Архіў навін
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі УА «Дзяржаўная гімназія №5 г.Віцебска», член клуба «Крыштальны журавель» Галіна Анатольеўна Сухава дзеліцца эфектыўнымі метады і прыёмамі з практыкі работы.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі УА”Дзяржаўная гімназія №5г.Віцебска”, член клуба “Крыштальны журавель” Галіна Анатольеўна Сухава дзеліцца эфектыўнымі метады і прыёмамі з практыкі работы.
Спампаваць Канструктар урока (Doc, 106 Kb)
Спампаваць дапаможную прэзентацыю (PowerPoint, 718 Kb)
У сеціве з'явіўся новы метадычны сайт, прысвечаны найбольш сучаснаму і эфектыўнаму спосабу ацэначнай дзейнасці — Актыўнай Ацэнцы.
Актыўная Ацэнка (Formative Assessment ) – інавацыйная сістэма навучання, што фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму працы. Актыўная Ацэнка – методыка навучання, якая дапамагае настаўнікам добра вучыць, а вучням паспяхова вучыцца.
Актыўная ацэнка, вядомая таксама як «ацэнка ў дапамогу навучанню”, ў многіх краінах лічыцца адным з найбольш перспектыўных напрамкаў рэфармавання адукацыі. Даклад Арганізацыі Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця (АЭСР) у 2005 г. сведчыць аб эфектыўнасці гэтага метаду ацэнкі ў паляпшэнні вынікаў навучання, падрыхтоўкі да навучання на працягу ўсяго жыцця і забеспячэнню роўных магчымасцяў у галіне адукацыі.
Актыўная Ацэнка прадстаўляе сабою вельмі дзейны метад паляпшэння вучнёўскіх вынікаў, асабліва для тых, хто мае праблемы з вучобай.
Сайт стаў вынікам праграмы метадычнага навучання беларускіх настаўнікаў, якая вядзецца з 2009 года. Частку матэрыялаў прадставілі беларускія педагогі.
Аўтар: Сяменчык Настасся Мікалаеўна, г. Мінск.
Урок-экскурсія па гісторыі на тэму Курапатаў. Улічваючы слабую навуковую распрацаванасць (на ўзроўні дзяржавы) тэмы сталінскіх рэпрэсіяў і курапацкіх забойстваў у прыватнасці, даводзіцца займацца адаптацыяй гэтай цяжкой тэмы для ўспрымання школьнікамі фактычна сваімі сіламі.
Аўтар: Сяменчык Настасся Мікалаеўна, г. Мінск.
Урок-экскурсія па гісторыі на тэму Курапатаў. Улічваючы слабую навуковую распрацаванасць (на ўзроўні дзяржавы) тэмы сталінскіх рэпрэсіяў і курапацкіх забойстваў у прыватнасці, даводзіцца займацца адаптацыяй гэтай цяжкой тэмы для ўспрымання школьнікамі фактычна сваімі сіламі.
Урок, які Вы знойдзеце ў далучаным файле, уяўляе сабой разгорнутую экскурсію з рэплікамі настаўніка, з гатовымі заданнямі і патрэбнымі фотаздымкамі.
З пошты рэдакцыі
Вітаю, шаноўны Nastaunik.info.
Маю адзін распрацаваны ўрок-экскурсію па гісторыі на тэму Курапатаў. Улічваючы слабую навуковую распрацаванасць (на ўзроўні дзяржавы) тэмы сталінскіх рэпрэсіяў і курапацкіх забойстваў у прыватнасці, даводзіцца займацца адаптацыяй гэтай цяжкой тэмы для ўспрымання школьнікамі фактычна сваімі сіламі.
Урок, які Вы знойдзеце ў далучаным файле, уяўляе сабой разгорнутую экскурсію з рэплікамі настаўніка, з гатовымі заданнямі і патрэбнымі фотаздымкамі. Была б вельмі рада ўбачыць гэтую працу на сайце, бо, спадзяюся, хто-небудзь з настаўнікаў мог бы ў далейшым зацікавіцца і рэалізаваць такую экскурсію ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Дзякую за ўвагу і чакаю водгуку.
