Архіў навін
Cемінар па падрыхтоўцы лідэраў вольных адукацыйных гурткоў
Апошні дзень падачы заяваў – 10 жніўня
На наступным тыдні (13–15 жніўня) маладыя людзі змогуць паўдзельнічаць у двухдзённым семінары, дзе атрымаюць навыкі лідэра адукацыйнага гуртка.
Дарагі ўдзельнік! На гэтым семінары ты навучышся арганізоўваць малую групу людзей («гурток»), каб рэгулярна сустракацца і разам набываць новыя цікавыя табе веды і ўменні, зразумееш, як людзі робяцца лідэрамі, даведаешся пра псіхалагічныя сакрэты лідэрства і спраўдзіш, ці зможаш ты кіраваць і весці за сабой калектыў. На гэтым семінары ты пазнаёмішся з моладдзю з розных гарадоў Беларусі і прыемна пабавіш час. Тут цябе ніхто не будзе выклікаць і ставіць адзнаку, толькі ты зможаш вызначыць свае поспехі.
Наша грамадская арганізацыя «Грамадзянскі форум» імкнецца развіваць маральныя і дзелавыя якасці моладзі. За шмат гадоў падобных семінараў мы пераканаліся, што лепшага спосабу, чым самаарганізацыя і самаадукацыя, яшчэ ніхто не прыдумаў!
Гісторыя адукацыйных гурткоў бярэ свой пачатак у Амерыцы і скандынаўскіх краінах і налічвае больш за сто гадоў. Навучальны гурток грунтуецца на групавым саманавучанні, абмене асабістым досведам і ведамі паміж удзельнікамі групы, падзелам адказнасці за навакольныя падзеі. Тэмы для навучання ў гуртках залежаць толькі ад фантазіі іх лідэраў: ад тэорыі лібералізму да чайнай цырымоніі. Лідэрам гуртка можа стаць кожны з нас. Варта толькі паспрабаваць!
Лектары: Маладыя выкладчыкі (з досведам працы ў ВНУ) і шматгадовым досведам у вобласці нефармальнай адукацыі. Пасля ўсяго курсу (семінар і канферэнцыя) удзельніку выдаецца сертыфікат.
Час: 13- 15 ці 16 жніўня. (пятніца- нядзеля ці панядзелак). Заняткі ў панядзелак 16 жніўня – факультатыўна. Ад'езд з Мінска 13 жніўня а 12.00.
Месца: Спартовы комплекс у Лагойскім раёне.
Пражыванне: у двухмесцавых пакоях.
Суседзі: іншыя ўдзельнікі дадзенага семінара.
Умовы ўдзелу:
Узрост ад 16 да 22 гадоў.
Вучыцца ў сярэдняй школе ці ВНУ
Лідэрскія, арганізатарскія здольнасці ці жаданне іх набыць
10 тысяч беларускіх рублёў (удзельнікі па прыездзе складуцца на печыва, сок і чай для правядзення кава-паўзаў)
Мець на руках пашпарт (патрэбны для засялення)
Заўвага: Гэта семінар пачатковага ўзроўню, таму маладыя людзі, якія былі на папярэдніх семінарах, у гэтым мерапрыемстве ўдзельнічаць не могуць. Пражыванне і харчаванне пакрываюцца цалкам, праезд – таксама, але пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў.
Як запісацца? Ёсць 2 спосабы запісацца:
1) Даслаць анкету (спампаваць) на адрас cf.minsk@gmail.com
2) Патэлефанаваць на нумар: +375 29 182–57–28 Velcom
Рэпетытар Яўген ЛІВЯНТ: Чаму вучань атрымлівае на тэсце 12—15 балаў са 100?..
Яўген Барысавіч ЛІВЯНТ — аўтарытэтны рэпетытар, які легальна працуе з 2001 года, выкладчык матэматыкі і фізікі, рыхтуе штогод каля сотні вучняў. Да таго ж ён — тэлезорка: некалькі разоў яго запрашалі ў якасці эксперта на тэлешоу «Выбар». На размову са спадаром Яўгенам натхнілі вынікі цэнтралізаванага тэставання па фізіцы (73 % абітурыентаў атрымалі менш за 20 балаў) і матэматыцы (62,5 % абітурыентаў атрымалі менш за 20 балаў). Катастрофа школьнай адукацыі? Дрэннае выкладанне? Дрэнныя вучні? І гэта, і не толькі гэта, мяркуе Яўген ЛІВЯНТ.
Еўрапейскія перспектывы беларускай адукацыі
На тле чарговага зруху свядомасці галоўнага чыноўніка нашай краіны — на гэты раз у бок далучэння да Балонскага працэсу — у зацікаўленых асобаў не назіраецца ніякага энтузіязму. Досвед сведчыць, што праз які месяц-два маятнік можа хістануцца ў іншы бок, як гэта было з рэформай 2008 года.
