Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
31.10.2009

Конкурс «Цішоткі вольных беларусаў"

У межах конкурса “Цішоткі вольных беларусаў” прапануецца даць адказ на пытанне «Што мы ведаем пра свабоду, якой яе ўяўляем і хочам бачыць у Беларусі?" у форме малюнка (дызайнэрскага прынта) для майкі (цішоткі).


Да 29 лістапада на паштовую скрыню tishotka@tut.by арганізатары прымаюць
варыянты малюнкаў (прынтаў), якія далей, магчыма, знойдуць увасабленне
на цішотках беларусаў.


Пераможцы конкурсу атрымаюць ўзнагароджаньні за першае, другое і
трэцяе месца.


Усе конкурсныя работы будуць змешчаныя на афіцыйным сайце кампаніі: tishotka.blog.tut.by, таксама плануецца правядзенне выставы ў галерыі мастацтваў "Ў". Усе ўдзельнікі конкурсу па распрацоўцы малюнкаў пасьля яго заканчэння ў якасці падарункаў атрымаюць цішоткі з прынтамі пераможцаў.





30.10.2009

Шукаем настаўніка беларускай мовы

У гімназію № 23 патрэбны настаўнік беларускай мовы вышэйшай альбо першай катэгорыі. Тэлефон працоўны 2848716. E-mail: gymn23@minsk.edu.by.


Паводле http://gymn23.minsk.edu.by/main.aspx?uid=19940

29.10.2009

Трэнінг для кіраўнікоў праектаў і моладзевых лідэраў

Трэнінг “Еўрапейскае грамадзянства – курсы ў Францыі” адбудзецца 12–18 красавіка 2010 году.

Мэтавая группа: кіраўнікі праектаў, моладзевыя лідэры, моладзевыя работнікі.

Мэта – стымуляваць развіцьцё патрабавалнага (крытычнага), дэмакратычнага і еўрапейскага грамадства і падтрымка рэалізацыі і падвышэньне якасці праграмы «Моладзь у дзеянні»; падтрымка прафесійнага развіцця моладзевых работнікаў і лідэраў праз развіццё крытычнага разумення Еўрапейскага Грамадзянства і выкарыстанне яго патэнцыяла ў працы з моладзю.

Працоўная мова – англійская.
Апошні тэрмін падачы заявак – 2 лютага 2010 году.

я інфармацыя па адрасе: http://www.european-citizenship.org/courses/, e-mail: eeca@salto-youth.net

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




29.10.2009

Выстава творчасці студэнтаў і для студэнтаў

Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» і моладзевае грамадскае аб’яднанне «Дзедзіч» ладзяць конкурс работ студэнцкай творчасці, вынікам якога стане студэнцкая выстава напярэдадні святкаваньня Міжнароднага Дня Студэнта – 17 лістапада.

Выстава пад назвай “Цяжка быць студэнтам” адбудзецца 7–8 лістапада ў адным з выставачных цэнтраў Мінску.

Удзельнікам прапаноўваецца рэалізаваць сябе і свае ідэі з дапамогай фотаздымкаў, малюнкаў, карцін, вершаў і любых рэчаў, якія можна лёгка зрабіць на парах і ў вольны ад іх час і якія раскрываюць наступныя тэмы:

* правы студэнтаў ва ўніверсітэце/інтэрнаце;

* адносіны ў трохкутніку студэнт-выкладчык-адміністрацыя;

* праблема самарэалізацыі/вольнага часу студэнтаў;

* беларускі студэнт і яго “адметнасць”/студэнт Беларусі ў будучыні.

Гэтыя тэмы не з'яўляюцца адзінымі магчымымі, таму творчасць і цікавы падыход вітаецца.





28.10.2009

Матэрыял прэзентуе інфармацыю, сабраную вучнямі гомельскай гімназіі №10 пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Н.Ф. Васіленкі і кіраўніцы абласнога цэнтра краязнаўства і турызму І.У. Варапінавай



Спампаваць матэрыял (ppt, 2,2 МБ)



28.10.2009

Прэзентацыя «Старадаўнія сядзібы Гомельшчыны»



Матэрыял прэзентуе інфармацыю, сабраную вучнямі гомельскай гімназіі №10 пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Н.Ф. Васіленкі і кіраўніцы абласнога цэнтра краязнаўства і турызму І.У. Варапінавай



Спампаваць матэрыял (ppt, 2,2 МБ)




24.10.2009

Міжнародная школа правоў чалавека ў Мінску

«Студэнцкая Рада» пры падтрымцы Міжнароднай сеткі па правах студэнтаў і міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху (МПД) запрашае Вас да ўдзелу ў праекце «Студэнт. Веды і дзеянне», які будзе праходзіць у лістападзе гэтага года ў Мінску.


Калі Вам цікава і Вы не абыякавыя да правоў студэнтаў, гатовыя ўдзельнічаць у вырашэнні актуальных грамадскіх праблем, злучаных з імі, тады гэтая праграма для Вас.


Мы прымаем заяўкі на ўдзел у Праграме ад кандыдатаў з Беларусі, Расіі і Украіны, не старэйшых за 30 гадоў. На асобных умовах могуць быць разгледжаны заяўкі з іншых краін.




23.10.2009


Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы

Прэзентацыя, падрыхтаваная Уладзімірам Куліковічам, кандыдатам філалагічных навук, змяшчае асноўныя параграфы новага закону аб правапісе, датычныя зменаў у арфаграфіі і пунктуацыі, а таксама супастаўляльную табліцу старых і новых правілаў напісання.


Спампаваць матэрыял (ppt, 700 КБ)




23.10.2009


Прэзентацыя, Прэзентацыя, падрыхтаваная Уладзімірам Куліковічам, кандыдатам філалагічных навук, змяшчае асноўныя параграфы новага закону аб правапісе, датычныя зменаў у арфаграфіі і пунктуацыі, а таксама супастаўляльную табліцу старых і новых правілаў напісання.


Спампаваць матэрыял (ppt, 700 КБ)




22.10.2009

Якую мову лічаць роднай магілёўскія школьнікі?

Як, вядома, у магілёўскіх школах няма ніводнага класа, дзе выкладанне вялося б па-беларуску. Бясспрэчна і тое, што абсалютная большасць шкаляроў Магілёва карыстаецца рускай мовай у паўсядзённым жыцці. А вось хто іх, нягледзячы на рускамоўнасць, лічыць роднай усё ж беларускую мову?


З нагоды правядзення рэспубліканскага перапісу насельніцтва настаўнік Юрась Каласоўскі вырашыў правесці апытанне наконт роднай мовы сярод вучняў адной з гімназій горада, у якой працую настаўнікам. І кожнаму з больш як сотні маіх вучняў 5–7-х класаў прапанаваў вызначыць сваю родную мову і аргументаваць уласны выбар.


Пры гэтым патлумачыў толькі, што родная мова – гэта тая, якую сам чалавек вызначае для сябе роднай па тых ці іншых прычынах. А значыць, чалавек можа і не размаўляць у паўсядзённым жыцці на той мове, якую лічыць роднай.

Чытайце падрабязней на старонцы ТБМ Магілёва





Старонкі