Архіў навін
Музейны hand-made фестываль «Поруч…"
Суполка «Вежа міру» і Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашаюць да ўдзелу ў першым музейным hand-made фестывалі “Поруч…”, які адбудзецца 30 чэрвеня 2010 году з 14.00 да 21.00 па адрасе: г. Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 7а. Фестываль праходзіць пры падтрымцы галерэі «Славутыя майстры».
На фэстывалі “Поруч…” удзельнікі змогуць не толькі ўбачыць, як ствараюцца прыгожыя рэчы, але і сваімі рукамі паспрабаваць зрабіць што-небудзь незвычайнае.
Праграму фестывалю глядзіце тут.
З пытаннямі звяртайцеся праз тэлефоны: 8 (017) 334–42–69, 8 (029) 850–73–27 альбо эл. пошту: maksimbagdanovich@rambler.ru
Паводле рассылкі belngo.info
Міжнародны фотаконкурс “Shoot Nations 2010”
Грамадская арганізацыя “PLAN”, Лондан, абвесціла міжнародны фотаконкурс “Shoot Nations 2010” для маладых фатографаў. Тэма конкурсу: «Жыццё ў горадзе».
Арганізатары праекта імкнуцца пабудаваць глабальны малюнак таго, як моладзь успрымае гарадскую сераду. Удзел могуць прымаць як прафесійныя фатографы, так і аматары, якія фатаграфуюць на звычайную «мыльніцу».
Ідэі для фотаздымкаў (малюнкаў):
– Што для цябе значыць горад?
– Сталеючы ў горадзе хлопцам ці дзяўчынкай.
– З вёскі ў горад, з гораду ў вёску – жыццё ў перамяшчэнні.
Аўтары мусяць быць не старэйшыя за 25 год. Фотамантаж не дапушчальны.
Пераможцы будуць узнагароджаныя фотакамерамі Olympus, падпіскай на часопіс “NATIONAL GEOGRAPHIC” ды ўдзелам у выставе ў Вялікабрытаніі.
Апошні тэрмін падачы заявак: 28 ліпеня 2010 году.
на англійскай мове – на сайце: http://shootnations.org/
Паводле рассылкі belngo.info
Падведзеныя вынікі конкурсу «Беларускi настаунiк 2010 года»
Сёлета пераможцау вызначала журы пад старшынствам прафесара Аляксандра Казулiна. У канцы навучальнага года дыпломы лепшых атрымалi дырэктар Залужскай СШ Стаубцоускага раёна Кандрацiна М.Р. (матэматык), настаунiк фiзiчнага выхавання СШ № 3 г.Нясвiжа Язвiнскi А.Р. i настаунiк бiялогii i геаграфii Багушэвiцкай СШ Бярэзiнскага раёна Сiнiла А.М., а таксама адзначана праца беларусаведау Жаунярчук Л.В. (СШ № 2 г.Пружаны) i Паулавец Р.П. (Чысцiнская СШ Маладзечанскага раёна).
Пачынаючы з 2007 года Таварыства беларускай школы сiстэматычна праводзiць конкурс «Беларускi настаунiк», згодна вынiкау якога штогод ганаруе педагогау адукацыйных устаноу (акрамя ВНУ), якiя вядуць навучанне I выхаванне па-беларуску. Дыпламантамi яго сталi дзесяткi лепшых настаунiкау Беларусi. Ужо названа 12 пераможцау.
У розны час старшынямi конкурсау былi вядомыя педагогi i грамадскiя дзеячы такiя, як Нiл Гiлевiч, Генадзь Бураукiн, Уладзiмiр Арлоу, Алесь Лозка.
На здымку пераможцы разам з сябрамі ТБШ і старшынём журы А. Казуліным.
