Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
10.10.2009


Матэрыялы для правядзення вучнёўскай канферэнцыі, складзеныя настаўніцай віцебскай гімназіі №5 Сухавай Галінай, дапамогуць вучням усведаміць сябе часткай беларускага народу, паглядзеўшы на гісторыю, традыцыі і звычкі з розных пунктаў гледжання, вывучаючы спецыфіку ладшафту, нацыянальнай кулінарыі, спрабуючы зразумець менталітэт ("імідж") беларусаў і, вядома ж, яго палепшыць.

Спампаваць матэрыял (doc, 65 КБ)




10.10.2009

Трэнінг па Еўрапейскім грамадзянстве

Мэта – стымуляваць разьвіццё патрабавальнага (крытычнага), дэмакратычнага і Еўрапейскага грамадзянства і падтрымка рэалізацыі і павышэньня якасці праграмы “Моладзь у дзеянні”, прасоўванне праграмы і структур падтрымкі асобаў, якія працуюць з моладзю.

Мэтавая група: кіраўнікі праекта, моладзевыя лідэры, асобы, што працуюць з моладдзю.

Трэнінг ладзіцца ў Чэхіі 22–28 сакавіка 2010 года.

Апошні тэрмін падачы заявак – 12 студзеня 2010 года.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.european-citizenship.org/courses/, e-mail: eeca@salto-youth.net

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




07.10.2009

Канферэнцыя на тэму Другой сусветнай вайны

Няўрадавая арганізацыя «За грамадзянскую супольнасць» (Літва) і Каардынацыйная рада ініцыятываў па даследаванні злачынстваў камунізму і ўшанаванні памяці ахвяраў таталітарызму (Беларусь) запрашаюць прыняць удзел у канферэнцыі, прысьвечанай 70-годзьдзю пачатку 2-й сусветнай вайны: «Прычыны пачатку 2-й сусветнай вайны: роля камуністычнай і нацысцкай ідэалёгіяў. Праблемы барацьбы з таталітарнай спадчынай у сучасным грамадстве».


У праграме канферэнцыі: выступы гісторыкаў і грамадскіх дзеячоў, прагляд кінахронікі, дыскусія. Сярод выступоўцаў: кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў, dr.Paulius Saudargas (Літва); доктар гістарычных навук, праф. ЕГУ Алесь Смалянчук, чалец Праўлення БАЖ Аляксей Кароль, кандыдат гістарычных навук Юрась Бачышча. Таксама да ўдзелу запрошаныя вядомыя грамадскія ды палітычныя дзеячы.




05.10.2009

Даведнік «Твая адукацыя ў Еўропе» размешчаны на старонцы Еўракамісіі ў Беларусі


Поўны даведнік па адукацыйных стыпендыях, якія прапануе Еўрапейскі Саюз і 27 яго краінаў-сябраў, змешчаны на сайце Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі. Мэтай даведніка з’яўляецца садзейнічаць мабільнасці сярод студэнтаў, а таксама заахвоціць большую колькасць беларускіх студэнтаў павучыцца некаторы час за мяжой, у краінах-сябрах ЕС.


У дадзены момант Еўрапейскі Саюз фінансуе важныя праграмы ў галіне адукацыі, такія як Tempus і Erasmus Mundus, якія садзейнічаюць мабільнасці сярод студэнтаў. Новая схема прысуджэння стыпендыяў “Акно Знешняга Супрацоўніцтва Эразмус Мундус” (Erasmus Mundus External Cooperation Window) яшчэ больш умацуе прыхільнасць ЕС да вышэйшай адукацыі і мабільнасці сярод выкладчыцкага складу. Новая схема прысуджэння стыпендыяў уключае ў сябе садзейнічанне мабільнасці на студэнцкім, магістэрскім, доктарскім і постдоктарскім узроўні, а таксама абмен выкладчыцкім складам у навучальных, даследчых і выкладчыцкіх мэтах.


