Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
05.09.2009

Школа маладога журналіста запрашае

Маладыя гарадзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце “Школа Маладога Журналіста-13”.

ШМЖ – гэта ўнікальная школа ў Беларусі, дзе выкладаюць журналісты-практыкі.

За 12 год “Школу” прайшло больш за 250 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэятамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёньня ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”, “Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ.

Праект складаецца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка будзе прысвечаная асновам журналістыкі (“Уводзіны ў журналістыку”, “Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста”, “Жанры журналістыкі”, “Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі” і многія іншыя).



05.09.2009

Круглы стол на тэму нефармальнай адукацыі


22 верасня 2009 году ў межах “Тыдня нефармальнай адукацыі-2009” адбудзецца круглы стол “Нефармальная адукацыя ў паляпшэнні якасці жыцця: праблемы і перспектывы”.


Мэтай круглага стала з'яўляецца арганізацыя адкрытай і публічнай дыскусіі, якая дазваляе прэзентацыю розных пазыцыяў, магчымасць крытыкі і ўзгаднення меркаванняў і праграмаў дзеянняў у пошуку адказаў на пытанні:

• Ці патрэбна шукаць новыя арганізацыйныя формы ў новых умовах, альбо належыць працягваць развіваць пачатыя раней ініцыятывы?

• Ці павінна нефармальная адукацыя быць скіраванай на задавальненне разнастайных патрабаванняў насельніцтва, альбо яе задача заключаецца ў фармаванні гэтых патрабаванняў і пашырэнні гарызонту ўяўленняў, ідэяў і ладаў жыцьця?

• Ці належыць падтрымліваць альтэрнатыўнасць фармалізаванай і нефармальнай адукацыі, альбо неабходна імкнуцца да сумесных дзеянняў і мэтаў?



05.09.2009

Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання

Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання абвесціла конкурс на ўдзел у адукацыйнай праграме 2009–2010 навучальны год.


Праграма накіраваная на фармаванне ў Беларусі супольнасці маладых людзей, кампетэнтных у сферы дзяржаўнага кіравання і публічнага адміністравання на розных узроўнях.


Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі, якія валодаюць англійскай мовай, занятыя ў сферы адукацыі, сацыяльнай працы, а таксама ў бізнэсе, грамадскіх арганізацыях і палітычным жыцці. Арганізацыйна праграма складаецца з 4 вочных навучальных сесій, якія будуць праведзеныя ў Беларусі, Украіне, Літве ды Швецыі, а таксама працы ўдзельнікаў паміж сесіямі.




03.09.2009

Валантэрскі праект для моладзі ў Вільні

Грамадская арганізацыя “Маладзёжны адукацыйны цэнтр “Фіальта” запрашае да ўдзелу маладых людзей з Беларусі ў праекце Еўрапейскай Валантэрскай Службы ў Літве ў Цэнтры дапамогі сям’і ім.Матулайціса.

Хто можа прымаць удзел? – Беларуская моладзь ва ўзросце 18–30 год.

Калі? – Пачатак праекта 1 кастрычніка 2009, працягласць праекта – 10 месяцаў.


Дзе? – Літва, Вільня


Валантэру забяспечваецца: пражыванне, харчаванне, кішэнныя грошы штомесячна, кошты за атрыманне візы, праезд да Вільні і па сканчэнні праекта – дадому, моўныя курсы (літоўская мова).