Інфармацыя ТБШ
ЯК ДВА НАСТАЎНІКІ СТВАРЫЛІ АДНУ ПЕСНЮ, ЯКОЙ НАКАНАВАНА БЫЛО СТАЦЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ХІТОМ
Гэтую песню ніхто, як цяпер кажуць, «не раскручваў": яе не чутно на радыё, яе не бачна на тэлебачанні. Можа таму, што яна яшчэ не знайшла СВАЙГО выканаўцу. Але песня жыве: сёння, бадай, ніводнае вогнішча не абыходзіцца без яе, ніводная гітарная вечарына ці студэнцкая тусоўка. І дзеці, і дарослыя пасля першых акордаў заміраюць і слухаюць цудоўную мелодыю, пасля якой доўга хочацца маўчаць...
«Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю....»
Так, – гэта сапраўдны хіт!
Матэрыял да ўрока экалогіі, зроблены гомельскімі настаўнікамі, апавядае пра экалагічныя, гуманітарныя, эканамічныя і сацыяльныя наступствы радыяцыйнай катастрофы .
Спампаваць прэзентацыю (2,5 МБ)
Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага Чарнобыльскай трагедыі
Матэрыял да ўрока экалогіі, зроблены гомельскімі настаўнікамі, апавядае пра экалагічныя, гуманітарныя, эканамічныя і сацыяльныя наступствы радыяцыйнай катастрофы .
Спампаваць прэзентацыю (2,5 МБ)
Віртуальная канферэнцыя “Інавацыі ў прафесійнай дзейнасці і віртуальнай супрацы“
Канферэнцыя ладзіцца з мэтай абмену досведам і ведамі, новай інфармацыяй, якая будзе выкарыстана на практыцы. Арганізатары абяцаюць высокую якасць заняткаў і іх інтэрактыўны характар.
Вітаюцца прэзентацыі ад удзельнікаў (макісмум дзве прэзентацыі ад аднаго прамоўца). У прэзентацыі павінны быць акрэслены мэты, задачы, прыведзены дакладныя факты і лічбы.
Канферэнцыя закранае наступныя сферы: адукацыя, бізнэс, тэхналогіі, псіхалогія, здароўе. Прэзентацыі павінны быць створаны на базе ўласных даследаванняў удзельнікаў.
Падрабязная інфармацыя: http://www.teliconference.com/general_info.asp.
Дэдлайн 15 ліпеня.
Паводле adukacyja.info
Вольны Летнік у Адэсе
Навуковы Даследчы Цэнтр МІЗЭС (Беларусь) ладзіць 16–21 жніўня чарговы Вольны Летнік у Адэсе.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя актыўныя людзі з Беларусі, Украіны ды Малдовы, якія цікавяцца ды падтрымліваюць дэмакратычныя каштоўнасці ды прасоўваюць іх у сваім штодзённым жыцці. Удзельнікі мусяць вольна валодаць англійскай мовай, бо гэта будзе працоўная мова летніка.
Фестываль нефармальнай адукацыі-2010
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі ў Беларусьі і іншых еўрапейскіх краінах.
Удзел у Фестывалі можа быць заяўлены ў наступных формах:
аўтар паведамлення на секцыі, круглым стале, панэльнай дыскусіі;
арганізатар майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінга;
прэзентацыя кнігі альбо іншага выдання і ўдзел у конкурсе выданняў;
прэзентацыя арганізацыі;
публікацыя ў часопісе «Адукатар»;
вольны ўдзел.
Да публікацыі ў часопісе «Адукатар» прымаюцца тэксты асноўных паведамленняў, выступаў і прэзентацый, якія адбудуцца ў час пленарных паседжанняў, панэльных дыскусій, тэматычных секцый, круглых сталоў і майстар-класаў Фестывалю. Аб’ем артыкулу не павінен перавышаць 3000 словаў. Матэрыялы для публікацыі неабходна даслаць да 20 жніўня 2010 г. у электронным выглядзе на адрас fest.nfe@gmail.com.
Самім зрабіць сваім дзецям казку
Паводле http://ikuzminich.livejournal.com/9198.html?view=54254#t54254
Часта можна пачуць, што беларускіх казак мала, альбо, што тыя якія ёсць па нейкай прычыне не падыходзяць майму дзіцяці. Але разам з тым хочацца каб дзіцё бачыла і слухала свае, беларускія казкі. Больш за тое, хочацца каб дзіцё засвойвала тыя каштоўнасці якія важныя для бацькоў.