Архіў навін
Новы навучальны год у лічбах
— Па дадзеных Мінадукацыі, у гэтым навучальным годзе ў школы пайдуць больш 93 тыс. першакласнікаў. Усяго ж у беларускіх школах будзе навучацца каля 1 млн. 100 навучэнцаў
— Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі Беларусі, у першым паўгоддзі 2008 года сярэднемесячная зарплата педагагічных работнікаў (акрамя прафесарска-выкладчыцкага саставу) склала 679,5 тыс. рублёў. Гэта 72,5% ад узроўня зарплаты ў прамысловасці. Зарплата настаўнікаў склала ў сярэднім 718 тыс. руб.
Ці адбудзецца скарачэнне настаўнікаў?
Вось як на гэта пытанне адказалі намеснік міністра адукацыі і намесьнік дырэктара школы.
Паводле звестак Міністэрства адукцыі, пераход з 12-гадовага на 11-гадовае навучанне ў сярэдняй школе не выклікаў скарачэння педагагічных кадраў. Пра гэта паведаміў 28 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно. Паводле яго слоў, «апасенні наконт гэтага былі, тым не менш гэтага не здарылася».
Метадычныя распрацоўкі да Дня ведаў
Набліжаецца пачатак новага 2008/2009 навучальнага года. Міністэрства адукацыі рэкамендуе 1 верасня першы ўрок прысвяціць Дню ведаў, Дню беларускай пісьменнасці, пад агульным назовам «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».
Як заўсёды, дарагія калегі, Нстаўнік.інфо імкнецца дапамагчы вам з матэрыяламі, каб першы ўрок года сапраўды спадабаўся нашым дзецям і дапамог усім нам ганарыцца, што мы беларусы.
Мы спадзяемся, што нашыя матэрыялы дапамогуць выбраць форму і змест, які вам даспадобы, і замест нудотнай лекцыі пра поспехі сельскай гаспадаркі і добрае жыццё ветэранаў правесці цікавую дыскусію, віктарыну, конкурс, гульню, сустрэчу з літаратарам, музычную гасцёўню, майстар-клас па народных танцах ці спевах і г. д.
Зазірніце, калі ласка, на старонкі Грамадзянская адукацыя і Нацыянальная адукацыі і выхаванне – там вы знойдзеце паўсотні ідэяў і сцэнароў школьных мерапрыемстваў.
А каму зусім няма часу шукаць – прапануем план першага ўрока ў 5 класе, прысвечанага Беларусі, які распрацавала настаўніца Талькаўскай школы Наталля Ільініч Спампаваць матэрыял (zip, 17 КБ)
Спадзяемся атрымаць і вашыя распрацоўкі для размяшчэння на сайце.
Будзем разам!
Шчыра ваш,
Nastaunik.info
Не шукай праграмаў у краме. І падручнікаў таксама.
Крама «Адукацыя» інфармуе пакупнікоў, што ў сувязі з падвышаным попытам у краме па стане на 27.08.2008 адсутнічаюць:
- каляндарна-тэматычнае планаванне па ўсіх навучальных прадметах;
- навучальныя праграмы для 1–4 класа.
Плануецца дадатковы тыраж!!! Пры паступленні дадатковага тыражу ў продаж будзе абвешчана. Сачыце за навінамі партала!
Алесь Лозка: «Беларускія настаўнікі яшчэ схопяцца за галаву пасьля 1 верасьня!”
Паводле Радыё Свабода
Напярэдадні новага навучальнага года Міхась Скобла гутарыць са старшынём Таварыства беларускай школы, выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўнівэрсытэта імя Максіма Танка Алесем Лозкам.
Алесь Лозка: “Сітуацыя на сёння такая: у школах з беларускай мовай навучання займаецца 20,9 % ад усіх школьнікаў.
Невукі ўсіх школ, яднайцеся!