01.09.2009

Створым першы беларускі клас
Як вядома, жыццё развіваецца па спіралі, некаторыя падобныя праявы яго паўтараюцца праз пэўны перыяд. Мы цвёрда ўпэўнены ў тым, што новы віток адраджэнскага руху, які выведзе Беларусь на «пачэсны пасад між народамі», не за гарамі. У 1993 годзе ў першых беларускамоўных класах навучалася 76% ад усіх першакласнікаў, а ў сталічнай вобласці нават – 92,6%.
Тыя, хто навучаўся тады, ужо самі становяцца бацькамі і аддаюць сваіх дзяцей у дашкольныя ўстановы з беларускай мовай навучання і выхавання, першыя беларускія класы.
Пра свой намер адкрыць новыя групы і класы заявілі праз СМІ нашы актывісты ў Мінску, Брэсце, Гродне, Магілёве, Лідзе. У Мінску прымаюць заявы не сем адукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання, як пра гэта пісалі некаторыя газеты.
Сёлета навучанне па-беларуску вялося ў 18-ці агульнаадукацыйных установах: гімназіях № 4, 9, 14, 23, 28, гімназіі-каледжы мастацтваў, СШ № 11, 60, 68, 72, 89, 108, 131, 180, 190, 205, 209, 218. Можна прадоўжыць і лік дашкольных устаноў сталіцы, акрамя названых у СМІ (№ 187, 234, 314, 412, 522, 534), напрыклад, 533, 133 і інш.
Як паказвае досвед, поспех стварэння новых навучальных i выхаваўчых суполак у адукацыйных установах у большай ступенi залежыць ад актыўнасцi i прадпрымальнасцi зацiкаўленых бацькоў. Дык за справу!

У сваю чаргу Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы» знойдзе магчымасць на пачатку навучальнага года маральна падтрымаць лепшых актывістаў, новыя беларускія класы і групы ў садах краіны.
Дасылайце iнфармацыю пра актывiстаў стварэння беларускiх класаў i груп у дашкольных установах на адрасы ТБШ (tbskoly@tut.by) цi тэлефануйце (8029–7520821) да 15верасня 2009 г.

Алесь Лозка,
старшыня РГА «Таварыства беларускай школы»



01.09.2009

Івонка Сурвіла напісала адкрыты ліст да настаўнікаў Беларусі

У сувязі з пачаткам навучальнага года да настаўнікаў Беларусі з Канады звярнулася старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
    «Высокапаважаныя і дарагія Настаўнікі Беларусі,
   Апошнім часам неяк шмат мне даводзілася чуць пра двухмоўе нашага народу. Я жыву ў двухмоўнай Канадзе – і з сумам бачу розніцу між беларускім і канадскім двухмоўем. Хацела б падзяліцца з Вамі маімі думкамі на гэтую тэму ў гэтыя так важныя першыя дні новага школьнага года, калі Вы будзеце пачынаць выхоўваць новую хвалю маладых беларусак і беларусаў, ад якіх калісьці будзе залежаць дабрабыт нашага краю і беларускага народу...



01.09.2009

Няхай гэты год будзе лягчэйшым для нашых дзетак і настаўнікаў, няхай вас пазбегнуць новыя рэформы для праформы – сапраўдная рэформа ў нас наперадзе. Мы жадаем вам моцы і цярпення, свядомасці і натхнення, каб  за процьмаю папераў, інструкцыяў і кантроляў вы памяталі, што функцыя навучальнай ўстановы – адукацыя.

Шчыра ваш,
Nastaunіk.info

28.08.2009

The postcard crossing project быў створаны з мэтай бясплатнага абмену паштоўкамі паміж карыстальнікамі з усяго свету. Гэты праект можна паспяхова выкарыстоўваць на ўроках замежнай мовы, найперш англійскай, і дасягнуць адну з мэтаў – авалодванне навыкамі пісьмовага маўлення на прыкладзе напісання асабістых лістоў і віншаванак.



28.08.2009

Internet у дапамогу настаўніку: www.postcrossing.com



The postcard crossing project быў створаны з мэтай бясплатнага абмену паштоўкамі паміж карыстальнікамі з усяго свету. Гэты праект можна паспяхова выкарыстоўваць на ўроках замежнай мовы, найперш англійскай, і дасягнуць адну з мэтаў – авалодванне навыкамі пісьмовага маўлення на прыкладзе напісання асабістых лістоў і віншаванак.



24.08.2009

Карта праектавання ўрока

Распрацоўка арыенціровачнай карты праектавання ўрока, зробленая загадчыкам кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мікалаем Іванавічам Запрудскім дапаможа настаўнікам эфектыўна спланаваць свой урок, звязваючы вынікі ўрока з пастаўленымі дыягнастуемымі мэтамі.


Спампаваць матэрыял




Старонкі