Стомленыя гарачынёй і адсутнасцю навінаў у сезон адпачынкаў журналісты высветлілі стаўленне да далучэння беларускай сістэмы адукацыі да Балонскага працэсу. Аказалася, што эксперты выказваюць сумневы наконт магчымасці поўнай інтэграцыі беларускай адукацыйнай сістэмы да агульнаеўрапейскай.
Уладзімір Дунаеў лічыць, што напоўніць гэтую рэформу адпаведным сэнсам будзе ў цяперашніх умовах вельмі складана. Ва ўмовах Беларусі ніхто не разумее важнасьці лібэралізацыі адукацыі.
Супрацоўніца універсітэту Лазарскага (Польшча) Наталля Арцёменка мяркуе, што Балонскі працэс пайшоў значна далей за тыя рэчы, пра якія кажуць у мінадукацыі.
А студэнты ясна разумеюць, якія перавагі атрымаюць, калі раптам такі цуд здарыцца, але ў адзін голас цвердзяць, што “нельга перавесьці савецкую сістэму адукацыі на еўрапейскую. Улада можа паставіць «галачку», так і будзе.”
Найгоршыя прагнозы студэнтаў пацвярджае старшыня камісіі па навуцы, адукацыі і культуры ў Палаце прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч. Ён дэмагагічна гатовы прычапіць да еўрапейскіх акадэмічных свабодаў нават прымусовае размеркаванне: «Таму што ўсе краіны Еўропы патрабуюць ад уладальнікаў дыпломаў, каб яны паказалі не толькі веды, але і ўменне працаваць. Таму для іх уводзіцца альбо спецыяльны тэст, альбо спецыяльная стажыроўка цягам да двух гадоў. Таму мы, па сутнасці, знаходзімся ў Балонскім працэсе.”
Алена Чмель
Сімпозіум па вывучэнню і выкладанню замежнай мовы
Сімпозіум будзе разглядаць усе аспекты цэнтральнага пытання – якія галіны валодання мовай магчыма вымераць і якімі працэдурамі, а таксама, якія галіны моўнай кампетэнцыі магчыма звязваць з загадзя ўсталяванымі стандартамі. У адпаведнасці з традыцыяй Брэменскага сімпозіума асаблівая ўвага надаецца тэме самастойнага навучання, у тым ліку пытанню аб тым, якія працэдуры ацэнкі падыходзяць для самаацэнкі навучэнцаў ці для працы выкладчыкаў, паколькі яны суправаджаюць навучэнцаў у працэсе самастойнага навучання.
Рабочыя групы:
1. Тэсты і ацэнкі I: рэцэптыўнае валоданне мовай;
2. Тэсты і ацэнкі II: прадукцыйные валоданне мовай;
3. Стандарты і сертыфікаты;
4. Самастойнасць навучання і самаацэнка;
5. Ацэнка і рэкамендацыі.
Абмежаванне па часе для прэзентацыі – 25 хвілін + 10 хвілін на абмеркаванне.
Працоўныя мовы сімпозіума – нямецкая і англійская.
Падрабязная інфармацыя знаходзіцца тут.
Онлайн-заяўка для ўдзелу http://www.fremdsprachenzentrum-bremen.de/2129.0.html.
Кантактны e-mail symposion@fremdsprachenzentrum-bremen.de.
Дэдлайн: 15 кастрычніка 2010 г.
Паводле adukacyja.info
ФЕСТЫВАЛЬ «СТУДЭНЦКАЯ РЭСПУБЛІКА» - хутка дэдлайн!
Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» запрашае студэнтаў Беларусі да ўдзелу ў фестывалі «Студэнцкая Рэспубліка», які пройдзе 23–25 ліпеня пад Мінскам.
З 2009 года «Студрэспубліка» стала міжнароднай праграмай, у якую ўваходзіць комплекс мерапрыемстваў, якія наведваюць айчынныя і замежныя эксперты і палітыкі. Місія «Студрэспублікі" (www.studrespublika.com) – выхаванне пакаленняў свядомых, здольных свабодна думаць людзей.
Цягам трох дзён студэнты змогуць адчуць сябе ў ролі чыноўніка альбо кандыдата ў дэпутаты парламенту, шараговага "іпэшніка" альбо міліцыянта. У распараджэнні маладых людзей будзе цэлая краіна са сваімі законамі, і яны будуць самі вырашаць, як мусіць гэтая краіна развівацца ды якім шляхам. Падчас фестывалю студэнты азнаёмяцца з тэмамі правоў чалавека і правоў студэнтаў.
У праграме фестывалю прадугледжаныя забаўляльныя й пазнавальныя мерапрыемствы: турніры па гульнях «Мафія», «Сутычка», спартовыя гульні, конкурс прыгажосці «Першая ледзі" ды іншыя. Пераможцамі фестывалю стануць абраныя грамадзянамі «Студэнцкай Рэспублікі" дэпутаты муніцыпалітэту і мэр, лепшы бізнэсмэн, лепшы грамадзкі дзяяч, лепшы лідэр палітычнай партыі, а таксама грамадзянін з лепшай бізнэс-ідэяй. Гэтая каманда будзе ўдзельнічаць у фінале гульні ў Крыму.