Падтрымка гэтага даведніка з’яўляецца дадаткам да ўласнай традыцыі краінаў-сябраў ЕС па прысуджэнні стыпендыяў беларускім студэнтам і мае на мэце садзейнічанне ліквідацыі ўсіх перашкод для мабільнасці сярод студэнтаў. Упершыню ўся гэтая інфармацыя сабраная разам па ўсіх краінах-сябрах ЕС.


Беларускія студэнты не павінны забываць, што яны жывуць у Еўропе, і што ЕС зацікаўлены ва ўсталяванні цеснай сувязі з моладдзю сваёй краіны-суседкі. Гэта асабліва важна ў той час, калі адукацыю ўсё больш разглядаюць у якасці элемента, які адыгрывае цэнтральную ролю ў развіцці сучасных грамадстваў праз паляпшэнне сацыяльнага, культурнага і эканамічнага развіцця.


Даведнік можна спампаваць тут (PDF – 1,38 Мб)


Паводле http://www.delblr.ec.europa.eu/page2583.html




05.10.2009

Настаўнік года Юрый Андрэйчык: «Вучні мяне чамусьці не баяцца»
Настаўнік 2009 года, біёлаг Юрый Андрэйчык у інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе» расказаў, як ён стаў настаўнікам, і чаму ён лічыць прафесію настаўніка унікальнай і ... высокааплатнай.
Цалкам інтэрв'ю чытаць тут

03.10.2009

Сцэнар свята «У госці да восені»



Сцэнар свята восені для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, распрацаваны метадыстам Гродзенскай абласной станцыі юных натуралістаў  Святланай  Глембоцкай і надрукаваны ў часопісе «Пралеска».
Спампаваць сцэнар (doc, 85 КБ)



Паводле сайта З рога ўсяго многа


03.10.2009

Сцэнар свята восені для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, распрацаваны метадыстам Гродзенскай абласной станцыі юных натуралістаў  Святланай  Глембоцкай і надрукаваны ў часопісе «Пралеска».
Спампаваць сцэнар (doc, 85 КБ)



Паводле сайта З рога ўсяго многа


03.10.2009

Сцэнар свята восені для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, распрацаваны метадыстам Гродзенскай абласной станцыі юных натуралістаў  Святланай  Глембоцкай і надрукаваны ў часопісе «Пралеска».
Спампаваць сцэнар (doc, 85 КБ)


Паводле сайта З рога ўсяго многа

03.10.2009

Каманда Nastaunik.info шчыра віншуе вас з Днём Настаўніка!


Жадаем вам здароўя і моцы, добрых вучняў і разумных кіраўнікоў на ўсіх узроўнях!


Застаемся разам!

01.10.2009

Моладзевы навучальны візіт у Польшчу

Польская грамадская арганізацыя Цэнтр Супрацоўніцтва моладзі ў Гдыні, якая працуе з моладдзю, у супрацы з Гарадской Радай Гдыні ў снежні ладзіць праект “Навучальныя візіты і стажыроўкі для развіцця”, у межах якога будзе арганізаваны навучальны візіт для моладзі – студэнтаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый Малдовы, Грузіі, Украіны і Беларусі.

Узрост удзельнікаў – 18–25 гадоў.

Навучальныя візіты дапамогуць пазнаёміцца з Польшчай, даведацца пра адміністратыўную і адукацыйную сістэмы, пра ўрад, бізнсс, СМІ, грамадскія арганізацыі, культуру, гісторыю.

Інфармацыю ўдзельнікі атрымаюць падчас нефармальных сустрэч з людзьмі, якія працуюць у розных сферах і дасягнулі поспехаў.

У межах праграмы ладзяцца семінары, майстар-класы, лекцыі, экскурсіі па гарадах паўночнай Польшчы.

Кандыдаты на ўдзел мусяць даслаць анкету на эл.адрас civic.cwm@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 11 кастрычніка.

Адабраныя кандыдаты атрымаюць падрабязную інфармацыю і запрашэнне на ўдзел па эл.пошце.

пра праект можна даведацца, звярнуўшыся на вэб-старонку www.cwm.org.pl


Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




Старонкі