Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
24.09.2007

Дадайце ў сваю бібліятэку.
Выйшла ў свет кніга Ўладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”. У кнігу ўвайшоў 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагоддзяў. Ад 1 студзеня 2006 году да Дня Волі 2007 году ў ранішнім эфіры “Свабоды” Ўладзімір Арлоў расказваў пра беларускіх патрыётаў, змагароў за волю й незалежнасць. Выданне склалі выбраныя эсэ з больш чым трохсот радыёперадачаў. Гэтая кніга павінна быць у асабістай бібліятэцы кожнага беларускага настаўніка.

22.09.2007

Выпадак на занятку па гісторыі


Алесь — звычайны вучань адной з берасцейскіх школаў.


Урок гісторыі. Настаўніца распавядае пра Напалеона, які захапіў усю Францыю і імкнуўся заваяваць увесь свет. Назваўшы яго палітыку дыктатурай, настаўніца запыталася ў класа: «Скажыце, калі ласка, а ў якіх краінах цяпер існуе дыктатура?» Адказваць прыйшлося Алесю: «На жаль цяпер пануе дыктатура ў нашай краіне.» Настаўніца разьюшылася. Прымушала чытаць ідэалагічную кнігу аб «шчаслівай» Беларусі. А калі хлопец адмовіўся, настаўніца выгнала яго з класа, сказаўшы напрыканцы, што да канца школы яна ня хоча бачыць апошняга на сваіх уроках.


Год назад у Алеся ўжо былі канфлікты з новай настаўніцай гісторыі. Нягледзячы на тое, што падручнікі па гісторыі надрукаваныя на роднай мове, настаўніца прымушала вучняў адказваць прадмет па‑расейску. Алесь парушыў «правілы гульні» і адказваў на ўроках гісторыі на роднай мове, за што атрымліваў адзінкі.


А цяпер яму зноў пагражаюць выключэннем са школы.


Школа №Х — невялікая рэспубліка ў вялікай краіне, тут пануе свая невялікая дыктатура, тут жывуць свае невялікія героі і хаўруснікі…

Паводле пошты «Нашай Нівы»

21.09.2007

Школьнікі просяць прэзідэнта абараніць іх ад прымусовага членства ў БРСМ і пазбавіць настаўнікаў пакаранння за гэтае рашэнне вучняў.
Сяргей Бародзіч з 11-га класа сярэдняй школы №33 Магілёва і студэнт 2-га курса Магілёўскага прафесійна-тэхнічнага каледжа Павел Чарвінскі напісалі на гэты конт і генеральнаму пракурору. “Калі б усё было насамрэч на добраахвотнай аснове, то праз пару дзён ад гэтай арганізацыі засталася б адна назва”, – лічыць Чарвінскі.

21.09.2007

Аmity Intern Teacher Program абвяшчае аб магчымасці прайсці практыку студэнтам і прафесіяналам

Стыпендыя ўключае пражыванне ў прымаючай сям'і. Практыканты будуць мець магчымасць працаваць асістэнтамі настаўнікаў у школах, каледжах і універсітэтах ЗША. Удзельнікі павінны будуць праходзіць навучанне па аднаму-двум курсам пад час практыкі. Іншыя ўмовы: удзельнікі павінны быць не маладзей за 20 не старэй за 30, не жанатыя/не замужам і адсутнасць дзяцей. Пад час удзелу павінны скончыць альбо вучыцца ва універсітэце.

20.09.2007

Спабор крэатыўных ідэй для жыхароў Гарадзеншчыны
Паводле выдання «Гарадзенская кроніка»
Для жыхароў Гарадзеншчыны абвешчаны спабор крэатыўных ідэй: ”Хто ты і што ў табе еўрапейскага?” Беларусы стаяць ля парога Еўрапейскага Дому. З аднаго боку, мы выдатна ўсведамляем, што гістарычна мы частка гэтага Дому. І, у той жа час, мы ніяк не адважваемся пераступіць гэты парог. Няхай спабор ідэй ”Хто ты і што ў табе еўрапейскага?” стане нашым супольным крокам насустрач Еўропе.

18.09.2007

Запрашаем да навучання

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:

– журналістыка

– найноўшая гісторыя

– філасофія/літаратура


Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках
прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час
навучання пражывае ў Мінску.


Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.

18.09.2007

Адным словам

Выхаванне патрыятызму — здаецца, станоўчы кірунак дзейнасці БРСМ, спрыяльны станаўленню нацыі. Аднак вось што сказаў першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Вадзім Гігін, адказваючы на пытанне аб сімпатычных яму гістарычных дзеячах. Актавіян Аўгуст, дэ Голь, Пётр Першы... З беларусаў не назваў нікога. Затое заявіў: «Может, несколько нестандартный выбор, но мне всегда импонировал виленский генерал-губернатор Михаил Николаевич Муравьев, который больше известен тем, что подавил восстание 1863 года. Но я хорошо изучил его биографию. Это удивительный человек, администратор, управленец, который может служить примером для любого государственного деятеля».
У Беларусі яго звалі і завуць Мураўёў-вешальнік. Вядомы гэты дзеяч і фразай «Что не доделал русский штык — доделает русская школа». Своеасаблівы, як бачны, кумір у таго, хто адказвае за выхаванне патрыятызму ў маладых мінчукоў!

Белорусские новости

18.09.2007

Дыстанцыйнае навучанне ў ЕГУ

Да 28 верасня 2007 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) распачатая рэгістрацыя на курсы дыстанцыйнага навучання. Для грамадзян і сталых рэзідэнтаў Беларусі навучанне на дыстанцыйных праграмах бясплатнае. Да 30 кастрычніка таксама можна паступіць у ЕГУ на завочныя бакалаўрскія праграмы.


18.09.2007

Талькаўскі фэст

7 кастрычніка адбудзецца імпрэза «Талькаўскі фэст». Запрашаем усіх, хто любіць спяваць, чытаць вершы, танцаваць.

Чакаем фальклорныя гурты «Калыханка» з Міханавічаў, «Гронка» з Мінска, «Верабейкі» з Любані, бардаў Андрэя Мельнікава, Аляксея Галіча.

Пачатак у 12 гадзін ля клуба, а працяг на беразе Талі. Тэл. для даведак 8(029)3779959.

18.09.2007

Сцэнары правядзення пазакласных мерапрыемстваў, прысвечаных жыццю і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, у пачатковых класах.



Конкурс эрудытаў «Найлепшы знаўца казак» (па казках Якуба Коласа) (doc, 70 КБ)
, распрацаваны метадыстам М. В. Кудзейкам.



Вусны часопіс «Песняры беларускай зямлі" (doc, 166 КБ)
, распрацаваны выкладчыкам педагогікі МГПК №1 Н. М. Літоўчыкам.

Старонкі