Архіў навін
Круглы стол па нефармальнай адукацыі
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» (РГА «БЕЛАЮ») запрашае прыняць удзел у круглым стале «Накірункі развіцця праграм нефармальнага навучання ў моладзевых летніках».
Круглы стол адбудзецца ў г. Мінску 8 снежня 2009 году (аўторак) з 15.00 да 17.00 у канферэнц-зале гасцініцы «Еўропа».
Да ўдзелу ў працы круглага стала запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і дзяржаўных цэнтраў пазашкольнага навучання і выхавання, якія праводзяць летнія лагеры для дзяцей і моладзі з кампанентам нефармальнага навучання.
Удзельнікі семінараў мелі магчымасць выявіць свае ўяўленні аб крытычным і некрытычным вучню і настуніку, паспрабаваць прымяць і зразумець розныя пункты гледжання і, урэшце рэшт, сканструяваць уласныя сцэнары трэнінгаў з выкарыстаннем набытых навыкаў.
Акрамя фотарэпартажу прапануем вашай увазе шэраг матэрыялаў, распрацаваных падчас правядзення семінараў. Іх можна выкарыстоўваць пры правядзенні заняткаў як з дзецьмі рознага ўзросту, так і з дарослымі для развіцця навыкаў распрацоўкі і рэалізацыі праектаў, вырашэння лакальных канфліктаў, працы са сродкамі масавай інфармацыі, развіцця розных аспектаў крытычнага мыслення.
Праграма сацыяльна-псіхалагічнага трэнінгу для настаўнікаў «Жыцце без канфліктаў», распрацаваная педагогам-псіхолагам школы №5 г. Наваградка Аленай Маляўскай на прынцыпах добраахвотнасці ўдзелу, паэтапнасць развіцця групы і лагічнай сувязі паміж сустрэчамі.
Настаўніца пачатковых класаў гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско, знаёмая карыстальнікам сайта па сваіх распрацоўках у галіне навучання беларускай мове і выхавання любові да яе, вырашыла падзяліцца досведам са сваімі школьнымі калегамі, а таксама з настаўнікамі гімназіі №2 г. Ваўкавыска.
Вынікам сталіся адукацыйныя семінары, аб якіх вы можаце прачытаць тут.
А. Кулаева, Т. Мацкевіч
Адной з самых эфектыўных формаў грамадзянскай адукацыі ёсць семінар. А лепш – серыя семінараў-трэнінгаў, якія дазваляюць паступова фармаваць грамадзянскія навыкі і кампетэнцыі.
Сцэнарый трэнінгу будзе карысным як настаўнікам, так і метадыстам, школьным псіхолагам і сацыяльным педагогам для фармавання ўмення прыняцця рашэння і прадпрымальніцкіх навыкаў, умення аргументаваць і бараніць уласную думку. Падчас трэнінгу выкарыстоўваецца шэраг актыўных метадаў (мазгавы штурм, кейс-метад, «дрэва мудрасці", дэбаты).
Аўтар – польская метадыстка Уршуля Малек.
Набор у вучэбны гурток
Сярэдневечны Вулічны Тэатр “DiGrease's Buffoon Theatre”
(www.medievalbelarus.org/bel/) запрашае ўсіх жадаючых ў вучэбны гурток па вывучэнню дысцыпліны Фізічнага тэатру і Сольнага
Танцавальнага Перфоманса.
У праграме навучання:
Рэлаксацыя, цялесныя тэхнікі, зняццё фізічных і ментальных заціскаў;
Кантактная імправізацыя;
Пантаміма;
Акрабатыка;
Сольны танцавальны перфоманс;
«Пластыка Пачвараў";
Спантанная імправізацыя;
Сцэнаграфія і драматургія спектаклю.
Заняткі па чацьверах, ў раёне Кіеўскага Скверу. Заняткі платныя,
узрост ад 14 гадоў.
Па пытаннях пішыце fireshow@tut.by
Урок для 6 класа, прэзентаваны на метадычным летніку «Альхоўка-2009». Аўтар – настаўніца Дзмітраўскай школы-садка Клічаўскага раёна Кунцэвіч
Раіса Уладзіміраўна.
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 5,8 МБ)
Урок-гульня «Марскі бой»
Урок матэматыкі для 6 класа, прэзентаваны сёлета на метадычным летніку «Альхоўка». Аўтар – настаўніца Дзмітраўскай школы-садка Клічаўскага раёна Кунцэвіч
Раіса Уладзіміраўна.
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 5,8 МБ)
Асобы беларускай адукацыі: Галіна Сухава і Вольга Брыч
На гарбату да Настаўніка.інфо завіталі фіналісткі сёлеташняга «Крыштальнага жураўля», сталыя аўтаркі сайта — Галіна Сухава і Вольга Брыч. Якія, дарэчы, пазнаёміліся і пасябравалі акурат на нацыянальным конкурсе настаўніцкага майстэрства.
Галіна Сухава — настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 5 г. Віцебска.
Настаўнічае 15 гадоў — пасля Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
На Nastaunik.info выкладзены яе матэрыялы: урок для 6 класа на тэму «Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення адзіночнага ліку роднага склону»; тэхналагічная карта ўрока па беларускай мове для 9 класа па тэме «Канструяванне складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, перабудова іх у іншыя граматычныя структуры»; матэрыялы для правядзення вучнёўскай канферэнцыі «Беларуская Атлантыда».
Вольга Брыч — настаўніца англійскай мовы ў школе № 1 г.Івацэвічы.
На «Настаўнік года-2009» стала самай маладой удзельніцай, увайшла ў дзесятку пераможцаў і была ўзнагароджана ганаровай граматай Міністэрства адукацыі.
Настаўнічае чатыры гады, пасля Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
Заняла другое месца ў конкурсе «Ноўтбук для актыўнага настаўніка».
На nastaunik-info выкладзены яе матэрыялы: цыкл урокаў англійскай мовы «Цудоўны свет музыкі»; агляд выкарыстання кейс-метада на прыкладзе вывучэння тэмы «Прэса Вялікабрытаніі».
Поўны тэкст інтэрв'ю