Апошнія два гады — з моманту, калі ўлады абвесцілі пра будучую змену афіцыйнага правапіснага стандарту (жнівень—верасень 2006 г.), — сярод нацыянальнай інтэлігенцыі чуваць заклікі «аб’яднацца з народам», адмовіўшыся ад класічнага правапісу. Аднак перш як аб’яднацца, варта прааналізаваць не толькі ДЗЕЛЯ ЧАГО, але і ВАКОЛ ЧАГО нас заклікаюць аб’яднацца. Якія ж пісьмёны мы можам прачытаць на сцягу кансалідацыі?
Поўны тэкст артыкула аб новым правапісе чытайце на сайце «Нашай Нівы»
28 жніўня галоўны рэдактар Валер Булгакаў і журналіст Андрэй Пачобут прэзентуюць у Гародні спецыяльны нумар часопісу ARCHE, прысвечаны Другой сусветнай вайне.
Нумар складаецца з невядомых беларускаму чытачу тэкстаў. Больш за 500 старонак вялікага фармату, больш за 200 ілюстрацый. Сустрэча адбудзецца у сядзібе ТБШ па адрасе: г. Гродна, вул. Будзённага, 48а. Пачатак а 18.30.
Паводле www.nn.by
Таварыства беларускай мовы запрашае на гістарычныя семінары
18 і 25 верасня. Ігар Кузняцоў «Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі: гісторыя і сучаснасць», офіс ТБМ (завулак Румянцава, 12), 18.00.
21 верасня. Уладзімір Арлоў «Гістарычныя ваколіцы Менска», Палац мастацтва, 18.00.
27 верасня. Анатоль Грыцкевіч «Гістарычная тапаніміка і тапаграфія Менска. Старажытны Менск», офіс ТБМ, 18.00.
Стыпендыі на навучанне ў Чэхіі, Венгрыі, Славакіі і Польшчы
У 2009 годзе Міжнародны Вышэградскі Фонд рэалізуе спецыяльную праграму для Беларусі. Праграма прапаноўвае беларускім студэнтам і навукоўцам 80 семестраў навучання ў любым дзяржаўным ці прыватным універсітэце краін-удзельнікаў Вышэградскай Групы. Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у адукацыйных праграмах Master´s ці Post-Master´s (аспірантура) тэрмінам ад 1 да 4 семестраў.
Літаратурна-гістарычны конкурс эсэ
Саюз пісьменнікаў Літвы сумесна з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам запрашае студэнтаў да ўдзелу ў літаратурна-гістарычным конкурсе “Лаздзіну Пяледа і Вацлаў Ластоўскі: крыўскія міфы і гістарычныя лёсы”.
Мэтай конкурсу з'яўляецца актуалізацыя-рэканструкцыя досведу мінулага праз зварот да лёсаў персаналіяў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у гістарычным працэсе нацыянальна-культурніцкага будаўніцтва, значна паўплывалі на спецыфіку літаратурнага працэсу Беларусі і Літвы ды пакінулі яскравы след у гісторыі двух народаў-суседзяў.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца аўтарскія работы ў выглядзе разгорнутага эсэ (нарыса) па вышэйадзначанай тэме аб’ёмам 6–10 друкаваных старонак, набраных 12 кеглем праз 1,5 інтэрвалу ў гарнітуры Times New Roman.
Апошні тэрмін падачы эсэ: 1 верасня 2008 г. Электронны адрас конкурсу: litkon@gmail.com.
Вынікі конкурсу, якія прадугледжваюць тры прызавыя месцы, а таксама дадатковыя намінацыі, будуць падведзеныя да канца верасня 2008 году, пасля чаго пераможцы атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца ў кастрычніку 2008 году ў Літве (пра дакладнае месца і час пераможцы будуць папярэджаныя дадаткова). У якасці прызоў прадугледжаныя грашовыя прэміі. Арганізатарамі і куратарамі конкурсу плануецца выданне зборніку, у які, апроч працаў пераможцаў, будуць уключаныя найбольш грунтоўныя эсэ іншых удзельнікаў праекта.
Паводле рассылкі belngo.info