Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
25.08.2008

28 жніўня галоўны рэдактар Валер Булгакаў і журналіст Андрэй Пачобут прэзентуюць у Гародні спецыяльны нумар часопісу ARCHE, прысвечаны Другой сусветнай вайне.

Нумар складаецца з невядомых беларускаму чытачу тэкстаў. Больш за 500 старонак вялікага фармату, больш за 200 ілюстрацый. Сустрэча адбудзецца у сядзібе ТБШ па адрасе: г. Гродна, вул. Будзённага, 48а. Пачатак а 18.30.

Паводле www.nn.by

25.08.2008

Таварыства беларускай мовы запрашае на гістарычныя семінары

18 і 25 верасня. Ігар Кузняцоў «Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі: гісторыя і сучаснасць», офіс ТБМ (завулак Румянцава, 12), 18.00.


21 верасня. Уладзімір Арлоў «Гістарычныя ваколіцы Менска», Палац мастацтва, 18.00.


27 верасня. Анатоль Грыцкевіч «Гістарычная тапаніміка і тапаграфія Менска. Старажытны Менск», офіс ТБМ, 18.00.

20.08.2008

Стыпендыі на навучанне ў Чэхіі, Венгрыі, Славакіі і Польшчы
У 2009 годзе Міжнародны Вышэградскі Фонд рэалізуе спецыяльную праграму для Беларусі. Праграма прапаноўвае беларускім студэнтам і навукоўцам 80 семестраў навучання ў любым дзяржаўным ці прыватным універсітэце краін-удзельнікаў Вышэградскай Групы. Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у адукацыйных праграмах Master´s ці Post-Master´s (аспірантура) тэрмінам ад 1 да 4 семестраў.

19.08.2008

Літаратурна-гістарычны конкурс эсэ

Саюз пісьменнікаў Літвы сумесна з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам запрашае студэнтаў да ўдзелу ў літаратурна-гістарычным конкурсе “Лаздзіну Пяледа і Вацлаў Ластоўскі: крыўскія міфы і гістарычныя лёсы”.

Мэтай конкурсу з'яўляецца актуалізацыя-рэканструкцыя досведу мінулага праз зварот да лёсаў персаналіяў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у гістарычным працэсе нацыянальна-культурніцкага будаўніцтва, значна паўплывалі на спецыфіку літаратурнага працэсу Беларусі і Літвы ды пакінулі яскравы след у гісторыі двух народаў-суседзяў.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца аўтарскія работы ў выглядзе разгорнутага эсэ (нарыса) па вышэйадзначанай тэме аб’ёмам 6–10 друкаваных старонак, набраных 12 кеглем праз 1,5 інтэрвалу ў гарнітуры Times New Roman.

Апошні тэрмін падачы эсэ: 1 верасня 2008 г. Электронны адрас конкурсу: litkon@gmail.com.

Вынікі конкурсу, якія прадугледжваюць тры прызавыя месцы, а таксама дадатковыя намінацыі, будуць падведзеныя да канца верасня 2008 году, пасля чаго пераможцы атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца ў кастрычніку 2008 году ў Літве (пра дакладнае месца і час пераможцы будуць папярэджаныя дадаткова). У якасці прызоў прадугледжаныя грашовыя прэміі. Арганізатарамі і куратарамі конкурсу плануецца выданне зборніку, у які, апроч працаў пераможцаў, будуць уключаныя найбольш грунтоўныя эсэ іншых удзельнікаў праекта.

Паводле рассылкі belngo.info

19.08.2008

Патрэбныя валантэры для летніка

З 31 жніўня па 9 верасня ў санаторыі на Мінскім моры адбудзецца валантэрскі летнік для людзей «з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».

Валантэры будуць жыць і працаваць разам з людзьмі з псіханеўралагічных інтэрнатаў Мінску. Патрэбныя моцныя, адкрытыя і творчыя людзі, здольныя падарыць тым, у каго ў жыцці так мала радасці, 10 дзён паўнавартаснага жыцця. Валантэрам забяспечваецца пражыванне і харчаванне.

Звяртайцеся на e-mail: outreacher@gmail.com.

Паводле рассылкі belngo.info

19.08.2008

Трэнінг па методыцы навучальных гурткоў
Паважаныя калегі!
Запрашаем да ўдзелу ў трэнінгу для новых лідэраў навучальных гурткоў. Трэнінг адбудзецца ў Магілёве 29–30 жніўня па адрасе: вул.Сурганава, 21. Пачатак у 13.00. Кантактны тэлефон: (029) – 730 – 53- 88
Паводле рассылкі АГА

12.08.2008

З'езд Партыі БНФ прыняў заяву пра рэформу сярэдняй адукацыі
Заява
Прэзыдэнцкім дэкрэтам № 15 ад 17 ліпеня сёлета асьвечаная чарговая рэформа агульнай сярэдняй адукацыі ў Беларусі. Гэтым разам улада нават не імітавала грамадзкага абмеркаваньня акцыі, якая ў той ці іншай меры закране мільёны нашых суграмадзянаў. У сутнасьці, плянаваньне рэформы адбывалася нават без удзелу Міністэрства адукацыі й Нацыянальнага інстытуту адукацыі, а сканцэнтравалася вакол Адміністрацыі прэзыдэнта.

12.08.2008

Конкурс «Пласты памяці»
Праграма Geschichtswerkstatt Europa (Гісторыя Еўропы) запрашае студэнтаў, выпускнікоў, пачаткоўцаў-навукоўцаў, а таксама аматараў гістарычнай навукі прыняць удзел у праекце «Пласты памяці». Кандыдаты мусяць быць ва ўзросце ад 18 да 35 год. Вынікам працы мусіць быць стварэнне тэксту, фотарэпартажу ці фільма. Фінансуюцца выдаткі на праезд, пражываньне, набыцьцё неабходных сродкаў для выканання праекта і транспарт.

11.08.2008

Агляд адукацыйных навінаў
-- Конкурс у ВНУ Беларусі сёлета склаў 2.1 чалавека на адно бюджэтнае месца >>>
-- Для мінских школьнікаў аб'яўлены літаратурны конкурс >>>
-- Чаму 16-гадовая Таня Казыра засталася ў ЗША?  >>>
-- Поўная экіпіроўка школьніка абыдзецца бацькам у 275–858 тыс.

11.08.2008

ТРЭНІНГ САВЕТА ЕЎРОПЫ ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА
12–19 кастрычніка Савет Еўропы ладзіць трэнінг-курс па адукацыі дзяцей правам чалавека. Трэнінг адбудзецца ў Еўрапейскім моладзевым цэнтры ў горадзе Будапешт (Венгрыя). Мэтай навучальнага курсу з'яўляецца падвышэньне кваліфікацыі супрацоўнікаў бюро амбудсменаў і адвакацкіх службаў у еўрапэйскіх краінах у галіне навучання дзяцей правам чалавека з ухілам на выкарыстанне Компасіто (COMPASITO) – навучальнага дапаможніка, які прысвечаны ў асноўным адукацыі дзяцей правам чалавека.

Старонкі