Архіў навін
Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучняў на ўроку матэматыкі, шляхам выкарыстання лікавых матэрыялаў з беларускай гісторыі.
Вадзім ЛАБАНОК, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова
Аспірант кафедры методыкі выкладання матэматыкі
Гаворачы пра беларускую нацыянальную школу, мы маем на ўвазе не толькі выкладанне прадметаў на беларускай мове. Фарміраванне асобы чалавека і грамадзяніна ёсць цэласны педагагічны працэс, які паступова ідзе праз выкладанне розных школьных прадметаў.
http://annik-bgpu.km.ru/— Аўтарскі сайт выкладчыка матэматыкі БДПУ імя М.Танка Анатолія Шчыракова. Тут можна знайсці матэрыялы для выкладчыкаў і студэнтаў па матэматыцы. Найбольш матэрыялаў прысвечаны пачатковай школе.
Іван Сяргеевіч Храпавіцкі,
настаўнік г.Глыбокае, выкладае матэматыку на паглыбленым узроўні
Артыкул разглядае магчымасці і перавагі эўрыстычнага навучання матэматыцы ў школе. Артыкул утрымлівае эўрыстычны практыкум з 10 задачаў. Надрукваны ў часопісе “Репетитор”, №5, 2005 г.
Аўтар зацікаўлены ва ўсталяванні кантактаў паміж калегамі Пішыце: janka_x@tut.by
Артыкул цалкам
Праект складае дзесяць візітаў да Польшчы па 3 дні, груп па 22–25 маладых людзей з Беларусі ва ўзросце 18–28 гадоў (цалкам удзел у праграме прымуць 220–250 чалавек). Праграма працягваецца да канца года 2006. Больш інфармацыі пра праграму і фармуляр-анкету шукайце тут.
Навучальна-метадычны комлекс, распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса.
Падручнік на простай мове знаёміць вучняў з тым, што такое права і як ім карыстацца ў штодзённым жыцці.
Да ўвагі настаўнікаў ЧГД: лепшы падручнік і метадычны дапаможнік для настаўнікаў 10-х класаў «Права на кожны дзень».
Навучальна-метадычны комлекс распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса. Кніга заняла першае месца сярод выданняў на Фестывалі нефармальнай адукацыі ў 2006 г. Электронная версія кнігі змешчана на нашым сайце ў раздзеле «Карысная інфармацыя || Выданні".
21 верасьня 2006 г. у бібліятэцы імя Пушкіна адбылася прэзэнтацыя “Ангельска-беларускага слоўніка”. Аўтарка Валянтына Пашкевіч, вядомая сваім двухтомным падручнікам беларускае мовы для англамоўных (Таронта, 1974, 1978) укладала слоўнік некалькі дзесяцігодзьдзяў. Выступоўцы адзначалі, што выхад пагляднага тому з 30 тысячамі слоўнікавых артыкулаў – вялікая падзея для беларускай культуры.
У дапамогу педагогам і бацькам
Беларускамоўныя дапаможнікі і іншыя выданні, адрасаваныя педагогам і бацькам, падрыхтавалі да новага навучальнага году грамадскія арганізацыі «Цэнтар Супольнасьць», «Таварыства беларускай школы», «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і сацыяльна-педагагічнае грамадскае аб’яднанне «Чазенія».
Грамадзянская адукацыя, патрыятычнае выхаванне, нацыянальнае ўзгадаванне: проціпастаўленне ці ўзаемадапаўненне?
Гэтаму пытаньню быў прысвечаны круглы стол беларускіх адукатараў. Вінцук Вячорка прапанаваў калегам для знаёмства й дыскусіі ўласны пераклад фрагмэнту кнігі літоўскага філёзафа, тэоляга, пэдагога Антанаса Мацяйны (Antanas Maceina, 1908—1987) “Tautinis auklėjimas” (“Нацыянальнае ўзгадаваньне”, Kaunas, 1934).
Чытайце на нашым сайце: