Архіў навін
17 міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля.
У лістападзе 2007 – студзені 2008 г. праграма ААН па праблемах наваколля (ЮНЕП) праводзіць 17-ы конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля – „Змены клімату: нашыя дзеянні, накіраваныя на змяншэнне негатыўных уплываў”.
Малюнкі мусяць адлюстроўваць канкрэтныя дзеянні, напрыклад: выкарыстанне аднаўляемых крыніцаў энергіі, выкарыстанне энергазберагаючых прыладаў, сумеснае выкарыстанне аўтамабіляў, падтрымка грамадскага транспарту, пасадка дрэваў і г. д.
Выйшаў новы нумар бюлетэня «Настаўнік».
Сёння пабачыў свет лістападаўскі нумар інфармацыйна-метадычнага бюлетэня для настаўнікаў.
У нумары:
- праблемны артыкул «Ці заменіць ідэалогія грамадзянскую адукацыю;
- нарыс Міхася Булавацкага,
- адукацыйныя і метадычныя навіны.
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць тут (PDF, 358 kB).
Семінар для мададых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Магілёве
Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднаньне «Розныя-Роўныя» у межах праекту «Цяжкая праца» ладзіць семінар «Лемантар працаўладкавання» для маладых людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Семінар адбудзецца з 5 па 10 снежня 2007 году ў 7 км ад Магілёву на базе санаторыя «Дубровенка». Пачатак у 12.00. Арганізатары забяспечаць харчаванне, пражыванне і праезд удзельнікаў.
Спабор па мадэляванні гісторыка-культурнай спадчыны
Распачаты міжнародны спабор па мадэляванні культурна-гістарычнай спадчыны.
Спабор дае магчымасць студэнтам і маладым спецыялістам не толькі праявіць свой талент, але і спрычыніцца да захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
У якасці аб’ектаў прапануюцца помнікі трох тыпаў (па складанасці):
1) Мірскі замак, Царква ў Сынкавічах, Ратуша ў Магілёве.
2) Каложская царква, Кальвінскі збор у Заслаўі.
3) Белая Вежа, Замкавая вежа, Лямус манастыру брыгітак у Гародні.
Нямецкая адукацыйная праграма для моладзі
Калегія імя Тэадора Хойса (праграма фонду Роберта Боша, Германія) прадастаўляе магчымасць беларусам, якія валодаюць нямецкай моваю, атрымаць навыкі праектнай дзейнасці і здзейсніць свой асабісты праект.
Беларусы ва ўзросце 18–25 гадоў запрашаюцца да ўдзелу ў летніх міжнародных семінарах у ліпені-жніўні 2008 году па наступных тэмах: «Эка! Лпгічна? Абарона навакольнага асяроддзя»; «Нацыянальны! Радыкальны? Экстрэмісты і нацыяналісты»; «Тэма – гэта твая тэма, вырашаеш ты!»; «Рэлігія і грамадcтва».
Праваабаронцы патрабуюць адмяніць абавязковае размеркаваньне, або прыбраць з Канстытуцыі права беларусаў на бясплатную адукацыю.
Сёлета супраць студэнтаў, якія не даехалі па размеркаванні, завялі 65 крымінальных спраў. Сумы не малыя — ад трох да пяці тысяч долараў. Юрысты з Беларускага хельсінскага камітэту звярнуліся ў Канстытуцыйны суд.
— Мы хочам ведаць, наколькі норма пра абавязковае размеркаванне адпавядае беларускай Канстытуцыі, — патлумачылі ў БХК.
Тыдзень міжнароднай адукацыі ў Гомелі
У рамках «Тыдня міжнароднай адукацыі" ў Гомелі адбудуцца наступныя мерапрыемствы (пр. Леніна, 3, пак. 508):
14 лістапада, 10.00 і 15 лістапада, 14.00 Інфармацыйная сустрэча на тэму «Амерыканскі ўніверсітэт у Балгарыі"
16 лістапада, 14.00 Дзень адчыненых дзвярэй Амерыканскага цэнтра
Паводле Amcenter.by
Інтэрнэт-праект пра Язэпа Драздовіча
Шаноўнае спадарства!
Запрашаем усіх ахвотных далучыцца да стварэння інтэрнэт-праекту, прысвечанаму слаўнаму беларускаму мастаку Язэпу Драздовічу. Вітаецца любая карысная інфармацыйная дапамога. Кантактны e-mail: halinabek@pisem.net.
НАВУЧАННЕ Ў ЗША
Глабальная праграма студэнцкіх абменаў (былая Eurasian Undergraduate Exchange Program) пры Бюро па адукацыі і справах культуры Дзярждэпартамэнту ЗША запраше студэнтаў першых, другіх і трэціх курсаў прайсці аднагадавое навучанне ў ЗША. Інструкцыі для ўдзельнікаў і форму заяўкі глядзіце ў файлах “instructions.doc” і “application.doc”.
СУСТРЭЧЫ З ВЯДОМЫМІ ЛЮДЗЬМІ БЕЛАРУСІ
Таварыства Беларускай Мовы ў сваёй сядзібе (г. Мінск, вул. Румянцава, 13 ) у бліжэйшыя дні праводзіць сустрэчы з вядомымі людзьмі Беларусі.
Расклад сустрэчаў:
13-га лістапада – з Вольгай Іпатавай (пісьменніца),
15-га – з Ігарам Кузняцовым (гісторык, даследуе рэпрэсіі 1937- 1941 гг),
19-га – з Міхасем Чарняўскім (гісторык)
20-га – з Валерыем Мазынскім (галоўны рэжысёр тэатру імя Я. Купалы, затым стваральнік тэатру «Вольная сцэна»).
Усе сустрэчы адбудуцца ў 18.00.