Арганізатары фестывалю забяспечаць харчаванне, пражыванне і кампенсуюць выдаткі на праезд удзельнікаў. Месца правядзення ды іншыя тэхнічныя падрабязнасці будуць паведамленыя пасля падачы заяўкі.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://studrada.org/SR/Anketa_stud_resp_by.doc і даслаць яе на эл. адрас: students.republic@gmail.com
Апошні тэрмін падачы заявак: 22 ліпеня.
я інфармацыя – на сайце: http://studrada.org/index.php/events/15-studrespublika
Беларускамоўных школ і класаў усё меней
У гэтыя дні школы Беларусі вызначаюць колькасць навучэнцаў, якія маюць жаданне вучыцца па-беларуску.
Паводле айчыннага заканадаўства, нават пры наяўнасці адной заявы на гэта адміністрацыя навучальнай установы мусіць ісці насустрач жаданням бацькоў і дзяцей і арганізоўваць беларускамоўнае навучанне.
ФЭСТ БАРДАЎСКАЙ ПЕСНІ Ў МОСАРЫ
25 ліпеня ў вёсцы Масар, што ў Глыбоцкім раёне, адбудзецца фэст бардаўскай песні, прысьвечаны памяці Ларысы Геніюш.
Пачатак у 15.00.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.
З пытаньнямі зьвяртайцеся да Райчонак Ады Эльеўны праз тэл.: 029–2157528.
Паводле рассылкі belngo.info
Моладзь розных краін пабудуе ў Жодзіна экалога-рэкрэацыйную пляцоўку
Міжнародны моладзевы дабраахвотніцкі летнік у межах праекту “EWOCA-3” пры падтрымцы IBB Dortmund, і фонду «Mercator» збярэ ў Жодзіна моладзь трох краін 19–30 ліпеня. Арганізатар моладзевага летніка - грамадская арганізацыя "Новая Касталія".
Тры краіны, тры працоўных летнікі, тры гады – галоўны прынцып праграмы “EWOCA”.
Асноўная мэта правядзення летніка – садзейнічанне міжнароднаму моладзеваму супрацоўніцтву, паразуменню і межкультурнай камунікацыі шляхам дабраахвотніцкай працы і абмеркавання глабальных экалагічных праблем.
У Жодзіна прыедуць маладыя людзі з Нямеччыны і Літвы, каб сумесна са студэнтамі, маладымі рабочымі, вучнямі і педагогамі гарадскіх школ, моладдзю з грамадскага аб'яднання «Новая Касталія» не толькі абмяркоўваць пытанні экалогіі, альтэрнатыўнай энергетыкі, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, але і дапамагчы ў стварэнні экалога-рэкрэацыйнай пляцоўкі на базе адной з навучальных устаноў.
Падобныя летнікі адначасова праходзяць у шматлікіх еўрапейскіх краінах, дэманструючы прыхільнасць маладых людзей ідэі ўстойлівага развіцця і дружалюбнага стаўлення да прыроды. Падчас працоўнага летніка адбудзецца акцыя «Спынім СНІД і сухоты разам!».
Па выніках летнікі адбудзецца круглы стол з удзелам валанцёраў, моладзі горада і СМІ.
Аляксандр Перасыпкін
Кантактныя тэлефоны і e-mail:
+375296526017 +375293125495
aperesypkin@yahoo.com
Летнік «Паўночны вецер»
Намётавы танцавальна-музыкальны летнік «Паўночны Вецер» пройдзе 10–18 жніўня 2010 года ў Браслаўскім раене.
Гэта людзі, якія выяжджаюць па-за межы вялікага горада. Гэта намётавы гарадок на поўначы Беларусі. Гэта майстар-класы па танцах, па музыцы, па спевах. Гэта прыгожы бераг возера Укля. Гэта цішыня і пекнасць прыроды паўночнай Беларусі. Гэта гутаркі і семінары па сацыялагічных і філасоўскіх пытаннях. Для жадаючых, пры ўмове набору кворуму ўдзельнікаў – майстар-класы па рамествах і забаўляльнай культуры, а таксама вайсковыя вышкалы кожны ранак для жадаючых, са спаборніцтвамі па барацьбе, выжыванню, шыхтавой падрыхтоўцы, бойцы на кіях ды інш. Гэта музычныя вечарыны каля вогнішча...
Арганізатары Летніка – Сярэдневечны Вулічны Тэатр DiGrease's Buffoon Theatre ў супрацоўніцтве з Мінскай Школай Народных Танцаў Свету.
Задаць пытанні пра арганізацію ці далучыцца да летніка вы можаце па тэлефонах: (029) 5076263, Аляксей,
(029) 6850374, Ганна