Настасся Сяменчык
Каментар Nastaunik.info
Драргія калегі!
Наш супольны сайт робіцца агульнымі намаганнямі. Дзякуючы такім аўтарам, як сп-ня Настасся, мы не толькі папаўняем скарбонку патрэбнымі і сучаснымі матэрыяламі, але і разумеем, што нас – неабыякавых да лёсу адукацыі і краіны – шмат. І што будзе калі-небудзь і на нашай вуліцы свята.
Вялікі дзякуй усім аўтарам і чакаем новых матэрыялаў.
Паводле «Вячэрні Гродна»
Мінулагодняе свята 1 верасня толькі адна першакласніца адзначыла на роднай мове. У чацвер Святлана Астроўская пайшла ўжо ў другі клас, а яе малодшы брат Ян — у першы. У сям’і Астроўскіх ужо двое дзетак будуць навучацца па-беларуску. Дырэктар СШ №32 Мікалай Байко паведаміў, што ў беларускамоўны клас у гэтую навучальную установу будуць ездзіць дзеці з Ленінскага раёна горада. Адпаведна СШ №34 запрашае першакласнікаў з Кастрычніцкага раёна.
Старшыня Гродзенскага аддзялення РГА «Таварыства беларускай школы» Таццяна Канопкіна лічыць, што агітацыі грамадскіх арганізацый зараз малавата. Беларускамоўныя класы варта зрабіць прэстыжнымі. Прадстаўнік бацькоўскага камітэта па адкрыцці беларускага класса Аксана Астроўская упэўнена, што для папулярызацыі ідэі беларускамоўнага навучання неабходна «перакласці» на родную мову і вышейшую адукацыю: «Тады бацькі ўбачаць перспектыву для сваіх дзяцей і на будучае».
Прапануецца дадатковае навучанне па спецыялізацыях: журналістыка; найноўшая гісторыя; філасофія/літаратура, а таксама спецкурс па фатаграфіі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Мінску.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў. Сертыфікат Калегіюму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Навучаньне ў БК – бясплатнае. Пачатак заняткаў з 3 кастрычніка 2011 г. Заяўкі прымаюцца да 25 верасня 2011 г.
Педагагічны Ўніверсітэт Грамадскіх Ведаў у Варшаве WSP TWP запрашае ўсіх зацікаўленых на семінар “Усходняе Партнэрства – навуковае супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі."
Мэта сэмінара – наладжванне кантактаў і пачатак працы над праектамі, якія будуць спрыяць збору сродкаў на стыпендыі і адукацыю для студэнтаў з краін-удзельніц Усходняга партнэрства. Семінар адбудзецца 19–20 верасня 2011 года ў Варшаве (Польшча). Працоўная мова – польская.
Каб прыняць удзел у семінары, неабходна даслаць заяўку на электронны адрас: o.pankiv@wsptwp.eu
Тут можна спампаваць афіцыйнае запрашэнне і праграму семінара.
Час правядзення: 24 верасня 2011 года аб11 гадзіне.
Месца правядзення: сядзіба ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13).
Парадак працы
• Справаздачныя выступленні старшыні РГА “ТБШ”, бухгалтара, рэвізійнай камісіі.
• Выступленні сяброў канцылярыі, рады і дэлегатаў. • Выбары старшыні РГА “ТБШ”, намеснікаў, сяброў рады, канцылярыі, рэвізійнай камісіі.
• Правядзенне нацыянальнай канферэнцыі “Пострэформенны стан беларускай адукацыі”.
Праблемнае поле дыскусій:
- Параўнальны аспект сістэмы адукацыі за мяжою і ў нас. Калі далучыцца Беларусь да Балонскага працэсу?
- Змены ў адукацыі пасля апошняй рэформы. Стан навучання і выхавання ў адукацыйных установах рэгіёнаў.
- Што трэба зрабіць, каб беларуская школа была беларускай па сутнасці?