Архіў навін
«Настаўніцкая газета» пра дыстанцыйны курс навучання актыўнай ацэнцы: артыкул Міхася Кудзейкі і каментар Мікалая Запрудскага прысвечаны розніцы паміж актыўнай і падсумоўваючай (выніковай) ацэнкай.
Вандроўка ў кампаніі з музыкам, педагогам і краязнаўцам Аляксеем Фраловым адбудзецца 11–13 сакавіка. Удзельнікі пабачаць найцікавейшыя мясціны Беласточчыны і Сувалкіі. Бясплатная візавая падтрымка.
Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў. Удзел у навучанні бясплатны. Выпускнікі атрымаюць пасведчанне. Апошні тэрмін падачы заявак – 15 лютага.
Рэгулярны інтэлектуальны чэмпіянат сярод школьнікаў і моладзі «Кемлівы кот» пройдзе ў Гомелі 13 лютага. Арганізатары анансуюць 2 туры па 12 пытанняў у кожным.
Што разумеюць пад паняццем «сацыяльныя сеткі»? Якія сацыяльныя сеткі цяпер папулярныя ў свеце і ў Беларусі? Прэзентацыя Паўлюка Быкоўскага.
Для дыгітальных вучэбных аўдыторый будучыні патрэбны дыгітальныя навучальныя матэрыялы. Вырашэннем гэтай праблемы з’яўляюцца Open Educational Resources (OER).
Філолаг і асветнік, дыпламат і грамадскі дзяяч, знаўца падручнікаў і аўтар навучальных праграм Пётра Садоўскі сёння святкуе 75-годдзе. Шчыра віншуем нашага дарагога сябра і паплечніка!
З’явілася электронная версія папулярнай гульні «кракадзіл» на беларускай мове: цяпер на смартфон можна запампаваць «Яшчарку» і разам з сябрамі паказваць і адгадваць нечаканыя словазлучэнні.
Польская настаўніца Яланта Акунеўска, якая выкарыстоўвае актыўную ацэнку і медыяадукацыю ў сваёй практыцы, увайшла у топ-50 прэтэндэнтаў на атрыманне Міжнароднай прэміі найлепшаму настаўніку.
Карыстальнікі Android могуць бясплатна спампаваць цэлую кніжную палічку праілюстраваных ды агучаных кніг на беларускай мове. Акрамя таго, праграма парадуе малечу музыкаю ды спевамі.