? Як падрыхтаваць вучня да працы ў грамадстве, літаральна начыненым новымі тэхналогіямі?

Адказам на пастаўленыя пытанні можа быць выкарыстанне на ўроках і пазаўрочнай дзейнасці праектнага і даследчага падыходу ў навучанні, развіццё навыкаў дасдедчых паводзінаў вучняў. У педагогіцы і псіхалогіі “даследчымі паводзінамі” называюць падыход да навучання, які будуецца на аснове натуральнага імкнення дзіцяці да самастойнага вывучэння асяроддзя. Падрыхтоўка вучня да даследчай дзейнасці, навучанне яго ўменням і навыкам даследчага пошуку і даследчых паводзінаў з’яўляецца найважнейшай задачай адукацыі і сучаснага настаўніка.



01.09.2010

Nastaunik.info віншуе вас з пачаткам новага навучальнага года. Зычым вам духоўнай і фізічнай моцы, каб з годнасцю і задавальненнем прыкладаць яе да свайго галоўнага прафесійнага паклікання – навучання і выхавання нашых дзетак. Жадаем, каб адданая праца і ўсе намаганні прыносілі вялікі плён вам, вашым вучням і ўсёй нашай Беларусі!
Застаемся разам!
Ваш Nastaunik.info.

29.08.2010

Роўна 5 год таму, 29 жніўня 2005 года, з'явілася першая навіна на нашым сайце. З тых часоў сайт папоўніўся чатырмя тысячамі артыкулаў, большасць з якіх даслалі для агульнага карыстання беларускія педагогі. Больш за 400 наведнікаў штодня завітвае да нас, каб паглядзець адукацыйныя навіны ды павітацца з нашай настаўніцай Ірай – «тварам» і «візітоўкай» нашага сайта.
Віншуем усіх аўтараў і наведнікаў!

Заставайцеся з намі!
Ваш Настаўнік.інфо

P.S. Пра гісторыю сайта можна пачытаць тут

Пакінуць сваё віншаванне

29.08.2010

ФОТАКОНКУРС “БЕЛАРУСЬ ШМАТЛІКІХ КУЛЬТУРАЎ”
Працягваецца фотаконкурс «Беларусь шматлікіх культураў" адрасаваны вучням старэйшых класаў і студэнтам.
Ідэя конкурсу – пазнёміцца з беларускаю культураю з дапамогаю фатаграфіі. Мы хочам каб удзельнікі конкурсу на сваіх здымках прадставілі рэлігійныя і гістарычныя помнікі, абарончыя збудаванні, замкі і палацы.
Пераможца конкурсу паедзе на экскурсію ў Брусэль.
У журы конкурсу ўдзельнічаюць
Агнешка Рамашэўская-Гузы, тэлежурналістка, дырэктарка тэлеканалу «Белсат»;
Марэк Каміньскі – палярнік, падарожнік, мараплавец, пісьменнік, фатограф, прадпрымальнік;
Мацей Стаберскі – фотамастак, чалец Саюза польскіх фотамастакоў.
Конкурс адбываецца пры падтрыманні тэлеканала «Белсат» і Цэнтру Культуры Катовіцэ імя Крыстыны Бохэнэк.

Паводле БЕЛСАТ



28.08.2010

Адбылася онлайн-канферэнцыя з рэдактарам Nastaunik.info

На сайце Радыё Свабода адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Тамарай Мацкевіч, намесьніцай старшыні “Таварыства беларускай школы”, рэдактаркай сайту Nastaunik.info, каардынатаркай праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадзтва”.


Адказы на пытанні чытайце  тут.


Старонкі